Digital Equipment Corporation
| Digital Equipment Corporation | |
|---|---|
| | |
| «Assabet Woolen Mill» — Мэйнард, Масачусэтс, ЗША. | |
| Тып | бізнес, прадпрыемства і тэхналагічная кампанія[d] |
| Заснаванне | 1957 |
| Скасавана | 1998 |
| Пераемнік | Compaq[d] |
| Заснавальнікі | Ken Olsen[d] і Harlan Anderson[d] |
| Краіна | |
| Адрас | |
| Галіна | computer industry[d] і computer hardware industry[d] |
| Прадукцыя | камп’ютар |
| Сайт | research.microsoft.com/… (англ.) |
«Digital Equipment Corporation» (DEC) — амерыканская камп’ютарная кампанія, была заснавана ў 1957 годзе Кенам Олсенам і Харланам Андэрсанам.
Пачатковы капітал кампаніі складаў $ 100 тысяч, прычым 70% належала кампаніі «American Research and Development». Кампанія-заснавальнік настаяла на тым, каб у назве даччынай кампаніі адсутнічала слова «computer», хоць першапачаткова назва планавалася як «Digital Computer Corporation». Гэтая ж умова была выканана і ў назве прадукцыі: замест тэрміна «computer» ужываўся тэрмін «Programmable Data Processor», або скарочана PDP. Дадзеная ўмова была злучана з тым, што ў тыя часы існаваў стэрэатып аб тым, што камп’ютар — гэта нешта велізарнае і дарагое, якое патрабуе асобнай машыннай залы і самавітага абслуговага персанала. Такім шляхам кампанія пазбегла негатыўных наступстваў гэтага стэрэатыпу.
Офіс кампаніі размяшчаўся ў памяшканні былой воўнаперапрацоўчай фабрыкі ў горадзе Мейнардзе (Масачусетс). У 1970 годзе кампанія выкупіла будынак цалкам і дабудавала некалькі новых карпусоў.
У 1998 году «Compaq» купіла «Digital Equipment Corporation», якая знаходзілася ў цяжкім фінансавым становішчы.
Самымі вядомымі прадуктамі DEC з’яўляюцца серыя міні-камп’ютараў PDP (найболей папулярны — PDP-11), серыя VAX, мікрапрацэсары «Alpha».[1]
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Игорь Леонидович Талов, Александр Николаевич Соловьев, Василий Дмитриевич Борисенков. Книга 1. Семейство ЭВМ «Электроника 60» // МикроЭВМ: В 8 кн.: Практ. пособие / Под ред. Л. Н. Преснухина. — М.: «Высшая школа», 1988. — 172 с. — 150 000 экз.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Jamie Parker Pearson. Digital at Work: Snapshots from the first thirty-five years. — Digital Press, 1992. — 226 с. — ISBN l555580920. Архівавана 6 чэрвеня 2014. (англ.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Digital Equipment Corporation (англ.)
- What is a PDP? Архівавана 29 верасня 2007. (англ.)
- Google Earth placemark (недаступная спасылка) (англ.)
- Documenting DIGITALАрхівавана 22 кастрычніка 2006. (англ.)