Перайсці да зместу

Chanel

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Chanel
Тып арганізацыя
Заснаванне 1910[1]
Заснавальнікі Како Шанэль
Краіна
Адрас
Галіна Wholesale trade (business-to-business) of clothing and footwear[d][2]
Прадукцыя духі[d], ювелірнае ўпрыгожванне[d][4], модны аксэсуар[d], адзенне і costume jewelry[d][5]
Абарот
  • 19,7 млрд $ (2023)[6]
Аперацыйны прыбытак
  • 6,41 млрд $ (2023)[6]
Чысты прыбытак
  • 4,73 млрд $ (2023)[6]
Даччыныя кампаніі Fondation d'entreprise Chanel[d]
Сайт chanel.com

Chanel — французская кампанія па вытворчасці адзення, парфумерыі і касметыкі, ювелірных вырабаў і гадзіннікаў. Заснавана мадэльерам Како Шанэль у Парыжы ў пачатку XX стагоддзя, з 2018 года грунтуецца ў Лондане.

На 2025 год дом Chanel належыў Алену Вертхаймеру і Жэрару Вертхаймеру, унукам П’ера Вертхаймера, які быў дзелавым партнёрам Како Шанэль. Тварам брэнда былі такія знакамітасці, як Інэс Дэ ля Фрэсанж, Катрын Дэнёў, Кароль Буке, Ванэса Парады, Ніколь Кідман, Джэкі Кенэдзі, Ганна Муглаліс, Одры Тоту, Кіра Найтлі, Крыстэн Сцюарт, Фарэл Уільямс, Кім Джэні, Кара Дэлевін, Мэры Дэп, G-Dragon.

Брэнд Chanel вядомы духамі Chanel No. 5 і сваімі класічнымі касцюмамі. Како Шанэль была адным з тых дызайнераў, якая зрабіла рэвалюцыю ў модзе — як у свецкай, так і ў паўсядзённай. Яна замяніла сілуэты, заснаваныя на выкарыстанні гарсэта і ліфа, на адзенне, якое было функцыянальным і ў той жа час падкрэслівала жаночую постаць.

Шанэль выкарыстоўвала колеры, традыцыйныя для мужчынскага касцюма ў Еўропе, такія як шэры і цёмна-сіні. Прыкладам з’яўляецца ваўняны гарнітур ад Шанэль — спадніца да каленаў і жакет, аздоблены чорнай аблямоўкай і залатымі гузікамі. Дадатковымі аксэсуарамі былі двухколерныя туфлі-лодачкі і ўпрыгожванні, звычайна каралі з жэмчугу і скураная сумачка.

Зноскі

  1. House of Chanel | Hat | French — 1870. Праверана 19 красавіка 2024.
  2. а б SIRENE
  3. Chanel // Collectie Boijmans Online — 2010. Праверана 18 красавіка 2024.
  4. https://hedendaagsesieraden.nl/2023/07/21/philadelphia-museum-of-art/
  5. https://hedendaagsesieraden.nl/2022/09/28/all-that-glitters/
  6. а б в Résultats financiers de Chanel Limited pour l'exercice clos au 31 décembre 2023 — 2024.