Crowne Plaza (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Crowne Plaza, Мінск)
Гасцініца
Crowne Plaza
Дом Кастравіцкай і гатэль Crowne Plaza Minsk
Дом Кастравіцкай і гатэль Crowne Plaza Minsk
53°53′43″ пн. ш. 27°33′17″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Архітэктар А. П. Воінаў
(перабудова - М. І. Бакланаў, Г. У. Заборскі, Г. М. Бенядзіктаў, Я. І. Шапіра)
Будаўніцтва 19341938 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 712Г000071шыфр 712Г000071
Сайт cpminsk.com
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Crowne Plaza (да 1987 г. — Беларусь, да 2008 г. — Свіслач) — гасцініца ў Мінску на рагу вуліц Кірава і Валадарскага 13/6. Узведзена ў 1934—1938 гг. (архітэктар А. П. Воінаў).

Будынак вызначаўся простым вырашэннем фасадаў і выразнай планіроўкай. Фасады гасцініцы былі тыповыя для архітэктуры грамадскіх і жылых будынкаў 1930-х гг[1].

Асноўны акцэнт зроблены аўтарам на шасціпавярховы вуглавы скруглены аб’ём з галоўнымі ўваходамі, фланкіраваны бакавымі рызалітамі. Фасад скругленай часткі рытмічна расчлянёны на ўзроўні другога-пятага паверхаў трохчвэртнымі круглымі калонамі рознапамернымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі, аздобленымі падаконнымі філёнгамі. На другім паверсе зроблены балконы з металічнымі агароджамі. У бакавых рызалітах таксама размешчаны балконы на фігурных бетонных кранштэйнах і з металічнымі агароджамі. Да вуглавога аб’ёму пад прамым вуглом прымыкаюць пяціпавярховыя крылы, фасады якіх на ўзроўні другога-чацвёртага паверхаў чляняцца трохчвэртнымі калонамі і эркерамі. Пластыку фасадаў узбагачаюць магутныя карнізы, якімі аддзелены атыкавы паверх і завершаны фасад[1].

У Вялікую Айчынную вайну гасцініца была спалена. У пачатку 1945 г. пачаліся праектныя работы па аднаўленні будынка. Аўтарам праекта аднаўлення быў таксама А. П. Воінаў. У праектных работах (унутраная планіроўка і афармленне інтэр’ераў) прымалі ўдзел архітэктары М. І. Бакланаў, Г. У. Заборскі, Г. М. Бенядзіктаў, Я. І. Шапіра[1].

Знадворныя сцены захаваліся цалкам і мелі дастаткова «здаровы» выгляд. Таму было вырашана фасадныя сцены захаваць. З унутранага боку рэкамендавалася зняць акаліну і сцены атынкаваць. У месцах, дзе меліся вертыкальныя трэшчыны, прапаноўвалася сцены ўмацаваць металічнымі сувязямі, якія лакалізавалі б іх далейшую дэфармацыю. Таксама праектам прадугледжвалася захаваць і выкарыстаць старыя фундаменты. Новыя фундаменты закладваліся толькі пад новыя слупы і сцены[1].

Такім чынам, па праекце аднаўлення гасцініцы «Беларусь» пасля Вялікай Айчыннай вайны фасады фактычна захоўваліся ранейшыя, у пэўнай ступені мянялася ўнутраная планіроўка. Аднаўленне будынка гасцініцы было завершана ў 1947 г.[1]

У 1987 г. гасцініца «Беларусь» перайменавана ў «Свіслач». У 2008 г. у выніку рэканструкцыі гасцініца «Свіслач» перайменавана ў атэль «Crowne Plaza»[1].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]