Don’t Bother Me
| Don’t Bother Me | ||||
|---|---|---|---|---|
| Выканаўца | The Beatles | |||
| Альбом | With The Beatles | |||
| Дата выпуску |
22 лістапада 1963 (мона) 30 лістапада 1963 (стэрэа) |
|||
| Дата запісу | 11—12 верасня 1963 | |||
| Жанр | рок | |||
| Мова песні | англійская | |||
| Працягласць | 2:29 | |||
| Лэйбл | Parlophone | |||
| Аўтар | Джордж Харысан | |||
| Кампазітар | ||||
| Прадзюсар | Джордж Марцін | |||
| Трэк-ліст альбома «With The Beatles» | ||||
|
||||
«Don’t Bother Me» (з англ. — «Не дакучай мне») — песня гурта «The Beatles» з альбома With The Beatles (у ЗША была выпушчана на альбоме Meet The Beatles!, які выйшаў 20 студзеня 1964 года). Песня стала першай кампазіцыяй, напісанай і выкананай Джорджам Харысанам для «The Beatles»[2].
Гісторыя стварэння
[правіць | правіць зыходнік]Яшчэ да выхаду гэтай песні Харысану двойчы прыпісваўся ўдзел у напісанні песень для «The Beatles», аднак абодва разы гаворка ішла пра раннія кампазіцыі, якія былі афіцыйна выдадзены толькі ў зборніку Anthology 1 у 1995 годзе: «In Spite of All the Danger» (у асноўным напісана Мак-Картні, Харысан згаданы толькі за сваё гітарнае сола) і «Cry for a Shadow» (інструментальная кампазіцыя, задуманая як пародыя на стыль гурта The Shadows). Тым не менш, менавіта кампазіцыя «Don’t Bother Me» лічыцца першай самастойнай песняй Харысана як крытыкамі, так і самім аўтарам.
Харысан сачыніў гэтую песню падчас хваробы, у Борнмуце, дзе «The Beatles» канцэртавалі ўлетку 1963 года[3]. Ні сам Харысан, ні хто-небудзь з іншых удзельнікаў гурта ніколі высока не ацэньваў гэтую песню. Паводле самога Харысана,
гэта была даволі паршывая песенька. […] Але яна прынамсі паказала мне, што ўсё, што я павінен быў рабіць, — гэта толькі працягваць пісаць, і, магчыма, у будучыні я змог бы напісаць што-небудзь добрае.
Арыгінальны тэкст (англ.)It was a fairly crappy song. [...] At least it showed me that all I needed to do was keep on writing and then maybe eventually I would write something good.
— [4]
Змрочны агульны настрой песні і бязрадасны тэкст («Таму сыходзь, пакінь мяне аднаго, не дакучай мне») былі вельмі нетыповыя для «The Beatles» таго часу, аднак у далейшым сталі даволі звыклымі для песень самога Харысана. Песня гучыць збольшага ў міноры, і яе характарызуе даволі «шчыльнае» гучанне за кошт двойчы запісанага і зведзенага вакалу, гітарных партый, запісаных з прымяненнем эфекту рэверберацыі, і інтэнсіўных ударных.
Запіс і выпуск песні
[правіць | правіць зыходнік]Гурт запісаў песню за дзве сесіі, якія адбыліся 11 і 12 верасня 1963 года ў студыі «Эбі-Роўд»[2].
У запісе ўдзельнічалі[3]:
- Джордж Харысан — двойчы запісаны і зведзены вакал, сола-гітара
- Джон Ленан — рытм-гітара, бубен
- Пол Мак-Картні — бас-гітара, клаве
- Рынга Стар — ударныя, бонга
Песня была выпушчана на другім альбоме гурта With The Beatles 22 лістапада 1963 года. Пазней песня была ўключана таксама і ў другі амерыканскі альбом гурта Meet The Beatles!, які выйшаў 20 студзеня 1964 года.
Лёс песні
[правіць | правіць зыходнік]- «Don’t Bother Me» гучыць у фільме «Вечар цяжкага дня» ў сцэне, дзе ўдзельнікі гурта танчаць у начным клубе.
- Брытанскі выканаўца Грэгары Філіпс запісаў кавер-версію на гэтую песню, выпушчаную яго трэцім сінглам. Нягледзячы на тое, што гэты сінгл не карыстаўся папулярнасцю, ён адметны тым, што стаў першай кавер-версіяй якой-небудзь з песень Джорджа Харысана[5].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ ISWC Network Праверана 30 чэрвеня 2021.
- 1 2 Біблія The Beatles: «Don’t Bother Me» (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 мая 2012. Праверана 19 верасня 2011.
- 1 2 MacDonald 2005, p. 98.
- ↑ Біблія The Beatles — Джордж Харысан (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 жніўня 2012. Праверана 19 верасня 2011.
- ↑ Richie Unterberger.. Gregory Phillips — Biography (англ.)(недаступная спасылка). Allmucic.com. Архівавана з першакрыніцы 29 жніўня 2012. Праверана 19 верасня 2011.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- MacDonald, Ian. Переворот в мозгах: записи The Beatles и шестидесятые = Revolution in the Head: The Beatles’ Records and the Sixties. — 2nd ed. — London: Pimlico, 2005. — ISBN 1-844-13828-3..
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Біблія The Beatles: «Don’t Bother Me» (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 мая 2012. Праверана 19 верасня 2011.
- Pollack, Alan W.. Нататкі пра песню «Don’t Bother Me» (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 мая 2012. Праверана 19 верасня 2011.
- Тэкст песні «Don’t Bother Me» (англ.)(недаступная спасылка). steve.hamel.name. Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2014. Праверана 14 сакавіка 2014.
- Відэа з гучаннем студыйнай версіі песні (Праверана 14 сакавіка 2014)