Earthrise
| | ||
| Уільям Элісан Андэрс | ||
| Узыход Землі. 1968 | ||
| Earthrise | ||
| Нацыянальнае кіраванне ЗША па аэранаўтыцы і даследаванню касмічнай прасторы | ||
«Earthrise» («Узыход Зямлі») — фатаграфія Зямлі, зробленая, відаць, астранаўтам Уільямам Андэрсам падчас аблёту Месяца касмічным караблём «Апалон-8». Адна з самых вядомых фатаграфій Зямлі з космасу.[1]
Нумар здымка ў каталогах НАСА — AS8-14-2383. Фатаграфія зроблена 24 снежня 1968 года.[2][3][4]
Строга гаворачы, на большай частцы Месяца няма ўзыходаў і заходаў Зямлі — Месяц заўсёды павернуты да Зямлі адным бокам. Аднак існуе лібрацыя, максімальнае значэнне якой складае 7°45′[5]. Дзякуючы лібрацыі Зямля (бачная з Месяца вуглавым памерам у 2°) на месяцавым небасхіле апісвае падабенства фігур Лісажу ў прамавугольніку 15°48′ шырынёй і 13°20′ вышынёй. Адпаведна, ёсць участкі Месяца (краі, адносна назіральніка з Зямлі: каля 20 % паверхні), на якіх адбываюцца ўзыходы і заходы Зямлі з перыядычнасцю каля 30,5 зямных сутак.
Для карабля, які звяртаецца вакол Месяца па досыць нізкай калякругавой арбіце, Зямля ўзыходзіць і заходзіць падчас кожнага абароту.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
| Earthrise на Вікісховішчы |
- The Blue Marble («Сіні „мармуровы шарык“») — іншая знакамітая фатаграфія Землі, зробленая экіпажам апошняга з «Апалонаў».
- Pale Blue Dot («Бледна-сіні пункт») — фатаграфія Зямлі, зробленая зондам «Вояджэр-1» з рэкорднай адлегласці (ледзь больш за 6 мільярдаў кіламетраў).
Зноскі
- ↑ 100 Photographs that Changed the World by Life — The Digital Journalist(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 сакавіка 2012. Праверана 5 сакавіка 2012.
- ↑ The Earthrise Photograph
- ↑ Astronomy Picture of the Day
- ↑ Узыход Землі (англ.)
- ↑ Либрация Луны