Cannibal Corpse

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Cannibal Corpse
Асноўная інфармацыя
Жанры Дэз-метал
Краіны
Адкуль Буфала
Лэйблы Metal Blade Records[d]
Склад
cannibalcorpse.net
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Cannibal Corpse (з англ. — «Труп-канібал») — амерыканскі дэз-метал гурт, заснаваны ў 1988 годзе ў Бафала, штат Нью-Ёрк. Гурт быў заснаваны ў 1988 годзе шляхам аб’яднання музыкантаў з двух гуртоў: Tirant Sin і Beyond Death. У першым раней гралі гітарыст Джэк Оўэн і бубнач Пол Мазуркевіч, у другой — гітарыст Боб Русей і бас-гітарыст Алекс Уэбстэр. Вакаліста Крыса Барнса знайшлі крыху пазней у гурце пад назвай Leviathan, пасля запісу альбома The Bleeding на змену Крысу Барнсу, які пайшоў у Six Feet Under, у гурт прыйшоў Джордж Фішэр.

Першапачаткова Cannibal Corpse былі натхнёныя такімі трэш-метал-гуртамі, як Slayer, Kreator і Sodom, гэтак жа як і іншыя вядомыя выканаўцы дэз-метала: Morbid Angel, Death і г. д. Вокладкі альбомаў і тэксты песень гурта звязаныя са смерцю, гвалтам, згвалтаваннем, скрыўленнямі, некрафіліяй, фільмамі жахаў, зомбі і людаедствам, за што гурт вельмі жорстка крытыкавалі. Па тых жа прычынах выпуск альбомаў Cannibal Corpse затрымліваўся, а іх продаж забараняўся ў многіх краінах свету.

За сваю кар’еру Cannibal Corpse выпусціла пятнаццаць студыйных альбомаў, адзін бокс-сэт, два EP і тры канцэртныя альбомы. Колькасць продажаў гурта ва ўсім свеце ў 2015 годзе склала больш за два мільёны копій, уключаючы 558 929 у Злучаных Штатах, што зрабіла іх самым прадаваным дэз-метал-гуртом.