Daimler Dernburg Wagen

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Daimler Dernburg Wagen — першы пазадарожнік, першы ў свеце аўтамабіль з усімі кіраванымі коламі, адна з першых машын з тормазамі на ўсе чатыры колы[1].

Пабудаваны кампаніяй Daimler-Motoren-Gesellschaft (DMG) у 1907 годзе. Аўтамабіль быў празваны ў гонар Дзяржаўнага сакратара Міністэрства па справах калоній — Бэрнгарда Дэрнбурга  (ням.), які выкарыстоўваў гэты аўтамабіль для службовых паездак па германскай Паўднёва-Заходняй Афрыцы (цяперашняй Намібіі). Афіцыйная назва — Daimler-Marienfelde Typ «Colonial» 35 P.

За распрацоўку аўтамабіля адказваў Паўль Даймлер — старэйшы сын вынаходніка Готліба Даймлера.

Пабудаваны на заводзе ў Марыенфельдэ ў адзіным экзэмпляры. Вытворца ацаніў аўтамабіль у 34750 марак.

Канструкцыя[правіць | правіць зыходнік]

Кузаў[правіць | правіць зыходнік]

Пазадарожнік атрымаў адкрыты шасцімясцовы турыстычны кузаў. Шырокія падножкі палягчалі спуск пасажыраў на зямлю, а ад сонца ездакоў закрываў тэнт тыпу «канапе», які быў замацаваны на васьмі дугах і цягнуўся амаль на ўсю даўжыню машыны. З бакоў пасажыраў баранілі брызентавыя полагі. Багаж замацоўваўся альбо ззаду кузава, альбо на версе тэнта.

Валодаючы даўжынёй у 4,9 м, шырынёй 1,42 метра і вышынёй 2,7 м (уключаючы дах) аўтамабіль важыў 3,6 тоны.

Рухавік[правіць | правіць зыходнік]

Чатырохцыліндравы рухавік аб'ёмам 6,8 л меў магутнасць 35 конскіх сіл (26 кВт) пры 800 аб / хв, што дазваляла развіваць хуткасць да 40 км / г.

Астужэнне[правіць | правіць зыходнік]

Сістэму астуджэння адмыслова стварылі для трапічнага клімату, паверхня астуджэння была больш, больш былі і кажухі вакол цыліндраў, а таксама дадалі больш астуджальнай вадкасці — усяго цыркулявала 140 літраў. У дадатак да радыятара спераду ўсталявалі яшчэ адзін радыятар ў выглядзе падковы на перагародцы ў пярэдняй частцы кузава і працягнулі яго сотавую структуру да зоны паветранага струменя. Абодва радыятара злучаліся пры дапамозе двух усталяваных па баках водных рэзервуараў; каб зноў патрапіць у цыліндр, нагрэтая вада павінна была прайсці праз усе трубкі і бакі.

Поўны прывад[правіць | правіць зыходнік]

Поўны прывад быў уключаны пастаянна, рухавік перадаваў магутнасць на ўсе чатыры колы пры дапамозе складанай механічнай сістэмы. Рычаг, злучаў яе з каробкай перадач, усталяванай па цэнтры і якая мела 4 пярэдніх перадачы і адну перадачу задняга ходу. Адтуль трансмісія перадавала крутоўны момант на дыферэнцыялы пярэдніх і задніх восяў, якія, у сваю чаргу, выкарыстоўвалі канічныя зубчастыя перадачы, каб падзяліць яго і перадаць на колы.

Праз кароткі прамежкавы вал, крутоўны момант ад счаплення перадаваўся на чатырохступеністую скрынку перадач, аб’яднаную з раздатачнай скрынкай. Размяшчаўся гэты вузел такім чынам, каб карданныя валы прывадаў пярэдняга і задняга мастоў мелі аднолькавую даўжыню. Галоўная перадача ўмацоўвалася на бэльцы моста ў асобным картэры. Паўвосі ішлі да колаў адкрыта, па-над бэлькай. Перадачы кручэння да кіраваных колаў вырашалася пры дапамозе канічных шэсцярнь.

Найбольш уразлівыя частцы прывада Даймлер заключыў ў сталёвы кажух, які прадстаўляў сабой цыліндрычны стакан, аб’яднаны з дыскавым фартухам, што закрываў кола з тыльнага боку. Кажух паварочваўся разам з колам вакол шворана. Але пры такім рашэнні кут павароту колаў абмежаваўся 23 градусамі. З прычыны чаго для дасягнення прымальнай манеўранасці прыйшлося абсталяваць аўтамабіль яшчэ і заднімі кіраванымі коламі. Іх прывады былі абаронены ад пяску аналагічным спосабам, а поўная ўзаемазаменнасць мастоў спрашчалі пытанне з запчасткамі.

Поўны прывад дазваляў пераадольваць пад'ёмы да 25%.

Колы[правіць | правіць зыходнік]

На аўтамабіле былі ўжытыя штампаваныя сталёвыя дыскі, з пнеўматычнымі шынамі памеру 930x125. Цікава, што толькі ў задніх шын пратэктар меў малюнак, а шыны пярэдніх колаў, наадварот, былі зусім гладкімі.

Дадатковае абсталяванне[правіць | правіць зыходнік]

Па патрабаванні Міністэрства па справах калоній аўтамабіль абсталявалі шматлікімі дадатковымі прынадамі, напрыклад, магутным счапленнем і рэзервуарамі для бензіну і астуджальнай вадкасці для працы ў тропіках, запаснымі часткамі і прыладамі. Паколькі аўтамабіль вазіў міністра калоній, ён абсталеўваўся палявых тэлефонам.

Эксплуатацыя[правіць | правіць зыходнік]

Паўнапрывадныя аўтамабілі з Daimler-Motoren-Gesellschaft (DMG) выкарыстоўваюцца ў нямецкай Паўднёва-Заходняй Афрыкі
Бэрнгард Дэрнбург

У чэрвені 1908 унікальны ўсюдыход быў дастаўлены параходам на афрыканскае ўзбярэжжа. Бернгард Дэрнбург — дырэктар калоніі ў 1906-1907, дзяржсакратар калоніі 1907-1910 гадах — выкарыстоўваў гэты аўтамабіль у германскай Паўднёва-Заходняй Афрыцы (цяперашняй Намібіі) для службовых паездак. Так да машыны прыляпілася мянушка Dernburg Wagen (бел.: «машына Дэрнбурга»).

Пасля машына выкарыстоўвалася паліцыяй калоніі. Не засталося запісаў пра тое, як выкарыстоўваўся аўтамабіль падчас Першай сусветнай вайны.

Пасля вайны і спынення нямецкага каланіяльнага рэжыму, ўсе сляды аўтамабіля былі згублены. Да нашага часу аўтамабіль не захаваўся.

Рэканструкцыя[правіць | правіць зыходнік]

У 2006 годзе DaimlerChrysler вырашыў узнавіць мадэль "Dernburg-Wagen", каб адсвяткаваць юбілей «100 гадоў усіх паўнапрывадных аўтамабіляў». З гэтай нагоды была зроблена мадэль "Dernburg-Wagen" у маштабе 1:4. Яна была каля 1,25 метра ў даўжыню, і была вельмі блізка да арыгінала. Мадэль была паказана на паўночнаамерыканскім міжнародным аўтасалоне (NAIAS) у Дэтройце ў студзені 2007 года.

Зноскі

  1. http://www.off-road-drive.ru/archive/36/Sledy_na_peske Сляды на пяску (руск.)

У сеціве[правіць | правіць зыходнік]