Крупка сібірская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Draba sibirica)
Крупка сібірская
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Draba sibirica (Pall.) Thell., 1906

Сінонімы
Lepidium sibiricumbasionym

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  502147
NCBI  282781
EOL  487870
IPNI  283061-1
TPL  kew-2777348

Крупка сібірская[3] (Draba sibirica) — від кветкавых раслін сямейства Капуставыя (Brassicaceae), распаўсюджаны на поўначы Паўночнай Амерыкі і Еўразіі[4].

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовыя расліны (каудэкс разгалінаваны). Сцёблы неразгалінаваныя, 0,5—2.5 дм, ад рэдка да шчыльна шчаціністых. Базальнае лісце чарашковае: пласціны даўгавата-ланцэтныя або ланцэтныя, са звужаным аснаваннем, 0,4—2,2 см × 1—5(10) мм, палі цэлыя, паверхні часта апушаныя, часам голыя (акрамя палёў). Сцябловага лісця не мае

Гронкі 7-20-кветкавыя, значна выцягнутыя ў пладах, гладкія. Пладаносы 5—18(23) мм, прамыя або скрыўленыя, гладкія. Кветкі: чашалісцікі паднятыя, даўгаватыя або яйкападобныя, 2—2,7 мм, гладкія або рэдка валасістыя; пялёсткі жоўтыя, вузка зваротнаяйкападобныя, 4—6 × 2—3 мм; пылавікі яйкападобна-субсэрцападобныя, 0,4—0,5 мм. Плады ад даўгаватых да эліптычных, рэдка сублінейныя, пляскатыя, 4—8 × 1,5—2,2 мм. Насенне (карычневае), яйкападобнае, 0,9—1.2 × 0,5—0,6 мм. 2n = 16.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Паўночная Амерыка: Грэнландыя; Еўропа: Расія; Азія: Кітай, Казахстан, Кыргызстан, Манголія, Расія, Грузія. Натуралізаваны: Беларусь, Эстонія, Латвія, Літва, Украіна.

Насяляе горныя схілы, сонечныя або цяністыя вільготныя месцы.

Ва Украіне расце на насыпах чыгунак — у лесастэпе (у Хмяльніцкай, Харкаўскай і Палтаўскай абласцях)[4].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 46. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — Киев, 1987. — С. 125. (руск.) (укр.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]