Перайсці да зместу

Dictionary of the Irish Language

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Dictionary of the Irish Language: Based Mainly on Old and Middle Irish Materials (DIL) — самы поўны слоўнік старажытнаірландскай і сярэднеірландскай мовы на сённяшні час, выпушчаны Ірландскай каралеўскай акадэміяй. Ідэя стварэння слоўніка ўзнікла яшчэ ў 1852 ў ірландскіх філолагаў Джона О'Донавана і Юджына О'Кары. Аднак стварацца гэты слоўнік пачаў толькі ў 1903, калі святар М. Г. Клоўз адпісаў 1000 фунтаў стэрлінгаў на стварэнне слоўніка з умовай, што першы выпуск будзе выдадзены да 1913. Першы выпуск быў выдадзены за некалькі месяцаў да завяршэння тэрміну нарвежскім філолагам Карлам Марстрандэрам (літара D да degóir). Апошні выпуск быў выдадзены ў 1976 пад рэдакцыяй Э. Куіна.[1]

Усяго слоўнік мае 2.525 старонак у 23 тамах, але існуе і кампактнае выданне 1983 (чатыры старонкі арыгінальнага слоўніка на адной кампактнай, ISBN 0-901714-29-1).

Для выпраўлення і дапаўнення слоўніка быў створаны сайт PACDIL Архівавана 16 жніўня 2010.. У 2003 пачаўся праект стварэння электроннай версіі DIL (eDIL), 27 чэрвеня 2007 ён быў завершаны.

Зноскі