E@I

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лагатып E@I
Удзельнікі E@I семінара у лістападзе 2006 года

E@I (эспер.: Edukado@Interreto бел.: Адукацыя@Інтэрнэт) — палітычна нейтральная, моладзевая грамадская арганізацыя, якая рэалізуе праекты, накіраваныя на дапамогу эсперантамоўным выкарыстоўваць інтэрнэт для сусветнага супрацоўніцтва, інфармавання аб эсперанта і навучання яму.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Літара «E» азначае, што арганізацыя займаецца адукацыяй (Edukado). У больш шырокім сэнсе таксама маюцца на ўвазе эфектыўнасць (Efikeco), эсперанта(Esperanto), развіццё (Evoluo), Еўропа (Eŭropo).

Літара «I» указвае на тое, што арганізацыя функцыянуе пры дапамозе інтэрнэта. У больш шырокім сэнсе таксама маюцца на ўвазе: міжнацыянальная культура (Interkulturo), інфармацыя (Informo), ідэя (Ideo), натхненне (Inspiro). Знак «@» азначае сінэргетычны эфект гэтых двух канцэпцый.

Такім чынам, скарочаная назва E@I у першую чаргу тлумачыцца як Edukadi@Interreto (адукацыя ў інтэрнэце), але ў сувязі са шматзначнасцю літар E і I выкарыстоўваецца звычайна скарочаная назва — E@I.

Мэты[правіць | правіць зыходнік]

Мэты E@I заключаецца ў мірным і гарманічным свеце, грамадзяне якога лёгка і хутка могуць мець зносіны ў любой кропке планеты. Асноўныя мэты для гэтага[1]:

  • заахвочваць міжкультурную адукацыю і міжнароднае супрацоўніцтва і зносіны;
  • падтрымліваць вывучэнне і выкарыстанне моў і інтэрнэт-тэхналогій;
  • дапамагаць выкананню статута ААН і дэкларацыіі правоў чалавека.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Падзяляюць 5 перыядаў у гісторыі E@I[2]:

I. Пачатковы перыяд (1999—2001)[правіць | правіць зыходнік]

Ідэя стварэння E@I з’явілася ў лістападзе 1999 года. У красавіке наступнага года падчас першага семінара E@I яна была рэалізавана шляхам стварэння міжнароднай працоўнай групы.

II. Забаўляльны перыяд[правіць | правіць зыходнік]

Адбываюцца 2-і і 3-і семінары.

III. Працоўны перыяд (2002—2004)[правіць | правіць зыходнік]

Вялікая праца над рознымі праектамі у сеціве інтэрнэт, у тым ліку Lernu! Уключэнне E@I у TEJO у выглядзе спецыяльнага аддзела.

IV. Арганізацыйны перыяд (2005—2007)[правіць | правіць зыходнік]

Рэгістрацыя E@I як юрыдычнае ліцо ў Славакіі.

V. Прафесійны перыяд (2008—наш час)[правіць | правіць зыходнік]

Пашырэнне дзейнасці з інтэрнэт-практамі, у тым ліку не толькі для эсперантыстаў. Супрацоўніцтва з выдавецтвамі, такімі як Gazeta Wyborcza.

Праекты[правіць | правіць зыходнік]

Асноўнымі праектамі E@I з’яўляюцца[3]:

  • Lingva Prismo[4] — сайт аб моўнай разнастайнасці, які дэманструе розныя языкі і алфавіты, якія выкарыстоўваюць у свеце.
  • lernu![5] — шматмоўны партал курсаў для вывучэння эсперанта.
  • Interkulturo[6] — праект культурнага абмену паміж групамі, раскіданымі па ўсяму свету.
  • Nitobe-centro[7] — цэнтр прадвіжэння моўнай дэмакратыі, які ініцыіруе палітычныя дэбаты па праблемам міжнародных зносін і палітыцы моўнай роўнасці.
  • Komputeko[8] — партал, прысвечаны кампьютарнай тэрміналогііз мэтайстымуляваць карэктнае выкарыстанне адпаведных тэрмінаў.
  • Reta PIV[9]Поўны ілюстраваны слоўнік эсперанта.
  • Slovak Online[10] — шматмоўны апртал для вывучэння іншаземцамі славацкай мовы.

Акрамя інтэрнэт-пректаў E@I выдае навучальныя і інфармацыйныя брашуры, кнігі, дыскі. У іх ліку две кнігі аб Вікіпедыі[11].

Зноскі

  1. Аб E@I Архівавана 28 снежня 2010.
  2. 10 гадоў E@I(недаступная спасылка)
  3. Праекты E@U(недаступная спасылка)
  4. Lingva Prismo
  5. lernu!
  6. Interkulturo
  7. Nitobe-centro Архівавана 8 ліпеня 2008.
  8. Komputeko
  9. Поўны ілюстраваны слоўнік эсперанта
  10. Slovak Online
  11. Выданні E@I(недаступная спасылка)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]