Сукулентная шматгадовая травяністая расліна. Вышыня сцябла ў старым узросце — да 15 см. Лісце ў шчыльнай разетцы, даўгаватае, 6,5-9 см даўжыні, 2,5-5 шырыні, серабрыста-светла-зялёнае з чырвоным кончыкам .
Від Echeveria agavoides у 1863 годзе апісаў французскі батанік і пісьменнік Шарль Антуан Лемер.
Швейцарскі батанік Альфонс Дэкандоль у 1828 годзе назваў род сукулентных раслін, да якіх адносіцца апісваны від, у гонар Атанасіа Эчэверыі, мексіканскага мастака і натураліста XVIII стагоддзя, які ілюстраваў кнігі па флоры Мексікі. Відавая назва agavoides у перакладзе азначае «падобная на агаву».