Перыста-слаістыя воблакі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Cirrostratus)
Перыста-слаістыя воблакі.

Перыста-слаістыя воблакі (Cirrostratus, Cs) — бялявае паўпразрыстае покрыва, звычайна валакністае, у верхняй трапасферы.

Утвараюцца з дробных ледзяных крышталёў, што звязана з узыходным рухам паветра. Характэрны для воблачных сістэм цёплых франтоў або франтоў аклюзіі, зрэдку ўзнікаюць у выніку трансфармацыі іншых тыпаў воблакаў. Фізічныя ўмовы ўтварэння перыста-слаістых воблакаў падобны да ўмоў паходжання перыстых воблакаў, але перыста-слаістыя воблакі часцей звязаны з цёплым фронтам, чым з халодным.

Гало на воблаках.

Ападкаў не даюць. Часта вакол іх назіраецца гало.

Перыста-слаістыя воблакі падзяляюцца на наступныя віды:[1]

  • Валакністыя (Cirrostratus fibratus, Cs fib.) — заслона трохі валакністай сгруктуры.
  • Туманападобныя (Cirrostratus nebulosus, Cs neb.) — аднародная белая ці блакітнаватая заслона.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Каўрыга П. А. Метэаралогія і кліматалогія. Вуч. дапаможнік для студэнтаў геагр. фак. — Мн: БДУ, 2004.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]