Delicate (песня Тэйлар Свіфт)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
«Delicate»
Вокладка сінгла «Delicate» (Тэйлар Свіфт, 2018)
Сінгл Тэйлар Свіфт
з альбома Reputation
Выпушчаны 12 сакавіка 2018
Фармат лічбавая дыстрыбуцыя, стрымінг
Жанр поп, электрапоп
Кампазітар Тэйлар Свіфт, Карл Сандберг, Карл Шчастэр
Працягласць 3:52
Лэйбл Big Machine
Прадзюсар Макс Марцін, Шалбэк
Аўтар песні Тэйлар Свіфт, Макс Марцін, Шалбэк
Месцы ў чартах
Храналогія сінглаў Тэйлар Свіфт
«End Game»
(2017)
«Delicate»
(2018)
«ME!»
(2019)

«Delicate»  (бел. «Далікатная тэма») — песня амерыканскай спявачкі Тэйлар Свіфт з яе шостага студыйнага альбома «Reputation». Трэк быў выпушчаны ў якасці сінгла 12 сакавіка 2018 года на лэйбле Big Machine Records. У той жа дзень адбыўся рэліз відэакліпа на кампазіцыю. «Delicate» атрымала станоўчыя водгукі ад музычных крытыкаў і стала адной з самых паспяховых з альбома. Песня дасягнула 12 месца ў галоўным хіт-парадзе ЗША «Billboard» Hot 100, заняла 28 радок у хіт-парадзе Аўстраліі і 33 — у Новай Зеландыі, дабралася да 45 пазіцыі ў Вялікабрытаніі і 20 — у Канадзе. Часопіс Rolling Stone назваў яе лепшай за ўвесь 2017 год.

Асноўная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

  • «Delicate» увайшла ў шосты альбом Тэйлар Свіфт «Reputation» і стала адной з любімых у фанатаў і крытыкаў.
  • У якасці сінгла трэк быў прэзентаваны 12 сакавіка 2018 года на прэміі iHeartRadio Music Awards.
  • Кліп на песню зняў рэжысёр Джосэф Кан. За першы дзень відэа праглядзелі каля 13,000,000 разоў на YouTube.
  • Кліп абвінавочвалі ў плагіяце рэкламы «KENZO».
  • Таксама было створана вертыкальнае відэа, прэм'ера якога адбылася на сэрвісе Spotify 30 сакавіка 2018года.
  • У песні ёсць некалькі радыё-версій, два рэмікса, а таксама версія ў жывым выкананні для Spotify.

Тэйлар Свіфт расказала пра сэнс песні і яе месца на альбоме:

" У гэтай песні ярка выяўленая тэма рэпутацыі, якая абыгрываецца на працягу ўсяго альбома, але ў пачатку яна прадстаўлена больш рашуча: «Мне пляваць, што вы там пра мяне кажаце! Мне пляваць, што вы кажаце пра маю рэпутацыю!» Аднак на пятай песні думкі пераходзяць да таго, што адбываецца, калі ты сустракаеш кагосьці, з кім вельмі хочаш быць побач. У гэты момант ты пачынаеш перажываць, што гэты чалавек мог пачуць пра цябе нешта дрэннае яшчэ да вашай сустрэчы. Ты спрабуеш зразумець, ці можа што-небудзь фальшывае накшталт тваёй рэпутацыі паўплываць на што-небудзь сапраўднае — напрыклад, перашкодзіць чалавеку зразумець цябе? У гэтай песні з'яўляецца першая нотка ўразлівасці ў альбоме, калі ты ўсведамляеш: «Можа, гэта ўсё ж такі мае значэнне». "

Крытычныя водгукі[правіць | правіць зыходнік]

«Delicate» атрымала станоўчыя водгукі ад музычных крытыкаў і інтэрнэт-выданняў. Consequence of Sound назвалі песню адной з лепшых на альбоме,а Newsweek[1], The Independent[2] — увогуле адной з лепшых ва ўсёй дыскаграфіі спявачкі. Часопіс Rolling Stone выбраў яе ў якасці лепшай за ўвесь 2017 год. Выданне Vanity Fair таксама уключыла кампазіцыю у спіс лепшых песень.

Выданне Спіс Месца Спасылка
Rolling Stone 25 лепшых песень 2017 1 [3]
Vanity Fair Лепшыя поп-песні 2017 17 [4]
Billboard Лепшыя песні 2018 35 [5]
Slant Magazine Лепшыя сінглы 2018 9 [6]
Rolling Stone 50 лепшых песень 2018 12 [7]

Узнагароды і намінацыі[правіць | правіць зыходнік]

Год Прэмія Узнагарода Вынік Спасылка
2018 Teen Choice Awards Лепшая поп-песня Намінацыя [8]
BreakTudo Awards Відэа года Намінацыя [9]
2019 iHeartRadio Music Awards Лепшае музычнае відэа Перамога [10]
Nickelodeon Kids' Choice Awards Любімая песня Намінацыя [11]
iHeartRadio Titanium Awards Перамога [12]
BMI Awards Лепшая песня Перамога [13]
Публікацыя года Перамога
Myx Music Awards Любімае міжнароднае відэа Перамога [14]
ASCAP Awards Пераможная песня Перамога [15]
2020 Пераможная песня Перамога [16]

Чарты[правіць | правіць зыходнік]

Штотыднёвыя чарты[правіць | правіць зыходнік]

Чарт (2018) Вышэйшая
пазіцыя
Сцяг Аўстраліі ARIA 28
Сцяг Аўстрыі Ö3 Austria Top 75 70
Сцяг Бельгіі Ultratip Flanders 4
Сцяг Бельгіі Ultratip Wallonia 4
Сцяг Канады Canadian Hot 100 20
Сцяг Канады Canada AC 3
Сцяг Канады Canada CHR/Top 40 6
Сцяг Канады Canada AC Hot 2
Сцяг Чэхіі SRádio Top 100 19
Сцяг Чэхіі Singles Digitál Top 100 31
Сцяг Францыі SNEP 169
Сцяг Грэцыі Greece Digital Songs 25
Сцяг Венгрыі Hungary Stream Top 40 32
Сцяг Ісландыі RUV 3
Сцяг Ірландыі IRMA 31
Сцяг Малайзіі RIM 14
Сцяг Новай Зеландыі RIANZ 33
Сцяг Нарвегіі VG-lista 27
Сцяг Польшчы Polish Airplay Top 100 42
Сцяг Партугаліі AFP 56
Сцяг Шатландыі Official Charts Company 51
Сцяг Славакіі Singles Digitál Top 100 44
Сцяг Швецыі Sverigetopplistan 98
Сцяг Швейцарыі Schweizer Hitparade 88
Сцяг Вялікабрытаніі UK Singles Chart 45
Сцяг ЗША Billboard Hot 100 12
Сцяг ЗША Billboard Adult Contemporary 1
Сцяг ЗША Billboard Adult Top 40 1
Сцяг ЗША Dance Club Songs 4
Сцяг ЗША Billboard Mainstream Top 40 1
Сцяг Венесуэлы Venezuela Anglo 69

Выніковыя гадавыя чарты[правіць | правіць зыходнік]

Чарт (2018) Вышэйшая
пазіцыя
Сцяг Канады Canada AC Hot 36
Сцяг ЗША Billboard Hot 100 24
Сцяг ЗША Billboard Adult Contemporary 9
Сцяг ЗША Billboard Adult Top 40 2
Сцяг ЗША Dance Club Songs 45
Сцяг ЗША Billboard Mainstream Top 40 19
Чарт (2019) Вышэйшая
пазіцыя
Сцяг ЗША Billboard Adult Top 40 6

Зноскі

  1. Schonfeld, Zach TAYLOR SWIFT'S 'REPUTATION': A TRACK-BY-TRACK REVIEW, FROM 'READY FOR IT' TO 'NEW YEAR'S DAY' (14 лістапада 2017). Праверана 14 лістапада 2017.
  2. O’Connor, Roisin [www.independent.co.uk/arts-entertainment/music/news/taylor-swift-delicate-music-video-watch-lyrics-reputation-world-tour-a8251316.html%3famp Taylor Swift dances like nobody's watching in 'Delicate' video] (12 сакавіка 2018). Праверана 12 сакавіка 2018.
  3. Sheffield, Rob Rob Sheffield's Top 25 Songs of 2017 (20 снежня 2017). Праверана 20 снежня 2017.
  4. XIV, DJ Louie The 17 Best Pop Songs of 2017 (4 снежня 2017). Праверана 4 снежня 2017.
  5. Billboard's 100 Best Songs of 2018. Праверана 11 снежня 2018.
  6. The 25 Best Singles of 2018. Праверана 10 снежня 2018.
  7. 50 Best Songs of 2018. Праверана 14 снежня 2018.
  8. Cohen, Jess Teen Choice Awards 2018: Avengers: Infinity War, Black Panther and Riverdale Among Top Nominees. E! News (13 чэрвеня 2018). Праверана 13 чэрвеня 2018.
  9. BreakTudo Awards 2018: Anitta, BTS and Camila Cabello lead the list of award winners. BreakTudo.
  10. iHeartRadio Music Award Nominations 2019: Complete List , iHeartRadio (January 9, 2019).
  11. Howard, Annie. Kids' Choice Awards: 'Avengers: Infinity War' Tops Nominees; DJ Khaled to Host , The Hollywood Reporter (February 26, 2019).
  12. Aniftos, Rania Taylor Swift, Bruno Mars, Cardi B & More Songs Earn iHeartRadio Titanium Award for 1 Billion Spins: Exclusive. Billboard (14 сакавіка 2019).
  13. Sting, Imagine Dragons and Martin Bandier Honored at BMI’s 67th Annual Pop Awards (16 мая 2019).
  14. HERE ARE THE MYX MUSIC AWARDS 2019 NOMINEES!. Праверана 16 сакавіка 2019.
  15. 2019 ASCAP Pop Music Awards. Праверана 23 мая 2019.
  16. 2020 ASCAP Pop Music Awards (англ.) .