Dulle Griet

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Dulle Griet («Грэта-вар'ятка»)

Тып: Цяжкая бамбарда
Краіна: Гент,  Свяшчэнная Рымская імперыя
Гісторыя службы
Выкарыстоўвалася:

 Свяшчэнная Рымская імперыя

Гісторыя вытворчасці
Гады вытворчасці: Першая палова XV стагоддзя
Усяго выпушчана: 1
Характарыстыкі
Маса, кг: 16,4 т
Даўжыня, мм: 4980 мм
Даўжыня ствала, мм: 3450 мм
Калібр, мм: 660 мм
Выявы на Вікісховішчы?: Dulle Griet («Грэта-вар'ятка»)

Dulle Griet (у перакладзе з з.-флам. «Грэта-вар’ятка») — цяжкая бамбарда XV стагоддзя, адзін з нешматлікіх захаваных асобнікаў сярэднявечных каваных гармат. Выраблена ў пачатку XV стагоддзя ў горадзе Гент на тэрыторыі тагачаснай Свяшчэннай Рымскай імперыі. У 1452 выкарыстоўвалася пры аблозе Аўдэнардэ, была захоплена жыхарамі горада і знаходзілася наступныя 126 гадоў у гэтым горадзе. Толькі ў 1578 годзе гентцы вярнулі гармату сабе і ўсталявалі на адной з плошчаў горада. Маючы калібр 660 мм, «Грэта-вар’ятка» уваходзіць у шэраг найбуйнейшых у свеце гармат, якія выкарыстоўваюць каменныя ядры.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Volker Schmidtchen: Riesengeschütze des 15. Jahrhunderts. Technische Höchstleistungen ihrer Zeit. Teil I. In: Technikgeschichte. Band 44, Nr. 2, 1977, S. 153–173 (164–166).