Крывасмокавая металавідка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Diachrysia zosimi)
Крывасмокавая металавідка
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Diachrysia zosimi Hübner, 1822

Сінонімы
  • Noctua zosimi
  • Plusia zosimi
  • Phytometra zosimi

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  1869797
EOL  547464

Крывасмокавая металавідка (Diachrysia zosimi) — матыль сямейства совак.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Сярэдніх памераў соўка, даўжыня пярэдняга крыла 16-19 мм. Галава жаўтлява-шэрая, грудзі шэрая з зеленаватым адценнем, брушка жаўтлява-шэрае з карычневымі пучкамі валасінак на 2-м і 3-м сегментах. Асноўны фон пярэдніх крылаў медна-зялёны, з блакітнаватым адценнем і моцным металічным адлівам. Пярэдні і знешні краі шэрыя з ружавата-жоўтым адценнем. Папярочныя палосы светла-бурыя, выяўленыя вельмі слаба. Бліжэй да пярэдняга краю размяшчаюцца 3 светла-бурых плямы, ачэрчаныя цёмна-бурым. Заднія крылы светла-бурыя з лёгкім зацямненнем па краі, такі ж хвалістай тонкай паласой бліжэй да цэнтра і светлымі махрамі.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Пашырана ад Заходняй Еўропы (выключаючы паўднёва-захад, захад і поўнач) па ўсёй Палеарктыцы; На Беларусі вядомыя толькі адзінкавыя знаходкі. Насяляе сырыя лугі і ўзлескі, разрэджаныя ўчасткі старых лясоў.

Біялогія[правіць | правіць зыходнік]

Лёт адбываецца ў чэрвені-жніўні, верагодна адно пакаленне. Матылі актыўныя ў змрок і ноччу, лётаюць над квітнеючай расліннасцю. Вусені развіваюцца з ліпеня да зімоўкі, а затым да мая на крывасмоку, радзей на іншых травяністых раслінах (пераважна ружакветных). Акукленне адбываецца ў рыхлым белым кокане сярод лісця кармавй расліны.

Ахова[правіць | правіць зыходнік]

Від уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі, Чырвоную кнігу Літвы.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зубр еўрапейскі Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
III катэгорыя (VU)