DVI

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Digital Visual Interface)
DVI-раздым

Digital Visual Interface, скар. DVI (англ.: лічбавы відэаінтэрфейс) — стандарт на інтэрфейс і адпаведны раздым, прызначаны для перадачы відэавыявы на лічбавыя прылады адлюстравання, такія як вадкакрышталічныя маніторы, тэлевізары і праектары. Распрацаваны кансорцыумам Digital Display Working Group.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Первшыя версіі відэаінтэрфейсаў, такія як MDA, CGA і EGA, былі лічбавымі. Але ў відэаадаптары VGA з яго 18-бітным колерам давялося перайсці на аналагавую перадачу сігналаў (тры лініі сігналаў RGB для катодаў, плюс стандартныя кіруючыя сігналы кадравай і радковай разгортак) — падобная сістэма мела большы запас по перадаванай паласе частот, дастатковай для ўсіх існавалых сістэм адлюстравання.

Сапраўды, інтэрфейс VGA існаваў без зменаў цэлых 10 год, за гэты час колькасць пікселяў павялічылася ў чатыры разы (з 640×480 да 1280×1024). Пад канец 1990-х плазменныя панэлі, першапачаткова невялікія, але дарагія[1], павялічыліся да памераў вялікага тэлевізара[2], ВК-маніторы сталі досыць дасканалымі ў ноўтбуках — і тыя, і іншыя ўжывалі для кіравання і вываду інфармацыі на экран выключна лічбавыя сігналы. таму цалкам лагічным было вяртанне да лічбавай перадачы сігналаў выявы, што і адбылося ў 1999 годзе, калі выйшла спецыфікацыя DVI. Пры гэтым меркавалася, што кінескопы яшчэ доўга не будуць здавать сваіх пазіцый — раннія ВК пакутвалі на кепскую колераперадачу і адчувальнымі затрымкамі выявы. Таму ў стандарт павінны былі ўвасці і линіі VGA.

Тэхнічныя падрабязнасці[правіць | правіць зыходнік]

Фармат даных, ужываны ў DVI, аснаваны на PanelLink — фармаце паслядоўнай перадачы даных, рапрацаваным фірмай Silicon Image. Выкарыстоўвае тэхналогію высокахуткаснай перадачы лічбавых струменяў TMDS (Transition Minimized Differential Signaling, дыферынцыяльная перадача сігналаў з мінімізацыяй перападаў узроўняў) — тры каналы, якія перадаюць струмені відэа і дадатковых звестак, з прапускной здольнасцю да 3,4 Гбіт/с на канал.[3]

Максімальная даўжыня кабеля не пазначана ў спецыфікацыі DVI, таму што яна залежыць ад колькасці перадаванай інфармацыі. Кабель даўжынёй 10,5 метраў можна ўжываць для перадачы выявы з разрозненнем да 1920 x 1200 пунктаў. Праз кабель даўжынёй 15 метраў атрымаецца перадаць у нармальнай якасці выяву з разрозненнем 1280 x 1024 пунктаў. Для ўзмацнення сігнала пры перадачы праз кабель большай даўжыні ўжываюцца адмысловыя прылады. З іх ужываннем даўжыня кабеля можа быць павялічана да 61 метра (у выпадку ўжывання ўзмацняльніка з уласнай крыніцай сілкавання).

Разнавіднасці раздымаў DVI

Single link (адзінарны рэжым) DVI выкарыстоўвае чатыры вітых пары правадоў (чырвоны, зялёны, сіні, і clock), забяспечваючы магчымасць перадаваць 24 біты на піксель. З ім можа быць дасягнута максімальнае магчымае разрозненне 1920x1200 (60 Гц) альбо 1920x1080 (75 Гц).

Dual link (двайны рэжым) DVI падвойвае прапускную здольнасць і дазваляе атрымліваць разрозненне экрана 2560x1600 і 2048x1536. Таму для самых буйных ВК манітораў з вялікім разрозненнем, такіх, як 30" мадэлі, абавязкова патрэбна відэакартка з двухканальным DVI-D Dual-Link выхадам. Калі ў манітора максімальнае разрозненне экрана 1280x1024, то злучаць яго кабелем dual link не мае сэнса, бо гэты кабель прызначаны для манітораў з большым разрозненнем.

Віды DVI[правіць | правіць зыходнік]

  • DVI-A — толькі аналагавая перадача.
  • DVI-I — аналагавая і лічбавая перадача.
  • DVI-D — толькі лічбавая перадача.

Відэакарткі з DVI-A не падтрымліваюць маніторы адпаведныя стандарту DVI-D.
Відэакартку з DVI-I можна падключыць да DVI-D-манітора (кабелем з двума канэктарамі DVI-D-відэлец).

Спецыфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Лічбавая перадача[правіць | правіць зыходнік]

  • Мінімальная тактавая частата: 21,96 МГц
  • Максімальная тактавая частата ў адзінарным рэжыме: 165 МГц
  • Максімальная тактавая частата ў двайным рэжыме: залежыць ад TMDS-перадатчыка і ад таўшчыні і даўжыні кабеля
  • Перадаецца пікселяў за такт: 1 (адзінарны рэжым) альбо 2 (двайны)
  • Бітаў у пікселі: 24 (адзінарны рэжым) альбо 25-48 (двайны, калі перадаецца 1 піксель за такт)
  • Прыклады рэжымаў single link:
    • HDTV (1920×1080), частата 60 Гц з 5 % LCD blanking (131 МГц)
    • WUXGA (1920×1200), частата 60 Гц (154 МГц)
    • UXGA (1600×1200), частата 60 Гц with GTF blanking (161 МГц)
    • SXGA (1280×1024), частота 85 Гц with GTF blanking (159 МГц)
  • Прыклады рэжымаў dual link:
    • QXGA (2048×1536), частата 75 Гц with GTF blanking (2×170 МГц)
    • HDTV (1920×1080), частата 85 Гц with GTF blanking (2×126 МГц)
    • WQXGA (2560×1600), частата 60 Гц (на 30-цалевым ВК-дысплеі)
    • WUXGA (1920×1200), частата 120 Гц (2x154 МГц)

«5 % LCD blanking» значыць, што 5 % прапускной здольнасці ідзе на інтэрвалы гашэння пасля кожнага радка і кажнага кадра. GTF (англ.: Generalized Timing Formula) — стандарт VESA.

Аналагавая перадача[правіць | правіць зыходнік]

  • Прапускная здольнасць RGB-сігнала ЛАП сучаснай відэакарткі 400МГц. Тем не менш, відэакарткі на аснове XGI Volari XP10 працуюць на 420МГц, а самая высокая частата ЛАП дасягнута на відэакартцы «BarcoMed 5MP2 Aura 76Hz» і складае 550МГц.

Раздым[правіць | правіць зыходнік]

Нумарацыя кантактаў, від на гняздо
1 2 3 4 5 6 7 8   C1 C2
9 10 11 12 13 14 15 16 C5
17 18 19 20 21 22 23 24 C3 C4
Прызначэнне кантактаў
Кантакт Назва Прызначэнне
1 Даныя TMDS 2- Digital red − (1-ы канал)
2 Даныя TMDS 2+ Digital red + (1-ы канал)
3 Даныя TMDS 2/4 shield  
4 Даныя TMDS 4− Digital green − (2-і канал)
5 Даныя TMDS 4+ Digital green + (2-і канал)
6 Строб DDC  
7 Даныя DDC
8 Аналагавая кадравая разгортка
9 Даныя TMDS 1− Digital green − (1-ы канал)
10 Даныя TMDS 1+ Digital green + (1-ы канал)
11 Даныя TMDS 1/3 shield  
12 Даныя TMDS 3− Digital blue − (2-і канал)
13 Даныя TMDS 3+ Digital blue + (2-і канал)
14 +5 В Сілкаванне для манітора ў рэжыме сну
15 Зазямленне Зямля для кантактаў 14, 8 і C4
16 Вызначэнне далучэння  
17 Даныя TMDS 0− Digital blue − (1-ы канал) і лічбавая сінхранізацыя
18 Даныя TMDS 0+ Digital blue + (1-ы канал) і лічбавая сінхранізацыя
19 Даныя TMDS 0/5 shield  
20 Даныя TMDS 5− Digital red − (2-і канал)
21 Даныя TMDS 5+ Digital red + (2-і канал)
22 Экранаванне стробу TMDS  
23 Строб TMDS + Digital clock + (1-ы і 2-і каналы)
24 Строб TMDS − Digital clock − (1-ы і 2-і каналы)
C1 Аналагавы чырвоны сігнал  
C2 Аналагавы зялёны сігнал
C3 Аналагавы сіні сігнал
C4 Аналагавая радковая разгортка
C5 Аналагавае зазямленне Зямля для аналагавых чырвонага, зялёнага і сіняга

Гук праз DVI[правіць | правіць зыходнік]

З 2008 года вытворцы відэаплат паступова абнаўляюць кантролер для подтрымкі HDMI-выхаду ў дадатак да DVI. У сувязі з электрычнай і кантактнай сумяшчальнасцю паміж DVI і HDMI для вываду даных праз DVI на HDMI-сумяшчальную прыладу (напрыклад тэлевізар) з ужываннем функцый HDMI (напрыклад перадачы гука) патрабуецца толькі просты пасіўны перахаднік (ці DVI-D — HDMI кабель).

Тыповыя праблемы, звязаныя з кабелямі[правіць | правіць зыходнік]

Адной з самых распаўсюджаных проблем з’яўляецца з’яўленне раскіданых мігатлівых чырвоных (хоць магчымы і іншыя колеры) кропае на высокіх разрозненнях на выяве, гэта можа адбывацца з наступных прычын:

  • недастатковы кантакт некалькіх кантактаў кабеля;
  • кепская экранаванасць кабеля;
  • недахоп прапускной здольнасці кабеля.

Спосабы выпраўлення:

  • палепшыць фіксацыю кабеля ў гнёздах шляхам закруткі вінтоў на раздымах;
  • замяніць на болей абаронены кабель (хоць варта памятаць, што хуткасці кабеля Single Link на высокіх разрозненнях можа не хапіць);
  • замяніць кабель на DVI Dual link, тым самым павялічыўшы хуткасць перадачы.

А таксама альтэрнатыўныя спосабы выпраўлення:

  • панізіць частату абнаўлення ў драйверы відэаадаптара;
  • пераключыць рэжым працы DVI (напрыклад, як у драйверах відэакартак ATI Catalyst).
  • павялічыць прыгнечэнне перашкод ў відэаадаптары Nvidia ў панэлі кіравання.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спысылкі[правіць | правіць зыходнік]