Датыяральныя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Dothioraceae)
Датыяральныя

Aureobasidium pullulans
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва
  • Dothioraceae

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  612872
NCBI  64899
EOL  5621
MB  80716

Датыяральныя (Dothioraceae) — сямейства сумчатых грыбоў парадку Dothideales.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Пладовыя целы (пеўдатэцыі) падушка- або коркападобныя, чорныя, з адной ці некалькімі локуламі, часам зрастаюцца. Сумкі 2-16 споравыя, булавападобныя, на кароткай ножцы. Споры аднаклетачныя ці шматклетачныя. У цыкле развіцця адзначаны канідыяльныя стадыі.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Віды гэтага сямейства маюць шырокае распаўсюджанне і з’яўляюцца біятрофамі або некратрофамі, звычайна звязанымі з драўнянымі раслінамі[1]. Пашыраны ў субтрапічных і трапічных раёнах зямнога шара, многія — ва ўмеранай зоне.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Cannon PF, Kirk PM (2007). Fungal Families of the World. Wallingford, UK: CAB International. pp. 109–110. ISBN 978-0-85199-827-5.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]