Стрэлкі звычайныя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Capsella bursa-pastoris)
Стрэлкі звычайныя
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Capsella bursa-pastoris Medik., 1792


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  22766
NCBI  3719
EOL  583125
GRIN  t:105461
IPNI  279929-1
TPL  kew-2697999

Стрэ́лкі звычайныя[3][4] (Capsella bursa-pastoris) — від аднагадовых ці двухгадовых кветкавых раслін роду Стрэлкі (Capsella) сямейства капуставыя (Brassicaceae). На тэрыторыі Беларусі з’яўляецца заносным відам, але распаўсюдзіўся па ўсёй тэрыторыі.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Стрэлкі звычайныя, грачыха палявая[5], чарвец, чарвічнік[6], вошы[7], серыкі, стрэлкі, клопікі[8][9][10], сірыкі[5], атдохе[11].

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Травяністая расліна вышынёй 5—50 см. Сцябло простае або галінастае, знізу апушанае. Ніжняе лісце ў разетцы, чаранковае, падоўжана-ланцэтнае, звычайна перыста-раздзельнае, з трохвугольнымі зубцамі ці долямі; сцябловае — сядзячае, сцяблоабдымнае, суцэльнае, выемчата-зубчастае. Кветкі дробныя, правільныя, 4-членныя, у гронках; пялёсткі белыя або ружаватыя, звужаны каля асновы ў ногцік і чаргуюцца з чашалісцікамі; тычынак 6, 2 з іх кароткія. Ветра- ці насякомаапыляльныя. Плод — адваротнатрохвугольны стручочак.

Біялогія і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Растуць на пустках, як пустазелле на палях, у садах, каля дарог. Аднагадовыя ці двухгадовыя расліны (разеткі часам зімуюць). Цвітуць у красавіку-кастрычніку.

Выкарыстанне і ўласцівасці[правіць | правіць зыходнік]

Лекавая, кармавая, ядомая расліна. Настой і экстракт травы — кроваспыняльны, жаўцягонны і гіпатанзіўны сродак. Дазволены дзяржаўнай фармакапеяй Беларусі да медычнага выкарыстання. У афіцыйнай медыцыне выкарыстоўваюць траву Bursae pastoris herba. У народнай медыцыне ўжываецца разнастайна як мачагоннае, кроваспыняльнае, ранагаючае; пры хваробах Страўнікава-кішачсага тракту, сэрца, нырак, печані, любых унутраных крывацёках, ліхаманцы.

Лісце стрэлак багатае вітамінам С, караціну ўтрымлівае больш, чым морква; мае прыемны рэзкі смак і падыходзіць у ежу ў свежым, сухім і апрацаваным выглядзе.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 30. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. БелЭн 2002.
  5. а б Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878
  6. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. — Горы-Горки, 1927.
  7. З. Верас Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924
  8. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927.
  9. Рытов М. В.  (руск.) Русские лекарственные растения. т. I. Петроград, 1918
  10. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  11. Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. — Смоленск, 1914

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]