Deftones
| Deftones | |
|---|---|
| | |
| Рок-гурт «Deftones» галоўнай сцэне фестываля «Pukkelpop 2009». | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Жанры | альтэрнатыўны метал і ню-метал[1] |
| Гады | з 1988 — цяперашні час |
| Краіна |
|
| Адкуль | Каліфорнія |
| Мовы песень | англійская |
| Лэйблы | Warner Music Group |
| Склад | |
| Звязаныя праекты | Team Sleep |
| deftones.com | |
«Deftones» — гурт з Сакрамента, Каліфорнія, ЗША, выконвае альтэрнатыўны/ню-метал.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У склад Deftones уваходзяць Чына Марэна, Чы Чэнг, Эйб Канінгем, Стывен Карпентэр і Фрэнк Дэльгада. Апошні стаў паўнавартасным чальцом групы толькі пачынаючы з трэцяга студыйнага альбома «White Pony» (2000), які на дадзены момант шматлікімі лічыцца найбольш паспяховым рэлізам гурта. Першы альбом «Adrenaline» выйшаў у 1995, на год пазней дэбютнай кружэлкі Korn. Гэтыя гурты лічацца заснавальнікамі ню-метала, і, хоць Korn застаюцца куды больш камерцыйна выгодным праектам, менавіта стылістыка і манеры Deftones былі перапрацаваныя Limp Bizkit (гурт нярэдка выяўляў ўдзячнасць Deftones «за натхненне» як у сваіх буклетах, так і ў некаторых тэкстах песняў) і Linkin Park, самымі на дадзены момант запатрабаванымі калектывамі падобнага роду. Абодва гурта выконвалі на сваіх канцэртах песні Deftones (першыя — «7 Words», з дэбютнага альбома, другія — «My Own Summer», альбом «Around the Fur», 1997).
Склад
[правіць | правіць зыходнік]- Чына Марэна (англ.: Chino Moreno) — вакал, гітара
- Стывен Карпентэр (англ.: Stephen Carpenter) — гітара
- Чы Чэнг (англ.: Chi Cheng) — бас-гітара
- Фрэнк Дэльгада (англ.: Frank Delgado) — клавішы
- Эйб Канінгем (англ.: Abe Cunningham) — барабаны
Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]| Дата рэлізу | Назва |
|---|---|
| 1 кастрычніка, 1995 | Adrenaline |
| 28 кастрычніка, 1997 | Around the Fur |
| 20 чэрвеня, 2000 | White Pony |
| 20 мая, 2003 | Deftones |
| 31 кастрычніка, 2006 | Saturday Night Wrist |
| 18 мая, 2010 | Diamond Eyes |
| 2012 | Koi No Yokan |
| 2016 | Gore |
| 2020 | Ohms |
| 2025 | Private Music |
Зноскі
- ↑ Metal Evolution — 2011.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Deftones- deftones.com — афіцыйны сайт
- Deftones на Last.fm
- Deftones World (англ.)
- Deftones на MySpace (англ.)
- Поўная біяграфія Deftones