Пясчаны скакун

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Cicindela arenaria)
Jump to navigation Jump to search
Пясчаны скакун
Cicindela arenaria viennensis bl.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cylindera arenaria viennensis

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
EOL  13827960
Зубр еўрапейскі Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
IV катэгорыя (NT) 


Пясчаны скакун (Cylindera arenaria viennensis ці Cicindela arenaria viennensis) — насякомае атраду цвердакрылыя (Coleoptera), сямейства жужалі (Carabidae).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Жук даўжынёй 6,5—10 мм. Верх медна-зялёны, матавы. Надкрылы з 2 тонкімі, вельмі выгнутымі белымі перавязямі і верхавінкавай плямай. Сярэдзіна пярэдняспінкі з рэдкімі белымі валаскамі, на надкрылах грубая рэдкая пункціроўка. Ніз і ногі зялёныя з металічным бляскам, стэрніты грудных сегментаў і бакавая паверхня брушка пакрыты доўгімі белымі валаскамі. Аснова ротавых частак і верхняя губа белыя.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Трапляецца ад Сярэдняй і Паўднёвай Еўропы да Заходняй Сібіры. У Беларусі адзначаны ў наваколлі Салігорска і Пінска.

Жыве на сухіх сыпучых пясках па берагах вадаёмаў, пясчаных кар'ераў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. — ISBN 5-85700-095-5