Chamaecyparis pisifera

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Chamaecyparis pisifera
Chamaecyparis pisifera.jpg
Агульны выгляд расліны, Ілінойс
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Chamaecyparis pisifera
(Siebold & Zucc.) Endl. (1847)

Сінонімы
Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   183450
NCBI   99808
EOL   323366
GRIN   t:10096
IPNI   261847-1
TPL   kew-2715306

Chamaecyparis pisifera — від дравяністых раслін роду кіпарысавік (Chamaecyparis) сямейства кіпарысавыя (Cupressaceae).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Chamaecyparis pisifera SZ122.png
Chamaecyparis pisifera. Батанічная ілюстрацыя з кнігі «Flora Japonica», 1870

Дрэва 25-30(50) м вышыней. Крона конусападобная або вузкакеглепадобная, галіны гарызантальна распасцёртыя. Кара чырванавата-карычневая або чырвона-блакітная, гладкая, адыходзіць тонкімі палоскамі. Галінкі плоскія, вісячыя, густа пакрытыя лісцем. Лісце (іголкі) прымкнутае, з адлеглымі верхавінамі, зверху бліскучае, цемна-зялёнае, знізу з белымі плямамі і палоскамі, мае слабы водар. Плоскаснае лісце яйкападобна-ланцэтнае, з залозкай; бакавое — моцнасціснутае, завостранае роўнае пласкаснаму па даўжыні.

Мужчынскія стробілы з 6-10 пар бураватых пылковых мяшкоў. Жаночыя шышкі шматлікія, дробныя, на кароткіх хвосціках, шарападобныя, 6-8 мм у дыяметры, жаўтлява-карычневыя або цёмна-карычневыя, спеюць на першы год. Насенневых лусак 8-10(12), яны мяккія, не дравяністыя, тонкія, выцягнутыя ў шырыню, увагнутыя пры паспяванні, уверсе маршчыністыя, слабазавостраныя, краі надрэзаныя. Насенне па 1-2 на лускі; крыльца тонкае, празрыстае, вельмі шырокае з 5-6 смалянымі залозкамі на кожным баку.

Распаўсюджанне і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Эндэмік Японскіх астравоў, аддае перавагу вільготным глебам[1][2].

Гаспадарчае значэнне і прымяненне[правіць | правіць зыходнік]

Драўніна высокай якасці[1].

Выкарыстоўваецца ў якасці дэкаратыўнай расліны (некаторыя сарты: Aurea, Boulevard, Filifera, Plumosa, Squarrosa)[2].

Сінаніміка[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Правдин, 1949, с. 336—338
  2. 2,0 2,1 Крюссман Г. Chamaecyparis pisifera // Хвойные породы / Под ред. Н. Б. Гроздовой — М.: Лесн. пром-сть, 1986. — С. 89—92. — 256 с. — 7500 экз. — ISBN 3-489-60222-6.
  3. Сінонімы Chamaecyparis pisifera на сайце Royal Botanic Gardens, Kew(англ.) (Праверана 21 лістапада 2012)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Кипарисовик горохоплодный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (Праверана 21 лістапада 2012)