EDSAC

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
EDSAC

EDSAC (англ.: ElectronicDelayStorageAutomaticComputer) - электронная вылічальная машына, створана ў 1949 годзе ў Кембрыджскім універсітэце (Вялікабрытанія) групай, якую узначальваў Морыс Вінсэнт Вілкс. Першы ў свеце дзейны і практычна выкарыстаны камп'ютар з захаванай ў памяці праграмай. Архітэктура камп'ютара ўспадкавала архітэктуру амерыканскага EDVAC.

На стварэнне EDSAC пайшло два з паловай года. Вясной 1949 года было завершана наладжванне машыны, і 6 траўня 1949 года была выканана першая праграма - вылічэнне табліцы квадратаў лікаў ад 0 да 99.

Тэхнічныя характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]

Камп'ютар складаўся з прыблізна 3000 электронных лямп. Асноўная памяць камп'ютара складалася з 32 ртутных ультрагукавых ліній затрымкі, кожная з якіх захоўвала 32 словы па 17 біт, уключаючы біт знака - усё гэта дае 1024 ячэек памяці. Была магчымасць уключыць дадатковыя лініі затрымкі, што дазваляла працаваць са словамі ў 35 двайковых разрадаў (уключаючы біт знака). Вылічэнні адбываліся ў двайковай сістэме з хуткасцю ад 100 да 15 000 аперацый у секунду. Спажываная магутнасць - 12 кВт, займаная плошча - 20 м².

EDSAC-2[правіць | правіць зыходнік]

У 1953 годзе ў той жа лабараторыі пад кіраўніцтвам Вілкса і Рэнвік пачалася работа над другой мадэллю ЕОМ. У якасці аператыўнай запамінальнай прылады ўжо выкарыстоўваліся элементы на ферытавых сардэчніках, агульнай ёмістасцю ў 1024 словы. Акрамя таго, у новай машыне з'явілася і пастаянная запамінальная прылада (ПЗП) - спачатку на дыёдах, а потым на ферытавай матрыцы. Але галоўным новаўвядзеннем было выкарыстанне мікрапраграмнага кіравання: некаторыя каманды можна было складаць з набору мікрааперацый; мікрапраграмы запісваліся ў пастаяннай памяці

EDSAC-2 быў уведзены ў дзеянне ў 1957 годзе і працаваў до 1965 года.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]