Dragon Age: Inquisition

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Dragon Age: Inquisition
Распрацоўшчыкі Канада BioWare
Выдавец Злучаныя Штаты Амерыкі Electronic Arts
Частка серыі Dragon Age
Дата анонсу 17 верасня 2012 года
Даты выпуску Злучаныя Штаты Амерыкі 18 лістапада 2014 года
Расія 18 лістапада 2014 года
Еўрапейскі Саюз 21 лістапада 2014 года[1]
Жанр Камп'ютарная ролевая гульня
Стваральнікі
Кіраўнікі Марк Дара, Майк Лейдлау
Сцэнарысты Дэвід Гейдэр (вядучы сцэнарыст)
Кампазітары Трэвар Морыс
Тэхнічныя даныя
Платформы Xbox 360, Xbox One, PlayStation 3, PlayStation 4, PC (Microsoft Windows)
Гульнявы рухавічок Frostbite Engine
Рэжым гульні аднакарыстальніцкі, шматкарыстальніцкі
Мовы інтэрфейсу англійская, французская і нямецкая
Носьбіты аптычны дыск і лічбавае распаўсюджванне[d]
Сістэмныя
патрабаванні
Афіцыйны сайт

«Dragon Age: Inquisition» (бел.: Век дракона: Інквізіцыя) — камп’ютарная ролевая гульня, працяг серыі «Dragon Age» у жанры фэнтэзі, якую распрацавала канадская студыя «BioWare». Пра працяг гэтага праекта распрацоўшчыкі абвясцілі яшчэ ў канцы мая 2011 года на сваёй старонцы ў Твітэры, пасля заканчэння працы над другой часткай гульні. Афіцыйны анонс адбыўся 17 верасня 2012 года. Гульня выйшла ў Паўночнай Амерыцы 18 лістапада 2014 года на «Xbox 360», «Xbox One», «PlayStation 3», «PlayStation 4» і PC. Рэліз у Расіі адбыўся 18 лістапада 2014 года ў сэрвісе лічбавай дыстрыбуцыі «Origin».[2] У рознічным продажы ўсе версіі гульні — для PC, «PlayStation 3», «PlayStation 4», «Xbox 360» і «Xbox One» — з’явіцца 20 лістапада.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Ігракам давядзецца ўзяць на сябе ролю главы Інквізіцыі — арганізацыі, якая нядаўна адрадзілася і ставіць мэтай выкараніць зло ў землях Тэдаса. Да пачатку гульні накопліваецца мноства падзей, якія патрабуюць расследавання Інквізіцыяй. Вайна, інтрыгі, палітычныя разлады пазбавілі раней уплывовыя групы Тэдаса магчымасці дзейнічаць з ранейшай эфектыўнасцю. Гэта сур'ёзная праблема, улічваючы раскрытыя нябёсы і дэманаў, што ўварваліся адтуль. Ігракі павінны будуць адказаць на гэту новую пагрозу, а таксама даследаваць велізарны свет, сустракацца са старымі і новымі персанажамі і збіраць сілы для Інквізіцыі.

Персанажы[правіць | правіць зыходнік]

Інквізітар[правіць | правіць зыходнік]

Галоўны герой гульні. Раса, пол, знешнасць, імя, голас, клас і сексуальная арыентацыя залежаць ад выбару іграка. Па розных прычынах быў адпраўлены на канклаў царквы ў Вольнай Марке, дзе адбыліся падзеі, якія змянілі свет. У будучыні адродзіць старажытную арганізацыю, вядомую як «Інквізіцыя». На руцэ ў яго маецца таямнічая метка, падараваная яму Ценем. З дапамогай яе ён можа ўзаемадзейнічаць з ценем і закрываць парталы, з якіх у Тэдас лінуў паток дэманаў. Але доўга ён не можа заставацца не заўважаным і на яго пачынае паляванне той, хто ўсё гэта задумаў.

У залежнасці ад выбранай расы і класа ў вашага персанажа могуць быць наступныя перадгісторыі[3]:

  • Інквізітар-Чалавек (воін, разбойнік) — малодшае дзіця лорда Трэвеліян з горада Оствік у Вольнай Марцы. З самых малых гадоў яго наставілі на шлях служэння Царкве і Творцу.
  • Інквізітар-Чалавек (маг) — з’яўляецца патомкам таго ж лорда Трэвеліяна. У раннім узросце ў яго праявіліся магічныя здольнасці і яго адправілі ў оствікскі Круг магаў. Падчас паўстання магаў ён прыняў бок сваіх субратаў і ваяваў з храмоўнікамі за сваё жыццё.
  • Інквізітар-Эльф (воін, разбойнік) — вырас у клане эльфаў Лавелан, які вандраваў па абшарах Вольнай Маркі. Да паўналецця стаў добрым паляўнічым, які даваў ежу і абарону клану.
  • Інквізітар-Эльф (маг) — родам з таго ж клана эльфаў Лавелан. З’яўляецца добрым вучнем Захавальніцы клана.
  • Інквізітар-Гном (воін, разбойнік) — Гном-наземнік, прадстаўнік бязлітаснага крымінальнага сямейства Кадаш. Жыў на вуліцах розных гарадоў Вольнай Маркі, пакуль не ўвайшоў у злачынную групоўку, вядомую як «Хартыя», у якой займаўся кантрабандай лірыуму.
  • Інквізітар-Касіт (воін, разбойнік, маг) — адрынуў вучэнне Кун і нават ніколі не бываў у землях яго паслядоўнікаў. Носіць ганебнае імя тал-васгат і ўваходзіць у атрад наймітаў пад назвай Вала-кас.

У залежнасці ад выбранай расы ігрок атрымае наступныя бонусы: чалавек — ачко ўмення; эльф — 25 % абароны ад далёкіх нападаў; гном — 25 % абароны ад магіі; кунары — 50 ачкоў здароўя.

Спадарожнікі інквізітара[правіць | правіць зыходнік]

  • Варык Тэтрас — гном-авантурыст з уплывовага гандлёвай фаміліі гномаў-наземнікаў. Спадарожнік Хоўка ў Dragon Age II. Пасля падзей другой часткі серыі далучаецца да Інквізіцыі.
  • Касандра Пентагаст — шукальніца ісціны, якая дапытвала Варыка ў Dragon Age II. Таксама далучаецца да адроджанай Інквізіцыі. Любоўная цікавасць толькі для мужчынскага персанажа.
  • Віўен — маг з Арлея, якая была кандыдатам на пасаду Першага Чарадзея, але з-за росту палітычнай напружанасці ў краіне ёй прыйшлося з’ехаць і далучыцца да Інквізіцыі, каб дапамагчы сваім субратам-магам.
  • Жалезны бык — кунары, камандзір атрада наймітаў. Займаўся шпіянажам у іншых краінах пад кіраўніцтвам кунары. Уступае ў Інквізіцыю, каб даведацца больш пра дзейнасць гэтай арганізацыі, якая хутка набірае моц. У адрозненне ад большасці кунары прыязны і гаварлівы. Аддае перавагу не прытрымлівацца вучэння Кун і бярэ ад жыцця ўсё, што толькі зможа. Любоўная цікавасць для любога пола і расы
  • Солас — эльфійскі маг-адступнік, спецыяліст па Цені і яе жыхарах. З ранніх гадоў практыкуе магію і развіў яе да дасканаласці без старонняй дапамогі. Яго веды патрэбныя Інквізіцыі для супрацьстаяння пагрозе, якая зыходзіць з разрываў у нябёсах. Любоўная цікавасць толькі для жаночага персанажа эльфійскай расы
  • Сера — эльфійская лучніца. Прастадушная і імпульсіўная жанчына з вуліц Арлея, якая атрымлівае асалоду толькі ад таго, што абываецца ў гэты момант. Далучаецца да Інквізіцыі, каб адказаць на мноства пытанняў, якія мучаюць яе. Любоўная цікавасць толькі для жаночага персанажа.
  • Дорыян Павус — тэвінтэрскі магістр. Пустэльнік, які падтрымлівае адмену рабства. Жадаючы перашкодзіць сваім суайчыннікам пайсці па шляху зла ў разгар вайны магаў і храмоўнікаў, далучаецца да Інквізіцыі. Любоўная цікавасць толькі для мужчынскага персанажа
  • Коўл — дэман з ценю, які доўгі час лічыў сябе зданню чалавека. Валодае здольнасцю заставацца нябачным для большасці людзей і ўплываць на іх свядомасць.
  • Блэквал — Ветэран ордэна Шэрых Вартавых з Вал Шэвін. Лічыць, што Шэрыя Вартавыя павінны стаяць на варце Тэдаса не толькі падчас Мору, і таму далучацца да Інквізіцыі. Захоплены легендамі пра старажытных прадстаўнікоў свайго ордэна. Любоўная цікавасць толькі для жаночага персанажа.

Негульнявыя персанажы[правіць | правіць зыходнік]

  • Хоўк — пратаганіст Dragon Age II. Чалавек, выбранага іграком пола. Падчас Пятага Мору бег з Лотэрынга ў Кірквал, дзе пражыў доўгіх 7 гадоў. Браў удзел у паўстанні магаў і прыняў адзін з бакоў канфлікту (магаў ці храмоўнікаў). Пасля падзей, якія адбыліся ў горадзе, бясследна знік.
  • Леліяна — жанчына-бард, якая суправаджала Героя Ферэлдэна падчас падзей Dragon Age: Origins. Адна з саюзнікаў Інквізітара, якая прадстаўляе фракцыю Пурпурных Крумкачоў.
  • Кален — рыцар-храмоўнік, які служыў у ферэлдэнскім Крузе Магаў і браў удзел у паўстанні магаў у Кірквале. Пасля перажытых ім падзей адносіцца да магаў з вялікім недаверам. Адзін з саюзнікаў Інквізітара, які прадстаўляе фракцыю Чырвоныя Кулакі. Любоўная цікавасць толькі для жаночага персанажа чалавечай ці эльфійскай расы.
  • Жазэфіна Манцілье — старэйшая дачка ўплывовай Антыванскай сям’і і даўняя сяброўка Леліяны. Адна з саюзнікаў Інквізітара, якая прадстаўляе інтарэсы арганізацыі ў сферы дыпламатыі. Любоўная цікавасць для любога пола і расы
  • Флемет — магутная ведзьма з папярэдніх частак серыі.
  • Морыган — дачка Флемет, якая пераследуе невядомыя мэты. Падчас падзей Dragon Age: Origins дапамагала Герою Ферэлдэна. У адным з варыянтаў фіналі першай часткі выратавала жыццё яму ці іншаму Шэраму Вартавому з атрада, зачаўшы дзіця ад аднаго з іх і змясціўшы ў яго душу зрынутага Архідэмана. Падчас падзей гульні з’яўляецца дарадчыцай імператрыцы Арлея Селіны I.
  • Алістэр — Шэры Вартавы і паплечнік Героя Ферэлдэна. У залежнасці ад выбару, зробленага ў першай частцы серыі, можа займаць розныя пасады.
  • Анора — дачка Лагейна Мак-Ціра і жонка памерлага караля Ферэлдэна Кайлана Тэйрына. Разумная, уладная і славалюбівая жанчына, якая дамагаецца сваіх мэт любым коштам. У залежнасці ад выбару, зробленага ў першай частцы серыі, можа займаць розныя пасады.
  • Селіна I  — самая маладая імператрыца Арлея, яна ўзышла на прастол ва ўзросце 16 гадоў. Спрабуе ўсяляк наладзіць цёплыя адносіны з Ферэлдэнам і знайсці мірнае вырашэнне канфлікту магаў і храмоўнікаў, з-за чаго многія дваране яе не падтрымліваюць.
  • Гаспар дэ Шалон — Вялікі Герцаг, кузен імператрыцы, ветэран і Шэвалье Арлесіянскай імперыі. Дыпламатычны падыход Селіна не задавольвае яго, таму ён усімі сіламі спрабуе змагацца за ўладу ў імперыі.
  • Сэр Мішэль дэ Шэвін  — шэвалье на службе ў імператрыцы Селіна I і яе асабісты целаахоўнік.

Гульнявы працэс[правіць | правіць зыходнік]

У адрозненне ад Dragon Age II, трэцяя частка серыі зведала кардынальныя змены ў геймплэі, у параўнанні са сваімі папярэднікамі. Галоўным чынам гэта выклікана пераходам BioWare на сучасны рухавічок Frostbite ад кампаніі DICE. Распрацоўшчыкі з канадскай студыі заявілі, што плануюць аб’яднаць у гульнявым працэсе новай гульні ўсё лепшае, што было ў першых дзвюх частках серыі.

Падчас стварэння персанажа іграку будзе прапанавана на выбар тры класы: воін, разбойнік, маг. Геймплэй за кожны з класаў моцна адрозніваецца, паколькі яны валодаюць сваімі ўнікальнымі наборамі здольнасцей і могуць выкарыстоўваць толькі пэўную зброю (воін — двухручныя мячы, аднаручныя мячы і шчыт; разбойнік — клінкі ў дзвюх руках, лукі; маг — магічныя посахі). Здольнасцей персанажа для кожнага класа будзе ў некалькі разоў больш, чым было ў Dragon Age II. Пасля сюжэтных падзей ігрок зможа развіць адну з трох спецыялізацый (для кожнага класа яны ўнікальныя). Спецыялізацыі не будуць даступныя адразу, як гэта было ў другой частцы.

Падчас бою ігрок, як і раней, можа актываваць паўзу. Падчас паўзы гульня спыняецца і тым часам можна раздаць загады напарнікам. Паміж напарнікамі можна свабодна пераключацца. Камера ў рэжыме паўзы стала актыўнай, ёй можна аглядаць увесь участак бою і даведацца пэўную інфармацыю пра ворагаў. Камеру таксама можна пераключыць за спіну персанажа і ўдзельнічаць у баі непасрэдна самому. Персанажам можна загадаць выкарыстоўваць здольнасці ці адправіцца ў вызначаны пункт. Цяпер ім таксама можна загадаць прарывацца праз натоўпы ворагаў ці наадварот утрымліваць занятыя пазіцыі, і мноства іншых дзеянняў. Па ранейшаму даступны рэжым тактыкі, у якім ігрок можа задаць, як дзейнічаць персанажам у пэўных сітуацыях. Цяпер ва ўсіх персанажаў накопліваецца Канцэнтрацыя. Пры поўным яе зарадзе ігрок атрымлівае на невялікі час доступ да вельмі моцных здольнасцей, якія могуць змяніць зыход бою. У адрозненне ад папярэдніх частак гульні паказчыкі маны і вынослівасці падчас бою рэгенеруюцца. Пасля бою паказчык здароўя аднаўляецца толькі да паловы (у тым выпадку, калі ўзровень ўпаў ніжэй). Характэрна тое, што ігрок страчвае здароўе падаючы з вышыні, але пры гэтым не можа такім чынам памерці.

Лакацыі на якіх адбываецца дзеянне сталі ў разы большыя, чым у папярэдніх частках серыі. Яны сталі больш інтэрактыўнымі. З’явіліся магчымасці абрынуць на ворагаў сцены ці падпаліць пад імі мост, таксама некаторыя здольнасці персанажаў могуць ствараць штучныя перашкоды для ворагаў. Па вялікіх лакацыях можна перамяшчацца конна, а таксама выкарыстоўваць хуткае падарожжа паміж імі. Іграку для даследавання прапанаваны практычна ўсе землі Ферэлдэна і Арлея, а таксама суседнія невялікія тэрыторыі. У галоўнага героя ў распараджэнні ёсць уласны замак, у якім можна пагутарыць з персанажамі, а таксама раздаць загады тром сваім саветнікам. На глабальнай карце можна адпраўляць сваіх агентаў шпіёніць ці адправіць баявы атрад здушыць хваляванні. Захопліваючы тэрыторыі ігрок зможа аднавіць там інфраструктуру і пабудаваць аванпасты Інквізіцыі. Па меры праходжання гульні і зробленага іграком выбару, да Інквізіцыі будуць далучацца розныя ўплывовыя групы Тэдаса павялічваючы ўзровень яе ўплыў у свеце. Падобны падыход ужо быў выкарыстаны BioWare у іх папярэдняй гульні, Mass Effect 3.

Зносіны з іншымі персанажамі адбываюцца, як і раней, з дапамогай дыялогавага кола. Кола зведала некаторыя змены і цяпер пры выбары варыянту адказу, можна паглядзець што іменна скажа ваш персанаж. Пасродкам дыялогаў і дзеянняў можна зблізіцца (ці наадварот) са сваімі спадарожнікамі і саветнікамі. Практычна ўсіх з іх неабавязкова браць у атрад і многія, пры неўхваленні вашых дзеянняў, могуць вас пакінуць.

Варыянты выдання гульні[правіць | правіць зыходнік]

Рэчы
Выданні гульні
Standard Edition Deluxe Edition Inquisitor’s Edition
Гульня Так Так Так
Футарал са штучнай скуры Не Не Так
Карта Тэдаса Не Не Так
4 фігуркі-маркеры для карты Не Не Так
72 карты Тара Не Не Так
Набор адмычак у рэальную велічыню Не Не Так
Знак Інквізітара Не Не Так
Пяро і чарніліца Не Не Так
40-старонкавы часопіс Інквізітара Не Не Так
Арлесіянскія манеты Не Не Так
Лімітаваны стылбук Не Не Так
Афіцыйны саўндтрэк Не Так Так
Нутрагульнявыя бонусы
Арсенал «Полымя Інквізіцыі» (толькі пры перадзаказе) Так Так Так
Даспех «Полымя Інквізіцыі» Не Так Так
Браніраваны скакун Не Так Так
Скайхолдскі трон Не Так Так
Рудая гала Не Так Так
Балотны аднарог Не Так Так
Набор прадметаў для мультыплэера Не Так Так

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]