Ensemble Studios

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ensemble Studios
Тып распрацоўшчык відэагульняў[d]
Заснаванне 1995
Скасавана 2009
Пераемнік Robot Entertainment
Bonfire Studios
Заснавальнікі Tony Goodman[d] і Rick Goodman[d]
Размяшчэнне Сцяг ЗША Далас, Тэхас
Ключавыя постаці Тоні Гудман  (англ.)
Рык Гудман  (англ.)
Джон Буг-Скот
Галіна індустрыя камп’ютарных гульняў[d]
Прадукцыя Камп’ютарныя гульні
Матчына кампанія Майкрасофт

Ensemble Studios — амерыканская кампанія, распрацоўшчык камп’ютарных гульняў. Была заснавана ў 1995 годзе як незалежная прыватная кампанія, аднак у 2001 годзе была набыта Microsoft. Распушчаная ў 2009 годзе па эканамічных меркаваннях.

На рахунку студыі мноства гульняў, уключаючы агульнапрызнаныя хіты серыі Age of Empires і Halo Wars. Таксама, Ensemble Studios распрацавала ўласны рухавічок Genie Game Engine, выкарыстаны ў Age of Empires, Age of Empires II: The Age of Kings і ў Star Wars: Galactic Battlegrounds.

Гульні[правіць | правіць зыходнік]

Ensemble Studios распрацавала гульнявую серыю Age of Empires, стратэгій у рэальным часе, якая ўключае Age of Empires, Age of Empires II: The Age of Kings і Age of Empires III. Яны таксама выпусцілі адгалінаванне ад арыгінальнай серыі — гульню Age of Mythology. Таксама, да ўсіх іх гульняў былі выпушчаныя дапаўненні, а для Age of Empires III нават два.

Іх апошнім рэлізам стала стратэгія ў рэальным часе Halo Wars для кансолі Xbox 360.

Год выпуску Назва Жанр
1997 Age of Empires Стратэгія ў рэальным часе
1998 Age of Empires: The Rise of Rome дадатак
1999 Age of Empires II: The Age of Kings Стратэгія ў рэальным часе
2000 Age of Empires II: The Conquerors Дадатак
2002 Age of Mythology Стратэгія ў рэальным часе
2003 Age of Mythology: The Titans Дадатак
2005 Age of Empires III Стратэгія ў рэальным часе
2006 Age of Empires III: The WarChiefs Дадатак
2007 Age of Empires III: The Asian Dynasties [1] Дадатак
2009 Halo Wars Стратэгія ў рэальным часе

Закрыццё[правіць | правіць зыходнік]

Студыя была зачыненая адразу ж пасля выпуску Halo Wars.

У лютым 2009 года былы кіраўнік Ensemble Studios Тоні Гудман заснаваў новую незалежную студыю — Robot Entertainment і некаторыя былыя работнікі далучыліся да яго[2]. Праз некаторы час, былы прадзюсар Ensemble Studios Дэвід Риппи заснаваў іншую незалежную студыю — Bonfire Studios, якая складаецца цалкам з былых работнікаў Ensemble[3].

У сакавіку 2009 года было паведамлена аб трэцяй студыі — Windstorm Studios, заснаванай чалавекам пад нікам Dusty Monk<! — Як гэты чалавек звязаны з кампаніяй? неабходна ўточить ->[4].

У маі 2009 года некалькімі распрацоўшчыкамі з Ensemble была створана чацвёртая студыя -Newtoy, якая прыступіла да стварэння сваёй першай гульні для iPhone[5].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Ensemble Studios была ўдастоена мноства ўзнагарод за мінулыя гады. Шмат разоў іх праекты былі прызнаныя гульнямі года.

  • GameSpy — 2005 Гульня года — PC RTS
  • GameSpy — 2005 Лепшая графіка
  • GameSpy — 2005 Лепшая музыка — Заахвочвальная прэмія
  • GameSpy — Лепшае на E3 2005
  • Worth Playing — Выбар рэдакцыі
  • PC Gamers — Выбар рэдакцыі
  • Game Critics Award — Лепшае на E3 2005
  • Game Zone — Узнагарода за выдатныя поспехі
  • IGN.com — Выбар рэдакцыі
  • IGN — Лепшае на E3 2005
  • Daily Game — Лепшае шоу на E3 2005
  • GT — Залатая медаль
  • GamePower Award
  • Strategy Gaming Online — Выбар рэдакцыі
  • Gamer Voice — Лепшая ваенная гульня
  • GameSpot — Гульня года
  • Gamesmania — Узнагарода за адрозненне
  • GamesDomain — Узнагарода ад чытачоў
  • Thresh’s FiringSquad — Выбар рэдакцыі
  • Computer Gaming World — 5 зорак
  • Computer Gaming World — Выбар рэдакцыі
  • WarGamer — Узнагарода за адрозненне
  • GamesWeekly — Топ-15 гульняў
  • Academy of Interactive Arts & Sciences — Лепшая стратэгічная гульня года
  • GameCenter — 1997 Гульня года

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]