Daihatsu Applause

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Daihatsu Applause
Агульныя даныя
Характарыстыкі
Масава-габарытныя
Даўжыня: 4260–4350 мм
Шырыня: 1660 мм
Вышыня: 1375–1385 мм
Колавая база: 2470 мм
На рынку
Папярэднік
Infobox-jv-flechesg.png
Папярэднік
Пераемнік
Infobox-jv-flechesd.png
Пераемнік

Daihatsu Applause (яп.: アプローズ[1]) — кампактны легкавы аўтамабіль японскай кампаніі Daihatsu. Вонкава выглядаў як звычайны седан, у той час як насамрэч меў кузаў ліфтбек — багажныя дзверы падымаюцца разам з заднім шклом.

Выпускаўся з 1989 па 2000 год. Пераемніка на экспартных рынках не было, на рынку Японіі заменены мадэллю Daihatsu Altis.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Выгляд ззаду (1989–1992)

Прататып пад кодавай назвай «MS-X90» быў паказаны на Жэнеўскім аўтасалоне ў сакавіку 1989 года, серыйная версія атрымала імя «Applause». У адрозненне ад папярэдніка, мадэлі Charmant, якая была зроблена на базе Toyota Corolla, Applause быў распрацаваны ўласнымі сіламі Daihatsu. Продажы пачаліся ў ліпені 1989 года[2].

У хуткім часе пасля дэбюту адбылася кампанія па адкліканні машын з-за праблем з аўтаматычнай трансмісіяй і генератарам. Пазней яшчэ адна — з-за праблем з тармазной сістэмай і паліўным бакам, з якім быў звязаны шэраг інцыдэнтаў з узгараннем аўтамабіля[3]. Усё гэта адмоўна адбілася на рэпутацыі мадэлі і выклікала падзенне продажаў[4]. Вытворца выправіў праблему ў 1990 годзе, падкрэсліўшы паляпшэнні змененай назвай — Applause θ (Theta). Таксама былі зроблены перамены ў лінейцы камплектацый аўтамабіля.

Гэта не прынесла належнага эфекту[4] і для ажыўлення продажаў у ліпені 1992 года быў праведзены фэйсліфтынг: з'явілася новая пярэдняя маска з іншай рашоткай радыятара, павялічыліся памеры пярэдняга і задняга бампераў, змянілася форма задняга спойлера. Пазней назва аўтамабіля была вернута ў простае «Applause».

У 1994 годзе паўнапрывадная версія 16Zi 4WD была знятая з вытворчасці[5].

Daihatsu не мог дазволіць сабе распрацаваць цалкам новую мадэль, таму ў 1997 годзе вырашылі правесці мадэрнізацыю яшчэ раз. Прадстаўлены на Франкфурцкім аўтасалоне ў верасні 1997 года, Applause атрымаў абноўленае афармленне пярэдняй і задняй частак. У вонкавым аздабленні гэтай версіі пераважаў хром. Дзякуючы бліскучай рашотцы (якая цяпер стала аб'яднанай з капотам), рамкам нумарнога знака, фар і блокаў задніх ліхтароў аўтамабіль атрымаў амаль брытанскі выгляд. Інтэр'ер таксама абнавіўся: нізкая панэль 80-х гадоў саступіла месца больш сучаснай з устаўкамі з імітацыяй дрэва. Падушкі бяспекі кіроўцы і пасажыра сталі стандартным абсталяваннем, у якасці дадатковай опцыі магла ўсталёўвацца навігацыя.

Мадэрнізацыя, аднак, не дапамагла ўжо састарэлай мадэлі — продажы з году ў год толькі пагаршаліся. У сакавіку 2000 года вытворчасць была завершана. Altis, якая з'явілася на ўнутраным рынку Японіі ў якасці пераемніка, не была ўласнай мадэллю, а з'яўлялася Toyota Camry Gracia выпусканай пад маркай Daihatsu. Замены на экспартных рынках прадстаўлена не было.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Daihatsu Applause trunk.jpg

Daihatsu Applause — пяцідзверны ліфтбек з папярочна размешчаным рухавіком і пярэднім або поўным прывадам. Аўтамабіль аб'ядноўваў дызайн класічнага седана з практычнасцю пяцідзвернага хэтчбека: багажныя дзверы падымаюцца разам з заднім шклом. Каэфіцыент аэрадынамічнага супору кузава быў роўны 0,34.

Рухавік[правіць | правіць зыходнік]

Рухавік: Daihatsu HD, бензінавы, радны, чатырохцыліндравы, 16-клапанны, аб'ёмам 1,6 л. На аўтамабілі ўсталёўваліся дзве версіі гэтага рухавіка: HD-E з электронным упырскам паліва, або просты карбюратарны матор HD-F. У 1993 годзе выпуск машын з карбюратарам быў завершаны.

  • HD-Fкарбюратар, 91 к.с. (67 кВт) — 06.1989–10.1992 (экспартныя рынкі)
  • HD-Fкарбюратар, 97 к.с. (71 кВт) — 06.1989–10.1992 (японскі рынак)
  • HD-Eупырск, 105 к.с. (77 кВт), 134 Н·м — 11.1992–05.1997 (экспартныя рынкі)
  • HD-Eупырск, 120 к.с. (89 кВт), 140 Н·м — 06.1989–05.2000 (японскі рынак)
  • HD-Eупырск, 90 к.с. (66 кВт), 123 Н·м — 11.1992–05.1997 (экспартныя рынкі)
  • HD-Eупырск, 99 к.с. (73 кВт), 138 Н·м — 06.1997–05.2000 (экспартныя рынкі)

Трансмісія і хадавая частка[правіць | правіць зыходнік]

Маторы маглі агрэгатавацца як з 5-ступеньчатай механічнай каробкай перадач, так і з трох- або чатырохступеньчатым «аўтаматам».

Прывад — пярэдні, але, акрамя таго, выпускалася мадыфікацыя з пастаянным поўным прывадам, у сістэме якога быў прадугледжаны галоўны вадкасны дыферэнцыял падвышанага трэння.

Падвеска — незалежная ўсіх колаў. Тып рулявога кіравання — «шасцярня-рэйка». Тормазы пярэднія дыскавыя вентыляваныя, заднія — барабанныя. Стандартны памер шын 185/60R14. У стандартную камплектацыю ўваходзілі ABS і гідраўзмацняльнік руля.

Камплектацыі[правіць | правіць зыходнік]

На рынку Японіі

Першапачаткова прапанова для ўнутранага рынку складалася з чатырох версій камплектацый: «16L», «16X», «16Ri» і паўнапрываднай «16Zi». У 1990 годзе замест «16X» з'явілася версія «16Si», таксама дадалася найвышэйшая «Limited». Пасля мадэрнізацыі 1997 года ў шэрагу былі толькі дзве версіі: «SX» і «SL».

Тэхнічныя характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]

Мадэль XiL[6] Xi[7] XIC[8]
Гады выпуску 1989−1992 1992−1997 1997−2000
Кузаў пяцідзверны ліфтбек
Габарыты, мм даўжыня 4260 4310 4350
шырыня 1660 1660 1660
вышыня 1375 1375 1385
Колавая база, мм 2470
Аб'ём багажніка, л 425-735[тэх. 1] 420-712
Аб'ём паліўнага бака, л 50
Маса без нагузкі, кг 1010 1000 1038
Макс. хуткасць, км/г 173 185 180
Паскарэнне ад 0 да 100 км/г, с 11,5 9,8 9,8
Выдатак паліва, л горад 9,0 8,9 8,7
шаша 7,0 6,5 6,6
Рухавік радны, бензінавы, чатырохцыліндравы, шаснаццаціклапанны
Сілкаванне размеркаваны ўпырск
Аб’ём, см³ 1590
Магутнасць 66 кВт (90 к.с.)
пры 6000 аб/хв
77 кВт (105 к.с.)
пры 6000 аб/хв
73 кВт (99 к.с.)
пры 6000 аб/хв
Макс. круцільны момант 134 Н·м пры 3400 аб/хв 134 Н·м пры 3800 аб/хв 138 Н·м пры 3600 аб/хв
Каробка перадач механічная, пяціступеньчатая,
або аўтаматычная[тэх. 2]
Прывад пярэдні або поўны
Шыны 185/60R14H, 175/70R13H 185/60R14H 185/60R14H
  1.      — даныя паводле тэстаў ADAC
  2. курсівам — апцыянальна

Варыяцыі[правіць | правіць зыходнік]

Applause MS-R[правіць | правіць зыходнік]

Daihatsu Applause MS-R — версія, мадыфікаваная нямецкім атэлье Oettinger. У дадатак да зменаў знешняга выгляду і шасі, на аўтамабіль быў усталяваны рухавік Daihatsu 1.6 HD-ET з турбанаддзіманнем. Матор атрымаў паветраны інтэркулер і алейны радыятар. Магутнасць павялічылася да 180 к.с. Аўтамабіль быў прадэманстраваны на аўтасалоне ў Эсэне ў 1989 годзе, аднак не выклікаў інтарэсу і таму не выпускаўся[9].

Applause Break[правіць | правіць зыходнік]

Nuvola apps kview.svg Вонкавыя выявы
Searchtool.svg Daihatsu Applause Break by EBS

Бельгійская кампанія EBS (Ernst Berg Systems) у абмежаванай колькасці выпускала камплект для мадыфікацыі, які ператвараў мадэль ва ўніверсал. Замест багажных дзвярэй усталёўвалася надбудова, якая надавала ліфтбеку форму ўніверсала.

Прэм'ера адбылася ў 1991 годзе на аўташоў у Бруселі[10].

Зноскі

  1. 懐かしのクルマ(販売終了車種) (яп.) . daihatsu.com. Праверана 28 жніўня 2018.
  2. Company > History > Main Products: From 1985~ (англ.) . daihatsu.com. Праверана 28 жніўня 2018.
  3. 第29回:『あまりにも不憫な』ダイハツ・アプローズ(1989〜2000)(その3) (яп.) . webcg.net (13 верасня 2006). Праверана 28 жніўня 2018.
  4. 4,0 4,1 第30回:『あまりにも不憫な』ダイハツ・アプローズ(1989〜2000)(その4) (яп.) . webcg.net (13 верасня 2006). Праверана 28 жніўня 2018.
  5. 第31回:『あまりにも不憫な』ダイハツ・アプローズ(1989〜2000)(最終回) (яп.) . webcg.net (13 верасня 2006). Праверана 28 жніўня 2018.
  6. ADAC-Autotest. Daihatsu Applause XiL (ням.) . adac.de (жнівень 1991). Праверана 28 жніўня 2018.
  7. ADAC-Autotest. Daihatsu Applause Xi (ням.) . adac.de (жнівень 1995). Праверана 28 жніўня 2018.
  8. ADAC-Autotest. Daihatsu Applause XIC (ням.) . adac.de (сакавік 1998). Праверана 28 жніўня 2018.
  9. 夢幻的大發車款---Daihatsu Applause MS-R tuned by Oettinger/Charade Hartge (кіт.) . 7car.tw (20 студзеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 28 верасня 2017.
  10. DAIHATSU RELANCE SES 4X4. CAPACITES TOUT TERRAIN EN HAUSSE POUR LES FEROZA ET ROCKY (фр.) . lesoir.be (2 лютага 1991). Праверана 28 жніўня 2018.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]