Хеліцэравыя
| Хеліцэравыя | |||||||||||||||||||
| Самка павука Platycryptus undatus | |||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
|
Chelicerata Heymons, 1901 | |||||||||||||||||||
| Класы | |||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||
Хеліцэ́равыя (Chelicerata) — падтып беспазваночных тыпу членістаногіх.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Паходжаннем звязаны з трылабітамі. Падзяляюцца на класы: мерастомавыя (жывуць у морах, пераважна выкапнёвыя), павукападобныя (пераважна наземныя сучасныя формы), марскія павукі. Апісана больш за 100 тыс. сучасных і некалькі тысяч выкапнёвых відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды.
Даўжыня ад 0,05 мм (некаторыя кляшчы) да 1,8 м (выкапнёвыя эўрыптэрыды). Цела падзяляецца на галавагрудзі (прасома) і брушка (алістасома). Галавагрудзі маюць 6 пар канечнасцей, з якіх пярэднія (хеліцэры) размешчаны наперадзе рота, а ззаду яго — педыпальцы (нагашчупальцы) — пераважна органы пачуццяў, іншы раз удзельнічаюць у перамяшчэнні і захопе корму.
Хеліцэры — першая пара галаўных канечнасцей. Выкарыстоўваюцца як сківіцы для захопу і раздзірання здабычы. Складаюцца з 2—3 членікаў. Маюць выгляд клюшняў (скарпіёны), кіпцюрападобных членікаў (павукі), стылетаў або кручкоў (кляшчы), адпавядаюць антэнам ракападобных. Брушныя 4 пары ног рэдукаваныя або ператварыліся ў жабры, лёгкія і іншыя органы.
Дыхаюць жабрамі, лёгкімі або трахеямі.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]Для паляпшэння артыкула пажадана |
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Хеліцэравыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
