Блакітніца лясная

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Cyaniris semiargus)
Блакітніца лясная

Самец
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cyaniris semiargus (Rottemburg, 1775)

Сінонімы
  • Papilio semiargus Rottemburg, 1775
  • Papilio acis Denis & Schiffermüller, 1775 (preocc. Drury, 1773)
  • Cyaniris argianus Dalman, 1816
  • Cyaniris semiargus (Rottemburg, 1775)
  • Lycaena semiargus (Rottemburg, 1775)

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  268702
EOL  261249

Блакітніца лясная[1] (лац.: Polyommatus (Cyaniris) semiargus) — від матылёў з сямейства блакітніцы.

Этымалогія назвы[правіць | правіць зыходнік]

Semiargus (лацінская) — паўаргус, напалову падобны з Аргусам.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Самка

Арэал уключае ўмераны пояс Еўразіі на ўсход да Паўночнай Карэі, востраў Сахалін.

Звычайны на ўсёй тэрыторыі Усходняй Еўропы. Адсутнічае на крайнім поўдні стэпавай зоны Украіны, у Калмыкіі і ў Астраханскай вобласці Расіі.

Матылі засяляюць лугі розных тыпаў, паляны, ускрайкі лесу. У стэпавай зоне жыве пераважна ў далінах рэк і ў лясах. На Каўказе засяляе вільготныя горныя лугі сярэдняга пояса, узлескі, субальпійскія лугі, берагі ручаёў, на вышынях ад 600 да 2700 м над узроўнем мора.

Біялогія[правіць | правіць зыходнік]

За год развіваецца ў адным пакаленні. Час лёту з канца мая па канец жніўня ў лясной зоне, і з пачатку мая да канца ліпеня на тэрыторыі лесастэпавай і стэпавай зоны.

Самкі адкладаюць яйцы паштучна на кветкі кармавых раслін гусеніц: розныя віды канюшыны, вязель рознакаляровы, баркун лекавы, гарошак мышыны, баркун. Яйцы белыя з зеленаватым адценнем. Стадыя яйца доўжыцца каля 5 дзён. Вусені ў пачатку з ліпеня да восені сілкуюцца ў дзённы час кветкамі і насеннем, а пасля зімоўкі — лісцем. З’яўляцца мірмекафіламі і наведваюцца мурашкамі роду Lasius. Зімуе вусень ранняга ўзросту. Вусені старэйшых узростаў цёмна-зялёныя з больш цёмнай спінной палоскай, бялёсай паласой над нагамі і радамі светлых касых рысак па баках[2]. Пры дасягненні даўжыні 13-15 мм вусені спыняюць харчавацца і праз 2-3 дня акукляюцца. Кукалка падоўжанай формы, бліскучая, салатна-зялёнага колеру, з цёмнай спінны паласой. Даўжыня кукалкі 9-10 мм.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Блакітніцы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 186. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
  2. Stokoe, W.J. (1962). Observer’s Book of Butterflies. Frederick Warne. p. 131.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Львовский А. Л., Моргун Д. В. Определители по флоре и фауне России. Выпуск 8 // Булавоусые чешуекрылые Восточной Европы. — М.: Товарищество научных изданий КМК, 2007. — 443 с. — 2000 экз. — ISBN 978-5-87317-362-4.
  • Tolman T., Lewington R. Collins Field Guide Butterflies of Britain & Europe — London : Harper Collins Publishers, 1997.— 320 p., 106 col. pl

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]