Dr. Dre
| Dr. Dre | |
|---|---|
| |
| Асноўная інфармацыя | |
| Імя пры нараджэнні | англ.: Andre Romell Young |
| Дата нараджэння | 18 лютага 1965[1] (61 год) |
| Месца нараджэння | |
| Краіна | |
| Дзеці | Hood Surgeon[d], La Tanya Danielle Young[d] і Truice Young[d] |
| Альма-матар | |
| Месца працы | |
| Музычная дзейнасць | |
| Прафесіі | музычны прадзюсар, рэпер, дыджэй, прадпрымальнік, music executive, акцёр, гукарэжысёр |
| Гады актыўнасці | з 1984 |
| Інструменты | сінтэзатар, клавішныя музычныя інструменты[d], drum machine[d], sampler[d] і вакал |
| Жанры | хіп-хоп Заходняга ўзбярэжжа[d], гангста-рэп і G-funk[d] |
| Псеўданімы | Dre, Brickhard і The Mechanic |
| Лэйблы | Kru-Cut Records[d], Ruthless Records[d], Priority Records[d], Death Row Records[d], Interscope Records і Aftermath Entertainment[d] |
| Грамадская дзейнасць | |
| Член у | |
| Узнагароды | |
| Аўтограф |
|
| Лагатып |
|
| drdre.com (англ.) | |
Андрэ Ромел Янг (англ.: Andre Romell Young), больш вядомы пад сцэнічным імем Dr. Dre (з англ. — «Доктар Дрэ»; нар. 18 лютага 1965, Комптан) — амерыканскі рэпер і прадзюсар, адзін з найбольш паспяховых бітмэйкераў у рэп-музыцы. Адна са значных фігур у папулярызацыі і бацька-заснавальнік стылю джы-фанк — аднаго з стыляў рэп-музыкі, які з’явіўся ў сярэдзіне 1980-х у Лос-Анджэлесе.
Акрамя сольнай творчасці, Dr. Dre прадзюсаваў альбомы шматлікіх рэпераў, сярод якіх былі Snoop Dogg, Eminem, 50 Cent, Xzibit, Тупак Шакур, The Game і Баста Раймс, многія альбомы якіх сталі мультыплацінавымі.
Dr. Dre пачынаў музычную кар’еру ў якасці ўдзельніка групы World Class Wreckin 'Cru. Шырокую вядомасць набыў на мяжы 1980-х і 1990-х у якасці ўдзельніка рэп-гурта N.W.A, які стаяў ля вытокаў гангста-рэпу. Пасля распаду N.W.A ён пачаў сольную кар’еру. У 1992 годзе выпусціў свой першы альбом, які атрымаў назву The Chronic. Ён стаў бэстсэлерам і прынёс аўтару прэмію «Грэмі» за сінгл «Let Me Ride». У 1996 годзе Dr. Dre пакінуў Death Row Records і заснаваў уласны лэйбл Aftermath Entertainment. За другі альбом 2001 года, які выйшаў у 1999 годзе, ён атрымаў «Грэмі» як «Лепшы прадзюсар года».
Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сольныя студыйныя альбомы
- The Chronic (1992)
- 2001 (1999)
- Compton (2015)
Студыйныя альбомы гурта World Class Wreckin' Cru
- World Class (1985)
- Rapped in Romance (1986)
Студыйныя альбомы гурта N.W.A
- Straight Outta Compton (1989)
- Niggaz4Life (1991)
Зноскі
- ↑ Dr. Dre // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Monitor: Feb. 22 2013
