Drive My Car
| Drive My Car | ||||
|---|---|---|---|---|
| Выканаўца | The Beatles | |||
| Альбом | Rubber Soul | |||
| Дата выпуску |
3 снежня 1965 (Вялікабрытанія) 14 чэрвеня 1966 (ЗША) |
|||
| Дата запісу | 13 кастрычніка 1965 | |||
| Жанр | рок | |||
| Мова песні | англійская | |||
| Працягласць | 2:28 | |||
| Лэйбл |
Parlophone, EMI (UK) Capitol Records (U.S.) |
|||
| Аўтар | Ленан — Мак-Картні | |||
| Кампазітар | ||||
| Прадзюсар | Джордж Марцін | |||
| Трэк-ліст альбома «Rubber Soul» | ||||
|
||||
«Drive My Car» (руск.: «Кіруй маім аўтамабілем», таксама «Давай зоймемся сексам») — песня гурта «The Beatles», якая ўпершыню выйшла на брытанскай версіі альбома Rubber Soul і таксама ўвайшла ў амерыканскі альбом гурта Yesterday and Today і ў міні-альбом Nowhere Man. Песня была збольшага напісана Полам Мак-Картні, прыпісана Мак-Картні і Ленану.
Змест і назва песні
[правіць | правіць зыходнік]Апавядальнік пытаецца ў дзяўчыны, кім яна хоча стаць («asked girl, what she wanted to be»). Дзяўчына адказвае, што яна стане знакамітай зоркай кіно («be famous, a star of the screen»), і прапануе яму стаць яе кіроўцам, дадаючы: «магчыма, я пакахаю цябе». Калі ён пярэчыць, што яго «перспектывы і так добрыя», яна заўважае, што «працаваць за бесцань — гэта выдатна, але я магу прапанаваць табе лепшы занятак». Калі ён пагаджаецца на яе прапанову, яна прызнаецца, што не мае аўтамабіля, аднак «яна знайшла кіроўцу — і гэта ўжо пачатак»[2].
Паводле Мак-Картні, выраз «drive my car» (літар. — «кіруй маёй машынай») з'яўляўся эўфемізмам для паняцця «секс»[3]. Праз два дні пасля запісу песні Мак-Картні ў інтэрв'ю часопісу Melody Maker назваў гэтую песню (разам з «Norwegian Wood» з таго ж альбома) «камедыйным нумарам».
Стварэнне песні
[правіць | правіць зыходнік]Калі Мак-Картні прыехаў да Ленана ў яго дом ва Уэйбрыджы, матыў ужо круціўся ў яго ў галаве, але «тэкст быў ніякім, і я ведаў гэта»[4]. Тэкст прыпева пачынаўся словамі «You can buy me diamond rings» («Ты можаш купіць мне пярсцёнкі з брыльянтамі»); гэтае клішэ яны ўжо выкарыстоўвалі двойчы ў песнях «Can’t Buy Me Love» і «I Feel Fine»[5]. Ленан не прыняў тэкст як «пусты» і «занадта вялы»[6]. Яны вырашылі перапісаць тэкст і пасля пэўных складанасцей — Мак-Картні прызнаваў, што гэта была «адна з найцяжэйшых» сачыніцельскіх сесій[7] — спыніліся на тэме «drive my car» (аўтарства якой Боб Спіц прыпісвае Ленану[6]), пасля чаго астатні тэкст быў дапісаны даволі лёгка[3].
У аранжыроўцы песні вялікі ўдзел прыняў Джордж Харысан, па прапанове якога былі запісаны падобныя партыі як бас-, так і рытм-гітары (гэтая ідэя з'явілася ў яго ў выніку праслухоўвання песні Отыса Рэдынга «Respect»)[5][8]. Менавіта такое рашэнне надало песні характэрны «цяжкі» гук.
Запіс песні
[правіць | правіць зыходнік]Песня была запісана на студыі «Abbey Road Studios» 13 кастрычніка 1965 года; для гурта гэта была першая сесія, якая скончылася пасля поўначы[8][9].
У запісе ўдзельнічалі[5]:
- Пол Мак-Картні — асноўны вакал, гітара, бас-гітара, фартэпіяна
- Джон Ленан — вакал, бубен, рытм-гітара
- Джордж Харысан — падгалоскі, сола-гітара
- Рынга Стар — ударныя, каўбел
Кавер-версіі
[правіць | правіць зыходнік]
- Песня стала адной з чатырох, выкананых Мак-Картні ўжывую ў перапынку матча Супербоўл XXXIX (2004), а таксама адной з пяці песень, выкананых ім на канцэрце Live 8 у Лондане (2 ліпеня 2005 года; Джордж Майкл спяваў падгалоскі).
- Характэрная прыпеўка «Beep Beep Beep Beep Yeah!» выкарыстоўвалася некаторымі радыёстанцыямі ў якасці застаўкі перад блокам музыкі 60-70-х гадоў.
- Гурт Jonas Brothers выконваў гэтую песню на мерапрыемстве, арганізаваным Баракам Абамай і прысвечаным ўзнагароджванню Мак-Картні Гершвінаўскай прэміяй у 2009 годзе за яго ўнёсак у папулярную музыку (сама цырымонія ўзнагароджвання адбылася 2 чэрвеня 2010 года). З дазволу Мак-Картні гурт выконваў гэтую песню і ў сваім канцэртным туры World Tour 2010.
- ВІА «Весёлые ребята» выконваў песню «Старенький автомобиль» (выпушчана на кружэлцы ў 1970 годзе) на музыку «Drive My Car» з рускім тэкстам, зусім адрозным ад арыгінала[10].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б ISWC Network Праверана 26 студзеня 2021.
- ↑ Ілюстраваныя тэксты «The Beatles» = The Beatles Illustrated Lyrics / Aldridge, Alan. — Boston: Houghton Mifflin / Seymour Lawrence, 1990. — С. 24. — ISBN 0-395-59426-X.
- ↑ а б Miles, Barry. Пол Мак-Картні: Праз шмат гадоў = Paul McCartney: Many Years From Now. — New York: Henry Holt & Company, 1997. — С. 270. — ISBN 0-8050-5249-6.
- ↑ Miles, Barry. Пол Мак-Картні: Праз шмат гадоў = Paul McCartney: Many Years From Now. — New York: Henry Holt & Company, 1997. — С. 269. — ISBN 0-8050-5249-6.
- ↑ а б в Ian MacDonald. Пераварот у мазгах: запісы Бітлз і шасцідзясятыя = Revolution in the Head: The Beatles' Records and the Sixties. — 2. — London: Pimlico, 2005. — С. 166. — ISBN 1-844-13828-3.
- ↑ а б Spitz, Bob. «The Beatles»: Біяграфія = The Beatles: The Biography. — Boston: Little, Brown, 2005. — С. 586. — ISBN 0-316-80352-9.
- ↑ Анталогія «The Beatles» = The Beatles Anthology. — San Francisco: Chronicle Books, 2000. — ISBN 0-8118-2684-8.
- ↑ а б (англ.) Біблія Бітлз: Drive My Car Архіўная копія ад 24 лістапада 2010 на Wayback Machine (спасылка праверана 29 кастрычніка 2010)
- ↑ Mark Lewisohn. The Beatles Recording Sessions. — Нью-Ёрк: Harmony Books, 1988. — С. 63. — ISBN 0-517-57066-1.
- ↑ Ансамбль «Весёлые Ребята» — «Старенький автомобиль». Видеозапись 1971 года Архіўная копія ад 14 красавіка 2016 на Wayback Machine (ссылка проверена 1 ноября 2010)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- (англ.) Біблія Бітлз: Drive My Car (спасылка праверана 29 кастрычніка 2010)
- (англ.) Нататкі Alan W. Pollack пра песню Drive My Car (спасылка праверана 29 кастрычніка 2010)
- Тэкст песні Архіўная копія ад 14 мая 2011 на Wayback Machine (спасылка праверана 29 кастрычніка 2010)