DAF
| DAF | |
|---|---|
| | |
| | |
| Тып | вытворца аўтамабіляў[d] |
| Заснаванне | 1 красавіка 1928[1][2] |
| Заснавальнікі | Хуб ван Дорн[d] |
| Краіна | |
| Адрас | |
| Галіна | аўтамабільная прамысловасць |
| Прадукцыя | грузавы аўтамабіль і аўтамабіль |
| Матчына кампанія | PACCAR[d] |
| Сайт | daf.com (англ.) |
DAF Trucks — нідэрландская кампанія па вытворчасці грузавых аўтамабіляў. У цяперашні час з’яўляецца падраздзяленнем амерыканскай кампаніі Paccar. Штаб-кватэра і галоўны завод DAF знаходзяцца ў Эйндхавене.[5]
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]

Кампанія была заснавана у 1928 годзе Хубертам ван Дорнам пад назвай «Машынабудаўнічы завод Хуба ван Дорна» (нідэрл.: Commanditaire Vennootschap Hub van Doorne’s Machinefabriek).
У 1932 годзе кампанія атрымала назву «Фабрыка прычэпаў Ван Дорна» (нідэрл.: Van Doorne’s Aanhangwagen Fabriek), скарочана DAF.
Аднымі з першых аўтамабіляў DAF былі пазадарожныя грузавікі Trado з колавай формулай 6×4, ператвораныя з грузавікоў Ford з колавай формулай 4×2. Таксама фабрыка вырабляла браніраваныя аўтамабілі M39 Pantserwagen на аснове грузавіка Trado. Аднак вытворчасць M39 пачалася занадта позна для Другой сусветнай вайны — падчас уварвання ў Нідэрланды (1940) толькі тры адзінкі ўдзельнічалі ў баях.
Пасля Другой сусветнай вайны кампанія пачала вырабляць грузавікі, прычэпы і аўтобусы, змяніўшы сваю назву на «Аўтамабільная фабрыка Ван Дорна» (нідэрл.: Van Doorne's Automobiel Fabriek). Першы грузавік DAF мадэлі A30 быў выпушчаны ў 1949 годзе.
На працягу 1950-х гадоў DAF была асноўным пастаўшчыком для пераабсталявання галандскай арміі, выпускаючы як аўтамабілі (напрыклад, DAF YA-126, DAF YA-328), так і бронетэхніку (напрыклад, DAF YP-104, DAF YP-408).

У 1954 годзе ў Хуба ван Дорна з’явілася ідэя выкарыстоўваць раменныя бесступеньчатыя каробкі перадач у аўтамабілях. У лютым 1958 года кампанія прадэманстравала невялікі чатырохмесны аўтамабіль з раменным прывадам на галандскім аўташоў AutoRAI. У выніку было замоўлена 4000 аўтамабіляў. У 1959 годзе DAF пачала прадаваць першы ў свеце аўтамабіль з варыятарнай каробкай перадач CVT — невялікі чатырохмесны DAF 600. Гэта была першая мадэль з серыі легкавых аўтамабіляў DAF, у наступныя гады былі выпушчаны DAF 33, DAF 44, DAF 55 і DAF 66. Усе яны выкарыстоўвалі інавацыйную сістэму трансмісіі Variomatic.
У 1975 годзе DAF прадала сваё падраздзяленне легкавых аўтамабіляў шведскай кампаніі Volvo Cars і працягнула распрацоўку сваёй лінейкі грузавікоў.
У 1987 годзе DAF увайшла ў брытанскі аўтабудаўнічы кангламерат The Rover Group, аб’яднаўшыся з яго падраздзяленнем Leyland Trucks. У чэрвені 1989 года яе акцыі былі выведзеныя на Амстэрдамскую і Лонданскую фондавыя біржы пад назвай DAF NV.
У 1990 годзе аўтобуснае падраздзяленне DAF стала часткай кампаніі United Bus. У лютым 1993 года DAF NV была выкуплена кіраўніцтвам у The Rover Group, а бізнес атрымаў назву DAF Trucks.
У кастрычніку 1996 года DAF Trucks была набыта амерыканскай кампаніяй Paccar.
У жніўні 2011 года DAF абвясціла аб набыцці 19 % акцый чэшскай кампаніі Tatra. Па умовах пагаднення грузавікі Tatra павінны былі выкарыстоўваць кабіны DAF і рухавікі Paccar, а дылеры DAF прадаваць грузавікі Tatra.[6]
Аўтаспорт
[правіць | правіць зыходнік]Кампанія актыўна ўдзельнічала ў ралі і гонках для прасоўвання сваіх аўтамабіляў. Легкавыя аўтамабілі DAF удзельнічалі, напрыклад, у Лонданска-Сіднэйскім марафоне. Грузавікі DAF неаднаразова ўдзельнічалі у ралі «Дакар», з перамогай ў 1982, 1985 і 1987 гадах.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Nationaal Ontwerp Archief Праверана 1 сакавіка 2024.
- ↑ а б RKDartists Праверана 1 сакавіка 2024.
- ↑ GRID Release 2017-05-22 — 2017-05-22 — 2017. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.5032286
- ↑ https://www.lobbyfacts.eu/datacard/daf-trucks-nv?rid=604742116836-08
- ↑ Daf : Used trucks from Daf - Planet-Trucks.com. www.planet-trucks.com. Праверана 9 чэрвеня 2023.
- ↑ DAF Trucks grabs 19% stake in TATRA and supplies engines and cabs for new range! Biglorryblog has the story...(недаступная спасылка) (3 жніўня 2011). Архівавана з першакрыніцы 28 August 2011. Праверана 3 August 2011.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- daf.com/en — афіцыйны сайт
- Музей DAF у Эйндхавене