Перайсці да зместу

Can’t Buy Me Love

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Can’t Buy Me Love
Сінгл The Beatles
з альбома A Hard Day's Night
Бок «А» Can’t Buy Me Love
Бок «Б» You Can’t Do That
Выпушчаны 16 сакавіка 1964 (ЗША)
20 сакавіка 1964 (Вялікабрытанія)
Мова англійская
Фармат 7”
Запісаны 29 студзеня 1964, «Pathé Marconi Studios»
Жанр рок-н-рол
Кампазітар Ленан/Мак-Картні
Працягласць 2:15
Лэйбл Capitol Records  ЗША
Parlophone/EMI  Вялікабрытанія
Прадзюсар Джордж Марцін
Аўтар песні Джон Ленан[1] і Пол Мак-Картні[1]
Прафесійныя рэцэнзіі
The Beatles, храналогія сінглаў
«Komm, gib mir deine Hand/Sie liebt dich»
(1964)
«Can’t Buy Me Love»
(1964)
«A Hard Day's Night»
(1964)

«Can’t Buy Me Love» (з англ. — «Каханне не купіш») — песня англійскага рок-гурта «The Beatles», напісаная Полам Мак-Картні[2]. Упершыню выпушчана ў 1964 годзе ў фармаце сінгла, пазней у тым жа годзе ўключана ў музычны фільм з удзелам музыкантаў — «Вечар цяжкага дня». У фільме яна выступае ў ролі своеасаблівай музычнай застаўкі да некалькіх эпізодаў — калі мы бачым хлопцаў, якія бягуць па полі пасля імклівых уцёкаў з тэлестудыі і неверагодных гонак з фанатамі і паліцыяй, калі хлопцам удаецца сысці ад пераследу і схавацца ў завулку. Песня была змешчана на 289-е месца ў спісе 500 найвялікшых песень усіх часоў паводле часопіса Rolling Stone.

Інтэрпрэтацыя

[правіць | правіць зыходнік]

У інтэрв'ю 1966 года амерыканскім журналістам, якія прасілі Мак-Картні распавесці пра «сапраўднае» значэнне песні, музыкант сказаў[3]:

Асабіста я лічу, што любую рэч можна растлумачыць як заўгодна, але калі я чую меркаванне, што ў песні «Can’t Buy Me Love» гаворыцца аб прастытутцы, я не вытрымліваю. Гэта ўжо занадта.

Паводле музыканта, ідэя дадзенай кампазіцыі заключалася ў перакананні слухачоў у тым, што матэрыяльны дабрабыт — гэта сапраўды каштоўна, аднак і яно не можа купіць тое, што для чалавека сапраўды важна[4]. Аднак у пазнейшых інтэрв'ю музыкант нечакана заявіў: «Песня павінна была называцца „Can Buy Me Love“ (бел. Каханне можна купіць), калі я разважаў аб прывілеях, якія прынеслі мне вядомасць і грошы»[5].

Адзін з радкоў песні «Грошы мяне не вельмі цікавяць, за грошы каханне не купіш» супярэчыць ранейшаму запісу гурта — «Money (That’s What I Want)» (бел. Грошы (Гэта ўсё, што я хачу)).

Кампазіцыя створана Полам Мак-Картні пры ўдзеле Джона Ленана і першапачаткова была запісана на студыі «Pathe Marconi» у Парыжы 29 студзеня 1964 года, дзе The Beatles 18 дзён давалі свае канцэрты ў тэатры "Алімпія". Аднак канчатковая версія была дапрацавана ўжо ў лонданскай студыі гуказапісу Abbey Road толькі 25 лютага і выпушчана 20 сакавіка сінглам пад назвай «Can’t Buy Me Love»/«You Can’t Do That»[6]. Песня «Can’t Buy Me Love» тры тыдні (з 2 па 22 красавіка) займала першыя месцы ў брытанскім хіт-парадзе і пяць тыдняў (з 4 красавіка па 8 мая) у чартах ЗША. У гэты час філіял студыі EMI у Заходняй Германіі, Odeon, настаялі на тым, што The Beatles не змогуць прадаваць свае запісы ў значнай колькасці на тэрыторыі Германіі, калі песні на гэтых запісах не будуць выкананы на нямецкай мове[7], і The Beatles былі вымушаны пагадзіцца на паўторную сесію гуказапісу. Музыканты перазапісалі песні «She Loves You» (бел. Яна кахае цябе) і «I Want to Hold Your Hand» (бел. Я хачу трымаць цябе за руку). На нямецкай мове песні сталі называцца «Sie Liebt Dich» і «Komm, Gib Mir Deine Hand». Па патрабаванні EMI песня «Sie Liebt Dich» (She Loves You) павінна была быць перазапісана[8]. EMI накіравалі ў лонданскую студыю музыкантаў перакладчыка, які павінен быў прысутнічаць падчас сесіі гуказапісу музыкантаў. Завершаная сесія ў межах вылучанага студыяй часу дала гурту магчымасць зрабіць запісы бэк-трэка да нядаўна напісанай песні «Can’t Buy Me Love»[8][9]. Заключны вакал Мак-Картні быў звышдубляваны ў лонданскай студыі «Эбі-Роўд» 25 лютага[10].

Падчас перазапісу песні было зменена сольнае выкананне на гітары Джорджа Харысана, аднак яго можна пачуць на заднім плане запісу. Сам музыкант распавядаў[11]:

Памятаю, мы запісалі не толькі дзве песні на нямецкай, але і песню «Can’t Buy Me Love» («За грошы каханне не купіш»). Мы адвезлі стужкі з сабой у Англію, каб яшчэ папрацаваць над імі. Аднойчы я чытаў артыкул, у якім хтосьці спрабаваў раскрытыкаваць «Can’t Buy Me Love», разважаючы пра мой гітарны дабл-трэк, які нібыта атрымаўся няўдала, паколькі адну з дарожак чуваць грамчэй. А насамрэч адбылося вось што: першы запіс мы зрабілі ў Парыжы, а паўторны — у Англіі. Відавочна, у студыі затым паспрабавалі зрабіць дабл-трэкінг, але ў тыя дні існавалі толькі дзве дарожкі, таму грамчэй гучыць версія, запісаная ў Лондане, а скрозь яе як бы чуецца другая, цішэйшая.

Хелен Шапіра, сябар гурта, распавядала, што барабаншчык Рынга Стар дадаў у запісе дадатковыя талеркі і што «відавочна, гэта быў адзін з тых момантаў, якія барабаншчык гурта рабіў вельмі часта ў запісах The Beatles»[12]. «Can’t Buy Me Love» таксама з'яўляецца адзіным англамоўным запісам The Beatles, зробленым не ў брытанскай студыі, а за мяжой. Аднак інструментальная частка «Б»-боку іншага сінгла The Beatles — «The Inner Light» — была запісана ў Індыі падчас музычнай сесіі з індыйскімі музыкантамі.

Музычныя чарты

[правіць | правіць зыходнік]

Чатыры песні The Beatles разам з сінглам «Can’t Buy Me Love» падымаліся на першую пазіцыю ў амерыканскім хіт-парадзе Billboard Hot 100:

Can’t Buy Me Love стаў чацвёртым сінглам The Beatles у Вялікабрытаніі, які дасягнуў пазіцыі #1 і трэцім сінглам музыкантаў, які прадаў больш за мільён копій на тэрыторыі краіны.

Альбомы, у якія ўвайшла песня

[правіць | правіць зыходнік]

Цікавыя факты

[правіць | правіць зыходнік]
  • Савецкія слухачы, якія не мелі доступу да кружэлак, нярэдка не маглі разабраць слоў песні на слых. Так, інтэлектуалам у першым радку часта чулася «Get Babilon» (падобнае да фразы «Прэч з Вавілона!»), а жартаўнікам — «Кінь бабе лом»[3]. Усё аказалася значна прасцей, хаця і за мяжой гэты няхітры тэкст спрабавалі растлумачыць у меру сваёй разбэшчанасці[3]. У магнітаальбоме гурта «ДК» 1986 года гучыць песня, назва якой была скалькавана як «Бабий лён».
  • У СССР гэтая песня выкарыстоўвалася ў мультфільме кінастудыі «Союзмультфильм» «Скамейка»: яна гучала па радыё ў чалавека на лаўцы.
  • Песня «Can’t Buy Me Love» стала 6-м па ліку сінглам «The Beatles». На адваротным баку сінгла выйшла кампазіцыя «You Can't Do That». Гэта таксама быў першы сінгл «The Beatles», што ўтрымліваў вакал толькі аднаго выканаўцы.
  • На момант выхаду «Can’t Buy Me Love» «The Beatles» ужо былі фенаменальна папулярныя ва ўсім свеце. Сінгл з песняй імгненна дасягнуў вяршынь усіх хіт-парадаў. У ЗША сінгл выйшаў крыху раней, чым у Вялікабрытаніі, адразу ж стаўшы залатым: у першы ж тыдзень колькасць прададзеных копій дасягнула двух мільёнаў.
  1. а б ISWC Network Праверана 27 кастрычніка 2019.
  2. Макдоналд, Иан. Революция в голове. — Лондон: Pimlico, 1998. — С. 93. — ISBN 0-7126-6697-4.
  3. а б в Сергей Курий. Хиты группы BEATLES — II: «Can’t Buy Me Love», «Help!» Архіўная копія ад 13 верасня 2009 на Wayback Machine.
  4. Бэдмэн, К. The Beatles не для друку. — 2000. — С. 97.
  5. Майлз, Б. Пол Мак-Картні: Шмат гадоў таму. — 1992. — С. 162.
  6. «Немагчыма купіць сабе каханне» Архіўная копія ад 28 мая 2014 на Wayback Machine на сайце blog.i.ua (руск.).
  7. The Beatles. Анталогія The Beatles. — 2000. — С. 112.
  8. а б Льюісан, М. Поўны спіс сесій The Beatles. — 1988. — С. 38.
  9. The Beatles. Анталогія The Beatles. — Лондан: Cassell& Co, 2000. — С. 112. — ISBN 0-304-35605-0.
  10. Майлз, Б. Пол Мак-Картні: Шмат гадоў таму. — Лондан: Vintage, 1998. — С. 162. — ISBN 0-7493-8658-4.
  11. Акорды — «Let It Beat» — пра гурт «Бітлз» Архіўная копія ад 6 чэрвеня 2015 на Wayback Machine на сайте letitbeat.narod.ru (руск.).
  12. Саўтхол, Брайн. Эбі-Роўд. Гісторыя найвядомейшай у свеце студыі гуказапісу (руск.). — Лондан: Патрык Стывенс, 1982. — С. 96. — ISBN 0-85059-810-9.
  • Бронсан, Ф. The Billboard Book of Number One Hits. Нью-Ёрк: Кнігі Білборда, 2003. ISBN 0-8230-7677-6
  • Цёрнэр, С. A Hard Day’s Write: The Stories Behind Every Beatles' Song, Харпер, Нью-Ёрк: 1994, ISBN 0-06-095065-X