Celestia
Celestia | |
---|---|
Тып | віртуальны планетарый, астраномія |
Аўтар | Крыс Лорэл |
Распрацоўшчыкі | супольнасць |
Напісана на | C++, Lua[1] |
Інтэрфейс | графічны (GTK+, OpenGL) |
Аперацыйная сістэма | Linux, Mac OS X і інш. UNIX-падобныя, Windows |
Мовы інтэрфейсу | 28 моў. |
Першы выпуск | 2001 |
Апошняя версія | 1.6.1 (7 чэрвеня 2011[2]) |
Стан | актыўнае |
Ліцэнзія | GNU GPL |
Сайт | www.shatters.net/celestia |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Celestia — свабодная трохмерная астранамічная праграма, створаная на мове праграмавання C++, для платформаў Microsoft Windows, Linux і Mac OS X. Створана Крысам Лорэлам і даступная на ўмовах GNU General Public License.
Праграма, засноўваючыся на Каталогу HIPPARCOS, дазваляе карыстальніку разглядаць аб’екты памерамі ад штучных спадарожнікаў да поўных галактык у трох вымярэннях, выкарыстоўваючы тэхналогію OpenGL. У адрозненне ад большасці іншых віртуальных планетарыяў, карыстальнік можа свабодна падарожнічаць па Сусвету.
НАСА і ЕКА выкарыстоўваюць Celestia у адукацыйных[3] і прапагандысцкіх праграмах[4], а таксама як інтэрфейс для праграм аналізу траекторый[5], але не варта яе блытаць з падобнай праграмай ЕКА — Celestia 2000.
Дадаткі да праграмы дазваляюць дадаваць як рэальна існуючыя аб’екты, так і аб’екты з выдуманых сусветаў, створаныя іх фанатамі (Зорныя войны, Вавілон 5, Рука Арыёна і іншыя)
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Starry Night
- Stellarium
- KStars
- RedShift
- AstroSynthesis
- Space Engine
- WorldWide Telescope
- Orbiter
- Google Sky
- Cartes du ciel
- Sky Map
Зноскі
- ↑ Праект Celestia на freecode.com.
- ↑ Рэпазітар Celestia . SourceForge.net. Geeknet, Inc. Архівавана з першакрыніцы 19 лютага 2012. Праверана 9 June 2011.
- ↑ Celestia Exploration Activity(недаступная спасылка). NASA Learning Technologies. National Aeronautics and Space Administration (2005). Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2007. Праверана 26 кастрычніка 2007.
- ↑ Mars Express orbit lowered(недаступная спасылка). Closing in on the Red Planet. European Space Agency (2003). — «Upcoming Mars Express flight orbits until 7 January, getting closer to the Red Planet. Generated with Celestia software.» Архівавана з першакрыніцы 21 кастрычніка 2012. Праверана 26 кастрычніка 2007.
- ↑ Schouten, G. Space Trajectory Analysis (STA) (PDF)(недаступная спасылка). Delft University of Technology. Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2007. Праверана 21 сакавіка 2012.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Celestia на Вікісховішчы |
- Афіцыйны сайт Celestia. Архівавана 16 кастрычніка 2013. (англ.)
- Калекцыя дадаткаў. (англ.)
- Форум праекта. Архівавана 19 сакавіка 2012. (англ.)
- Вялікі каталог рэсурсаў Карнельскага ўніверсітэта для распрацоўкі ўласных дадаткаў і ўдакладненняў. (англ.)
- Праграмнае забеспячэнне паводле алфавіта
- Праграмнае забеспячэнне, распрацаванае ў 2001 годзе
- Свабодныя праграмы для адукацыі
- Віртуальныя планетарыі
- Кросплатформавае праграмнае забеспячэнне
- Свабоднае праграмнае забеспячэнне, напісанае на C++
- Праграмнае забеспячэнне для macOS
- Праграмнае забеспячэнне для Haiku
- Праграмнае забеспячэнне для Linux
- Праграмнае забеспячэнне для Windows
- Праграмнае забеспячэнне з ліцэнзіяй GNU GPL
- Праграмнае забеспячэнне, праграмуемае з дапамогай Lua