З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Павойнічак макрычны [ 3] [ 4] (Elatine alsinastrum ) — від раслін сямейства Elatinaceae , які расце на захадзе Паўночнай Афрыкі ў Еўропе , Заходняй Азіі .
Батанічная ілюстрацыя
Аднагадовая расліна, 5-35 см вышынёй. Сцябло прамое або прыпаднятае, полае, разгалінаванае толькі пры аснаванні. Лісце сабрана ў кольцы, сядзячае, цэльнакрайняе; падводнае лісце вузка-лінейнае, па 8-12, надводнае — даўгавата-яйкападобнае, па 3-5 у кальцы. Вяночак белы[ 4] .
Распаўсюджаны на захадзе Паўночнай Афрыкі ў Еўропе , Заходняй Сібіры , Цэнтральнай Азіі , Турцыі , Грузіі , Арменіі [ 5] [ 6] .
Ва Украіне расце ў стаячых неглыбокіх вадаёмах , плаўнях , на балотах — рассеяна амаль на ўсёй тэрыторыі, за выключэннем Крыму [ 4] .
Ахоўваецца на тэрыторыі шэрагу рэгіёнаў Расіі , Украіны, у Фінляндыі [ 7] .
Зноскі
↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя» .
↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн. : «Наука и техника », 1967. — С. 47. — 160 с. — 2 350 экз.
↑ а б в Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К. : Наукова думка, 1987. — С. 102. (руск.) (укр.)
↑ Euro+Med Plantbase (нявызн.) . Праверана 25.04.2019. (англ.)
↑ Plants of the World Online — Kew Science (нявызн.) . Праверана 25.04.2019. (англ.)
↑ Повойничек мокричный : інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)