Der Tagesspiegel
Der Tagesspiegel | |
---|---|
| |
Арыгінальная назва |
ням.: Der Tagesspiegel[1] |
Тып | штодзённая газета[d] |
Фармат | шырокафарматная[d] |
Уладальнік | Holtzbrinck Publishing Group[d] і Q1223092? |
Выдавец | Verlag Der Tagesspiegel[d] |
Краіна | |
Рэдактар | Stephan-Andreas Casdorff[d] |
Заснавана | 1945 |
Мова | нямецкая[1] |
Перыядычнасць | 86 400 с[2] |
Галоўны офіс | |
ISSN | 1865-2263 |
Вэб-сайт | tagesspiegel.de (ням.) |
«Der Tagesspiegel» (бел.: Люстэрка дня) – шматтыражная нямецкамоўная штодзённая газета выдавецтва «Der Tagesspiegel GmbH» з сядзібаю ў Берліне (Германія), заснаваная ў 1945 годзе. Друкуецца ў шырокафарматным фармаце(англ.) бел.. Выданне мае ліберальна-кансерватыўны ўхіл.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Першы нумар газеты, заснаванай Эрыкам Рэгерам(ням.) бел., Вальтэрам Каршэнам(ням.) бел., Генрыхам фон Швайнішэнам і Эдвінам Рэдслабам(ням.) бел., быў надрукаваны 27 верасня 1945 года з дазволу аддзела кантролю інфармацыі амерыканскага ваеннага ўрада. Газета спачатку распаўсюджвалася ў Берліне і Брандэнбургу, пакуль у 1948 годзе савецкая блакада Заходняга Берліна не абмежавала распаўсюд газеты Заходнім Берлінам.
Уладальнікамі газеты былі Эрык Рэгер і Франц Карл Маер(ням.) бел., пакуль у 1992 годзе выдавецкі дом «Verlagsgruppe Georg von Holtzbrinck(ням.) бел.» не купіў 51% акцый. Пазней ён павялічыў сваю долю да 74,8 %, а цалкам купіў выдавецтва ў 2003 годзе[3]. 1 чэрвеня 2009 года Дытэр фон Хольцбрынк заснаваў новую медыя-кампанію «Holtzbrinck Medien GmbH» (скарочана «DvH Medien»), якая ў канчатковым выніку набыла ўсю газету[4]. У лістападзе 2009 года газета абвясціла, што з ліпеня 2010 года ёй больш не спатрэбяцца паслугі інфармацыйнага агенцтва «Deutsche Presse-Agentur(укр.) бел.»[5].
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ 1,0 1,1 1,2 The ISSN portal — Paris: ISSN International Centre, 2005. — ISSN 1865-2263
- ↑ Muck Rack — 2009. Праверана 12 лістапада 2020.
- ↑ Frank Kautter: Der Verleger als Erfolgsfaktor der Tageszeitung, disszertáció a berlini FU egyetemen, 2007, 87. oldal, lehívva 2010. szeptember 26-án
- ↑ Machtwechsel in der Familie Holtzbrinck Архівавана 29 красавіка 2009., meedia.de(ням.) бел., 2009. március 26.
- ↑ dts Nachrichtenagentur: Paukenschlag in der Medienbranche: Tagesspiegel will keine dpa mehr 2009 november 6.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- tagesspiegel.de — афіцыйны сайт Der Tagesspiegel