Dungeons & Dragons
Dungeons & Dragons (бел.: Падзямеллі і драконы, скарачаецца да D&D або DnD) — настольная ролевая гульня ў стылі фэнтэзі, па часе выдання першая ролевая гульня ў свеце.
Упершыню D&D былі выпушчаны ў студзені 1974 года кампаніяй TSR, Inc. З тых часоў гульня перажыла мноства перавыданняў і некалькі рэдакцый правілаў. У цяперашні час гэта самая папулярная настольная ролевая гульня ў свеце. У 2008-м годзе была выпушчана версiя Dungeons & Dragons 4. Апошняя рэдакцыя правілаў выйшла у 2014 годзе i завецца Dungeons & Dragons 5. Гульня выпускаецца кампаніяй Wizards of the Coast.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Ролевая гульня Dungeons & Dragons была распрацавана Гэры Гайгаксам і Дэйвам Арнесанам у пачатку 1970-х на аснове правілаў ваенна-тактычнай гульні Chainmail (адным са стваральнікаў якой быў той жа самы Гайгакс). На правілы Dungeons & Dragons аказалі ўплыў настольныя стратэгічныя гульні 1950-60-х гадоў, галоўным чынам ваенна-тактычныя гульні з мініяцюрамі, у якіх асобныя баявыя адзінкі адлюстроўваліся на стале пры дапамозе фігурак.
Прысутнасць халфлінгаў, эльфаў, гномаў, оркаў, драконаў і іншых фэнтэзійных істот дае магчымасць параўноўваць свет D & D з працамі Дж. Р. Р. Толкіна, хоць Гайгакс і сцвярджаў, што ўплыў «Уладара пярсцёнкаў» быў мінімальным, а выкарыстанне элементаў з трылогіі — маркетынгавым ходам. На сюжэтную аснову перавыдадзеных правілаў 1977 года аказала ўплыў творчасць такіх фантастаў, як Роберт Говард, Эдгар Бэраўз, Майкл Муркак, Роджэр Жэлязны, Пол Андэрсан, Лаян Спрэг дэ Камп, Абрахам Мэры і іншых.
Гiсторыя версiй[правіць | правіць зыходнік]
1974 | Dungeons & Dragons—original edition | |
1977 | Advanced Dungeons & Dragons—1st Edition | Dungeons & Dragons—Holmes Basic |
1981 | Dungeons & Dragons—BX version / Moldvay Basic | |
1983 | Dungeons & Dragons—BECMI version / Mentzer Basic | |
1989 | Advanced Dungeons & Dragons 2nd Edition | |
1991 | Dungeons & Dragons—Rules Cyclopedia version | |
1995 | Advanced Dungeons & Dragons 2nd Edition—Revised | |
2000 | Dungeons & Dragons—3rd Edition | |
2003 | Dungeons & Dragons— 3rd Edition Revised (v.3.5) | |
2008 | Dungeons & Dragons—4th Edition | |
2010 | Dungeons & Dragons Essentials (compatible with 4th Ed.) | |
2014 | Dungeons & Dragons—5th Edition |