Перайсці да зместу

Douglas Aircraft Company

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Douglas Aircraft Company
Тып бізнес і прадпрыемства
Заснаванне 1921
Скасавана 1967
Пераемнік McDonnell Douglas
Заснавальнікі Donald Wills Douglas, Sr.[d]
Краіна
Адрас
Галіна самалётабудаўнічае прадпрыемства[d], авіябудаванне[d] і manufacture of air and spacecraft and related machinery[d]
Прадукцыя пасажырскі самалёт, ваенны самалёт[d] і ракетная зброя[d]

Douglas Aircraft Company (Дуглас эркрафт кампані; англ.: "Лятальныя апараты Дугласа") — колішняя авіяцыйная, авіякасмічная карпарацыя ў ЗША. Была створана Дональдам Дугласам пры фінансавым удзеле Дэвіда Дэвіса як «Кампанія Дэвіса-Дугласа» (22.7.1920). Кампанія мела вялікі фінансавы поспех у 1930-1950-х гг., але ў сяр. 1960-х, пасля пройгрышу некалькіх вялікіх урадавых кантрактаў, кампанія была прададзена McDonnell Aircraft з утварэннем McDonnell Douglas.

Першы прадукт: самалёт Cloudster (1921). Першы серыйны прадукт: ваенны самалёт DT (1921). Вядомыя прадукты: самалёты World Cruiser (1923—1924), DC-2, DC-3/C-47, B-18, SBD Dauntless, DB-7/A-20, A-26/B-26, AD/A-1 Skyraider. Пасля Другой сусветнай вайны: DC-4/C-54, DC-6, DC-7, C-74/C-74 Globemaster, DC-8, DC-9. Карпарацыя выпускала таксама ракетна-касмічную прадукцыю: зенітныя ракеты MIM-3 Nike Ajax, Sparrow, тактычная ракета MGR-1 Honest John, носьбіты «Дэльта» і «Сатурн».

Частка прадукцыі пасля 1967 выпускалася пад маркай McDonnell Douglas.