Clonorchis sinensis
| Clonorchis sinensis | |||||||||||||||||||||||||||
| | |||||||||||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||
|
Clonorchis sinensis | |||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||
Clonorchis sinensis — від дыгенетычных смактуноў сямейства апістархіды (Opisthorchiidae), які паразітуе на рыбаедных млекакормячых, у тым ліку на чалавеку. У людзей ён шкодзіць жоўцевым шляхам і жоўцеваму пузыру, харчуецца жоўцю. Від быў адкрыты брытанскім урачом Джэймсам Маконелам у бальніцы Медыцынскага каледжа ў Калькуце ў 1874 годзе. Першае апісанне было дадзена Томасам Спенсерам Кобалдам, які даў яму назву Distoma sinense.
Арэал
[правіць | правіць зыходнік]Эндэмік Азіі і Расіі, C. sinensis з’яўляецца самым распаўсюджаным смактуном чалавека ў Азіі і трэцім па распаўсюджанасці ў свеце. Ён па-ранейшаму актыўна перадаецца ў Карэі, Кітаі, В’етнаме і Расіі. Большасць выпадкаў заражэння (каля 85 %) адбываецца ў Кітаі[1].
Этыялогія
[правіць | правіць зыходнік]Інфекцыя, званая кланархозам, звычайна выяўляецца жаўтухай, разладам стрававання, запаленнем жоўцевыводных шляхоў, абструкцыяй жоўцевых пратокаў і нават цырозам печані, халангіякарцыномай і пячоначнай карцыномай[2].
Жыццёвы цыкл
[правіць | правіць зыходнік]Паразіт праходзіць свой жыццёвы цыкл у трох розных гаспадароў, а менавіта ў прэснаводных слімакоў у якасці першых прамежкавых гаспадароў, прэснаводных рыб у якасці другіх прамежкавых гаспадароў і млекакормячых ў якасці канчатковых гаспадароў[3].
Значэнне
[правіць | правіць зыходнік]Як асноўны ўзбуджальнік рака жоўцевых пратокаў, Міжнароднае агенцтва па вывучэнні рака класіфікавала Clonorchis sinensis як біялагічны канцэраген 1-й групы ў 2009 годзе[4][5][6][7].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Wei Wu, Xiaohua Qian, Yixin Huang, Qingbiao Hong A review of the control of clonorchiasis sinensis and Taenia solium taeniasis/cysticercosis in China(англ.) // Parasitology Research. — 2012-11. — В. 5. — Т. 111. — С. 1879–1884. — ISSN 0932-0113. — DOI:10.1007/s00436-012-3152-y
- ↑ Sung-Tae Hong, Yueyi Fang Clonorchis sinensis and clonorchiasis, an update(англ.) // Parasitology International. — 2012-03. — В. 1. — Т. 61. — С. 17–24. — DOI:10.1016/j.parint.2011.06.007
- ↑ Advances in Parasitology. — Academic Press, 1967-01-01. — 425 с. — ISBN 978-0-08-058050-0.
- ↑ Sung-Tae Hong, Yueyi Fang Clonorchis sinensis and clonorchiasis, an update(англ.) // Parasitology International. — 2012-03. — В. 1. — Т. 61. — С. 17–24. — DOI:10.1016/j.parint.2011.06.007
- ↑ Banchob Sripa, Paul J. Brindley, Jason Mulvenna, Thewarach Laha, Michael J. Smout, Eimorn Mairiang, Jeffrey M. Bethony, Alex Loukas The tumorigenic liver fluke Opisthorchis viverrini – multiple pathways to cancer(англ.) // Trends in Parasitology. — 2012-10. — В. 10. — Т. 28. — С. 395–407. — DOI:10.1016/j.pt.2012.07.006
- ↑ Known and Probable Human Carcinogens(недаступная спасылка). web.archive.org (17 лістапада 2014). Архівавана з першакрыніцы 17 лістапада 2014. Праверана 9 лютага 2025.
- ↑ American Cancer Society. Known and Probable Human Carcinogens(недаступная спасылка). cancer.org. American Cancer Society, Inc. (2013). Архівавана з першакрыніцы 17 лістапада 2014. Праверана 2 чэрвеня 2013.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Scott Freeman. Biological science. — Upper Saddle River, NJ : Prentice Hall, 2002. — 1146 с. — ISBN 978-0-13-081923-9, 978-0-13-091169-8, 978-0-13-093205-1, 978-0-13-093206-8, 978-0-13-093315-7.
- Gilbertson, Lance (1999). Zoology Laboratory Manual (Fourth ed.). New York: McGraw-Hill
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Clonorchiasis(недаступная спасылка). Foodborne Trematode Infections. WHO. Архівавана з першакрыніцы May 10, 2013. ]
- Clonorchis sinensis. Animal Diversity Web.
- Clonorchis. Parasites. Centers for Disease Control and Prevention (10 кастрычніка 2018).
- Discovery of Clonorchis Sinensis