Перайсці да зместу

Cessna 750 Citation X

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Cessna 750 Citation X
Тып паветранае судна і business jet[d]
Распрацоўшчык Cessna[d]
Вытворца Cessna[d]
Першы палёт 21 снежня 1993
Пачатак эксплуатацыі чэрвень 1996
Адзінак выраблена 330
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Cessna 750 Citation X» — турбавентылятарны двухматорны далёкамагістральны сярэдні адміністрацыйны самалёт, распрацаваны кампаніяй Cessna Aircraft Company. Цяпер самалёт з’яўляецца самым хуткім грамадзянскім і дзелавым суднам. Максімальная хуткасць — 993 км/г (0,935 М).

Вырабляецца ў Уічыта, Канзас.

Cessna 750 — асобнае сямейства самалётаў з шасці, якія выпускаюцца пад брэндам Citation.

Citation X заснавана на больш ранніх Citation III, VI і VII, але разам з тым мае шэраг істотных адрозненняў: новы профіль крыла, рухавікі, «шкляная кабіна»[1].

Паветранае судна эксплуатуецца як прыватнымі асобамі, так і кампаніямі, у тым ліку аператарамі чартарных кампаній.

Страты самалётаў

[правіць | правіць зыходнік]

Па стане на 13 траўня 2020 года былі страчаныя тры самалёты Cessna 750 Citation X[2]. У катастрофах загінула 5 чалавек.

  1. The Cessna Citation X. Архівавана з першакрыніцы 14 мая 2016. Праверана 24 ліпеня 2012.
  2. ASN Aviation Safety Database, Cessna 750 Citation X. Архівавана з першакрыніцы 9 чэрвеня 2012. Праверана 26 кастрычніка 2010.