Перайсці да зместу

Cz52

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
CZ52
{{{апісанне выявы}}}
Апісанне
Тып: самазарадны пісталет
Краіна:  Чэхаславакія
Гады эксплуатацыі: З 1952
Гісторыя мадэлі
Канструктар: Ян Кратахвіл, Яраслаў Кратахвіл
Усяго выраблена: каля 200 000
Характарыстыкі
Даўжыня, мм: 209 мм
Даўжыня ствала, мм: 120 мм
Патроны: 7,62×25 мм
Хуткастрэльнасць, стрэлаў/хв: 480 м/с
Характарыстыкі пры выкарыстанні стандартнага патрона

CZ vz.52 (CZ52)- самазарадны пісталет, распрацаваны ў пачатку 1950-х гадоў для Чэхаславацкай арміі.

Гісторыя стварэння

[правіць | правіць зыходнік]

Пісталет Cz52 распрацавалі супрацоўнікі завода Česká zbrojovka Strakonice, канструктар Ян Кратахвіл і яго брат Яраслаў Кратахвіл.

Першапачаткова пісталет быў распрацаваны пад патрон 9×19 мм Парабэлум, аднак у 1960-х гадах было прынята рашэнне аб уніфікацыі боепрыпасаў у краінах Варшаўскага Дагавора, у выніку чаго пісталет быў перароблены пад патрон 7,62×25 мм.

Аўтаматыка працуе па схеме выкарыстання аддачы пры кароткім ходзе ствала. Замыканне канала ствала ажыццяўляецца пры дапамозе двух ролікаў і замыкалага паўзуна, размешчаных у ніжнім прыліве тыльнай часткі ствала і ўваходзячым ва ўнутраныя выемкі засаўкі-кажуха. Ударна-спускавы механізм - куркового тыпу, адзінарнага дзеяння, з ахоўным узводам курка. На левым баку рамы размешчаны рычаг сцяжковага засцерагальніка які з'яўляецца таксама рычагом бяспечнага спуску курка з баявога ўзвода. Засцерагальнік мае тры пазіцыі. Ніжняе — "агонь", верхняе — "бяспечны спуск курка", і сярэдняе — "засцерагальнік". Убудаваная затворная затрымка фіксуе кажух-затвор ў крайнім заднім становішчы па сканчэнні з магазіна ўсіх патронаў. У аснаванні спускавой клямары размяшчаецца двухбаковы замыкальнік ствала.

Прыцэльныя прыстасаванні складаюцца з ня рэгуляванай мушкі і цаліка, замацаванага ў пазе тыпу «ластаўчын хвост», з магчымасцю ўнясення бакавых паправак. На ніжняй паверхні дзяржальні знаходзіцца зашчапка магазіна, які змяшчае 8 патронаў.

Краіны-эксплуатанты

[правіць | правіць зыходнік]
  • Афганістан Ісламская Рэспубліка Афганістан -у 2006 годзе па праграме ваеннай дапамогі ўрад Славакіі адправіла ў Афганістан прызнаная залішняй маёмасць узброеных сіл краіны (у тым ліку, 790 пісталетаў CZ 52)[1]
  •  Славакія — некаторая колькасць заставалася на захоўванні па меншай меры да 2006 года[1]
  •  ЗША — некаторая колькасць пісталетаў была прадана ў ЗША ў якасці грамадзянскай зброі
  •  Чэхія — па стане на 2007 год, некаторая колькасць заставалась на ўзбраенні арміі Чэхіі
  •  Чэхаславакія — састаяў на ўзбраенні Чэхаславацкай народнай арміі з 1952 года[2] да 1982 года
  1. а б United Nations Register of Conventional Arms. Архівавана з першакрыніцы 26 ліпеня 2021. Праверана 26 ліпеня 2021.
  2. ČZ vzor 52 // «Střelecká revue», 8, 1981