Перайсці да зместу

Epic: The Musical

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Epic: The Musical (стылізавана пад EPIC) — серыя з дзевяці канцэптуальных альбомаў («саг»), напісаных Хорхе Рывера-Эрансам. Цалкам прапетая музычная адаптацыя «Адысеі» Гамера, натхнёная мюзікламі. Расказвае гісторыю Адысея, які спрабуе павярнуцца з Троі ў Ітаку пасля дзесяцігадовай Траянскай вайны. На сваім шляху ён павінен сустрэцца з багамі ды монстрамі, якія спрабуюць перадухіліць яго вяртанне да сваёй жонкі, Пенелопы, і свайго сына, Тэлемаха.

Натхняючыся рознымі крыніцамі, серыя выкарыстоўвае разнастайныя музычныя жанры і наратыўныя прыёмы, узятыя з анімэ, відэагульняў і тэатру. Мюзікл набраў папулярнасць у 2021 у сацыяльных сетках як, напрыклад, TikTok, і прайшоў праз вытворчыя праблемы з-за суду між стваральнікам і гуказапіснай кампаніяй. Крытыкі хвалілі яго за эмацыйную глыбіню і наратыўную складанасць.

Забойства дзіцёнка Астыянакса Адысеем гэта ключавы момант Сагі Троі.

Пасля дзесяці гадоў змагання ў Траянскай вайне, кароль Ітакі Адысей са сваім войскам паспяхова ўваходзіць у Трою з дапамогай Траянскага каня. Падчас уварвання Адысей атрымаў бачанне ад Зеўса, інфармуючы яго аб тым, што калі ён не заб’е немаўляці Астыянакса, сына Гектара, хлопец вырасце і адпомсціць Адысею ды ягонай сям’і («The Horse and the Infant»). Адысею цяжка прыняць рашэнне, ён думае пра ўласнага сына Тэлемаха, але ўрэшце забівае дзіцёнка, скідаючы яго з гарадской сцяны («Just a Man»).

Пасля аблогі Троі, Адысей і яго флот з шасці сотняў чалавек адправіліся да свайго дому ў Грэцыю. У пошуках ежы для сваіх людзей, Адысей і яго найлепшы сябар Паліт даследуюць востраў («Full Speed Ahead»). Адысей напружаны, таму Паліт спрабуе пераканаць яго адыйсці ад вайны і «сардэчна прыняць сусвет». Яны натыкаюцца на лотафагаў (у мюзікле прадстаўленыя як віньёны), якія накіроўваюць іх у пячору на ўсходзе, каб знайсці там ежу («Open Arms»). Багіня Афіна, якая памятала Адысея з юнацтва, бачыць, што Адысей адыходзіць ад ейных вучэнняў пра суворасць і рэзкасць з-за ўплыву Паліта. Яна з’яўляецца і паказвае Адысею ўспамін пра іх першую сустрэчу, каб нагадаць яму пра ейныя чаканні ад яго («Warrior of the Mind»).

Сага Цыклопа расказвае пра канфлікт арміі Адысея і цыклопа Паліфема.

Па прыбыцці на востраў, куды латафагі іх накіравалі, Адысей з камандай натыкаюцца на пячору з авечкамі і забіваюць адну, каб паесці. Цыклоп Паліфем, уладальнік авечкі, злуецца і пагражае іх з'есці. Адысей спрабуе знайсці з ім агульную мову і прапануе цыклопу выпіць грэчаскага віна ў якасці аплаты за авечку. Паліфем прымае віно і пытаецца ў Адысея яго імя, на што той кажа, што яго імя "Ніхто". Паліфем дзякуе "нікому" за віно, але ўсё адно атакуе ягоных людзей ("Polyphemus"). Адысей заклікае людзей змагацца супраць Паліфема, але цыклоп дастае вялізную дубіну, што дае яму перавагу. Ён забівае некалькіх людзей, у тым ліку Паліта, перад тым як страціць прытомнасць ("Survive").

Выяўляецца, што Адысей дамяшаў у віно фрукт лотуса. Ён вырашыў скарыстацца бездапаможным станам цыклопа, сказаў сваім людзям біцца ў памяць аб памерлых пабрацімах, а таксама скарыстацца мячамі каб завастрыць дубіну і ператварыць яе на дзіду. Яны выкалалі Паліфему вока, і яны крыкі болі прыцягнулі ўвагу іншых цыклопаў, якія спыталі ў Паліфема, хто нашкодзіў яму. Калі ён адказвае, што гэта зрабіў "Ніхто", іншыя цыклопы сказалі яму маўчаць, калі яго ніхто не атакуе. Адысей і каманда скралі авечку сляпога цыклопа і ўцяклі, але Афіна з'яўляецца зноў і кажа Адысею забіць свайго ворага. Адысей праігнараваў яе і сказаў сваё сапраўднае імя цыклопу ў якасці акта фанабэрыі ("Remember Them"). Афіна і Адысей пачалі з-за гэтага спрачацца, з-за чаго іх сяброўства скончылася ("My Goodbye").

Экіпаж на шляху дадому сутыкаецца з вялікім штормам, а пасля натрапляюць на востраў у небе ("Storm"). Адысей хоча наведаць востраў і папрасіць дапамогі ў бога ветру Эола, але Эўрылох, яго намеснік, кажа яму, што гэты план рызыкоўны. Адысей адцягвае Эўрылоха ўбок і загадвае яму выконваць загады і не супярэчыць яго планам ("Luck Runs Out"). Па дасягненні Адысеем вострава, Эол дае яму чароўны мяшок з ветрам, які дазволіць яму павярнуцца дадому, пакуль ён не адкрыты, раючы "трымаць сяброў блізка, а ворагаў бліжэй". Перад ад'ездам слугі Эола распаўсюдзілі чуткі, што ў ім ёсць скарбы, чым сеяць патэнцыйную нязгоду ў экіпажы. Адысей і яго каманда амаль дабіраюцца дадому, але нехта адкрыў мяшок пакуль Адысей спаў. Адысей і Эўрылох хутка закрываць мяшок, каб запячатаць рэшткі паветра ў ім, і флот уносіць на зямлю лестрыгонцаў ("Keep Your Friends Close"). З'яўляецца бог мора Пасейдон, які аказваецца бацькам Паліфема, які клянецца адпомсціць за боль, які Адысей прычыніў яго сыну. Ён топіць усе караблі, акрамя карабля Адысея, пакідаючы пад камандаваннем апошняга толькі сорак тры чалавекі.Пакуль ён топіць караблі, ён кажа пра тое, што "бязлітаснасць - літасць над сабой". Аднак перад тым, як Пасейдон паспеў знішчыць апошні карабель, Адысей выпускае рэшткі ветру з сумкі Эола, што дазваляе яму выратавацца ("Ruthlessness").

Дабраўшыся на востраў, Адысей пасылае разведчыкаў на чале з Эўрылохам на пошук пагроз. Яны сутыкаюцца з чараўніцай Цырцэяй, якая ператварае іх усіх, акрамя Эўрылоха, у свіней. Адысей і Эўрылох спрачаюцца, ці варта ім ратаваць людзей ці скараціць іх страты, і Адысей накіраваўся да палаца Цырцэі («Puppeteer»). Бог Гермес з'яўляецца Адысею і дае яму магічную траву молі, якая дазваляе яму параўнацца з сілай Цырцэі ("Wouldn't You Like"). Цырцэя і Адысей змагаюцца, і Адысей бярэ верх ("Done For"). Цырцэя змяняе тактыку і спрабуе спакусіць Адысея, але ён адхіляецца, раскрываючы ёй сваю адданасць да сваёй жонкі Пенелопы і жаданне павярнуцца да яе. Цырцэя згаджаецца адпусціць экіпаж, даючы ім доступ да падземнага царства, дзе яны могуць звярнуцца за парадай да сляпога прарока Тырэсія ("There Are Other Ways").

Сага Падземнага Царства

[правіць | правіць зыходнік]

Увайшоўшы ў царства Аіда, Адысей і яго экіпаж бачаць душы забітага флоту, у тым ліку Паліта, а таксама маці Адысея Антыклею, якая памерла, чакаючы вяртання свайго сына дадому ("The Underworld"). Адысей даходзіць да Тырэсія, які сцвярджае, што, хоць ён і можа свадобна бачыць мінулае і будучыні, ён не бачыць будучыні, у якой Адысей вернецца дадому цэлым, і што той, хто павернецца дадому, ужо не будзе ім ("No LOnger You"). Засмучаны, Адысей вырашае пахаваць сваю мякчэйшы бок і прыняць бязлітаснасць, ён вырашыў павярнуцца дадому любымі сродкамі ("Monster").


У моры, Адысей сустракае сірэну, замаскіраваную пад яго жонку Пенелопу, што абяцае пазбавіць Адысея пакутаў і просіць яго прыяднацца да яе ў вадзе. Ён пытаецца ў яе, як яму вярнуцца дадому, і яна адкрывае, што ён можа вярнуцца дадому, толькі прайшоўшы праз логава шасцігаловага марскога монстра Сцылы, куды нават Пасейдон ніколі не ўвайшоў бы ("Suffering"). Адысей робіць выгляд, што саступае, пасля чаго атакуе яе і раскрывае факт таго, што яна была замаскіраванай сірэнай. Ён раскрывае, што ён і яго каманда супрацьстаялі ейнай чароўнай песні, заткнуўшы вушы пчаліным воскам. Яго экіпаж, тым часам, ловіць астатніх сірэн у вадзе. Сірэны просяць Адысея аб літасці, але ён клянецца не рабіць тую ж памылку, якую зрабіў з Паліфемам, і загадвае сваёй камандзе адрэсаць іх хвасты і выкінуць целы ў ваду, заяўляючы, што ён і яго каманда больш не будуць пакутаваць ад іншых ("Different Beast"). Экіпаж плыве да логава Сцылы, дзе Эўрылох раскрывае Адысею, што менавіта ён адкрыў мяшок з ветрам Эола. Ігнаруючы гэта, Адысей загадвае яму запаліць шэсць факелаў і перадаць іх шасці членам экіпажа. Сцыла, прыцягнутая агнямі, з'ядае гэтых людзей, дазваляючы караблю выратавацца толькі з шасцю ахвярамі ("Scylla").

Раззлаваны гатоўнасцю Адысея прынесці ў ахвяру шэсць сваіх людзей, Эўрылох узначальвае мяцеж, пад час якога капітана раняць. Яны прыбываюць на востаў, які выявіўся домам бога сонца Геліяса, і прывязваюць там Адысея да слупа. Нягледзячы на ​​папярэджанні Адысея, вядзёны голадам Эўрылох забівае адну са свяшчэнных кароў Геліяса ("Mutiny"). Геліяс пасылае Зеўса вынесці прысуд экіпажу, і Зеўс прымушае Адысея выбіраць паміж сваім жыццём або жыццём астатняй каманды. Урэшце, Адысей вырашае прынесці ў ахвяру свой экіпаж, і Зеўс забівае ўсіх, акрамя Адысея ("Thunder Bringer").

Сага Мудрасці

[правіць | правіць зыходнік]

Праз сем гадоў, у Ітацы, Тэлемаху ўжо дваццаць гадоў, і ён прагне шанцу стаць легендарным героем, як яго бацька, молячыся аб магчымасці абараніць сваю маці ад яе ўсё больш жорсткіх жаніхоў ("Legendary"). Ён супрацьстаіць жаніху Антыною, каб абараніць гонар сваёй маці, але быў моцна збіты ў бойцы, пасля чаго з'яўляецца багіня Афіна і дапамагае яму ("Little Wolf"). Тэлемах пытаецца ў Афіны, чаму яна дапамагла яму, і яна пачала пра свае адносіны з Адысеем, шкадуючы аб тым, чым яны скончыліся. Тэлемах, не ведаючы, што яна мае на ўвазе яго бацьку, заклікае багіню звярнуцца да свайго старога сябра і аднавіць адносіны ("We'll Be Fine").

Афіна вырашае праглядзець успаміны Адысея, каб даведацца, што з ім здарылася, і выяўляецца, што ён апынуўся ў пастцы на востраве Агігія з багіняй Каліпса, якая ўвесь час спрабавала прымусіць Адысея закахацца ў яе. З гадамі, Адысей усё больш упадае ў дэпрэсію і адчайна хоча збегчы з вострава ("Love in Paradise"). На гары Алімп Афіна звяртаецца да свайго бацькі Зеўса з просьбай вызваліць Адысея, і Зеўс прапануе ёй гульню, у якой Афіна павінна пераканаць пяць іншых алімпійцаў — Апалона, Гефеста, Афрадыту, Арэса і Геру — што Адысей заслугоўвае вызвалення, пагадзіўшыся вызваліць яго, калі ўсе яны перакананыя. Афіна сваім розумам і мудрасцб паспяхова пераканала іншых алімпійцаў і патрабуе, каб Зеўс падтрымаў сваю частку здзелкі, што раз'юшыла яго. Ён атакуе Афіну за тое, што яна зрабіла з яго дурня, але яна выжывае і робіць апошнюю просьбу аб вызваленні Адысея ("God Games").

Каліпса развітваецца з Адысеем, перш чым ён пакідае Агігію, выказваючы раскаянне за боль, які яна прычыніла яму сваімі паводзінамі, але заяўляючы, што яна не шкадуе пра каханне, якое адчувае да яго ("Not Sorry For Loving You"). Гермес з'яўляецца яшчэ раз і прапаноўвае мяшок з ветрам Эола, што дапаможа Адысею вярнуцца дадому на самаробным плыце ("Dangerous"). Адысей ухіляецца ад марскога монстра Харыбды, перш чым убачыць берагі Ітакі, але там ён зноў сутыкаецца з Пасейдонам ("Charybdis"). Пасейдон ставіць Адысею ультыматум: альбо патануць, альбо назіраць, як уся Ітака будзе пагружана пад ваду, і Адысей абраў першае ("Get In The Water"), але ў апошні раз адкрывае мяшок з ветрам, каб даць адпор, наносячы Пасейдону шэсцьсот удараў у адплату за яго шэсцьсот мёртвых таварышаў. Пасейдон кажа Адысею, што, адкрыўшы мяшок з ветрам, ён выпусціў шторм Пасейдона, што азначае, што ён згубіў апошні шанец вярнуцца дадому. Адысей пачынае катаваць Пасейдона, неаднаразова наносячы яму ўдар уласным трызубцам, прымушаючы яго саступіць і спыніць шторм ("Six Hundred Strike").

У Ітацы Пенелопа ўспрымае шторм Пасейдона ўдалечыні як знак таго, што яе жыццё хутка зменіцца, і кідае амаль немагчымы выклік жаніхам, абяцаючы выйсці замуж за таго, хто зможа нацягнуць стары лук Адысея і прапусціць стралу праз дванаццаць наканечнікаў сякер ("The Challenge"). Не справіўшыся з выклікам, Антыной разумее, што Пенелопа не дасць ім заняць трон, згуртоўвае жаніхоў і распрацоўвае план па тым, як забіць Тэлемаха і згвалціць Пенелопу, але раптоўна яго забівае страла ("Hold Them Down"). Стралком выявіўся Адысей, які быў раз'юшаны дзеяннямі жаніхоў і які схаваў іх зброю, пасля чаго пачаў бязлітасна забіваць жаніхоў. Калі яны знайшлі сваю зброю, Тэлемах далучаецца да бойкі, але быў задаўлены колькасцю. Яму ўжо амаль ламаюць рукі, але Адысей знаходзіць сына і канчаткова распраўляецца з усімі жаніхамі ("Odysseus").

Пасля бітвы Тэлемах і Адысей сустракаюцца ўпершыню за дваццаць гадоў і пачынаюць спробы наладзіць кантакт. Калі Тэлемах сыходзіць, каб вярнуць Пенелопу, Афіна з'яўляецца Адысею і задаецца пытаннем пра больш мірны свет, але Адысей кажа ёй, што ён ніколі не дажыве да такога свету ("I Can't Help But Wonder"). Адысей, нарэшце, зноў бачыць Пенелопу, але лічыць, што ён ужо не той чалавек, у якога яна калісьці закахалася. Пенелопа просіць яго перанесці іх шлюбнае ложа, на што Адысей адказвае, што просьба немагчымая, таму што ложак высечаны ў аліўкавым дрэве з каранямі, дзе яны ўпершыню сустрэліся. Паколькі толькі Адысей мог гэта ведаць, Пенелопа абвяшчае, што ён усё яшчэ той чалавек, за якога яна выйшла замуж, і абодва прызнаюцца ў каханні адзін аднаму ("Would You Fall in Love with Me Again").

Музычныя нумары

[правіць | правіць зыходнік]

Акт 1

Сага Троі (дэбютавала 25 снежня 2022; перавыпушчана 4 ліпеня 2024)

  • "The Horse and the Infant" – Адысей, Зеўс, Грэчаскія салдаты, Ансамбль
  • "Just a Man" – Адысей і Грэчаскія салдаты
  • "Full Speed Ahead" – Адысей, Эўрылох, Паліт, Грэчаскія салдаты
  • "Open Arms" – Адысей, Паліт, Лотафагі
  • "Warrior of the Mind" – Адысей, Афіна, Ансамбль

Сага Цыклопа (дэбютавала 27 студзеня 2023; перавыпушчана 4 ліпеня 2024)

  • "Polyphemus" – Адысей, Паліфем, Эўрылох, Паліт
  • "Survive" – Паліфем, Адысей, Паліт, Грэчаскія салдаты, Ансамбль
  • "Remember Them" – Адысей, Эўрылох, Паліфем, Афіна, Грэчаскія салдаты, Афіна, цыклопы
  • "My Goodbye" – Odysseus, Athena, and Ensemble Адысей, Афіна, Ансамбль

Сага Акіяна (дэбютавала 25 снежня 2023)

  • "Storm" – Адысей, Эўрылох, Перымед, Эльпенор, Грэчаскія салдаты
  • "Luck Runs Out" – Адысей, Эўрылох, Грэчаскія салдаты
  • "Keep Your Friends Close" – Адысей, Эол, Віньёны, Перымед, Эльпенор, Пенелопа, Тэлемах, Эўрылох, Пасейдон, Грэчаскія салдаты
  • "Ruthlessness" – Пасейдон, Лестрыгонцы, Адысей, Грэчаскія салдаты, Ансамбль

Сага Цырцэі (дэбютавала 14 лютага 2024)

  • "Puppeteer" – Адысей, Эўрылох, Цырцэя, Грэчаскія салдаты
  • "Wouldn’t You Like" – Адысей, Гермес, Ансамбль
  • "Done For" – Адысей, Цырцэя
  • "There Are Other Ways" – Адысей, Цырцэя, Грэчаскія салдаты

Сага Падземнага Царства (дэбютавала 26 красавіка 2024)

  • "The Underworld" – Адысей, Грэчаскія салдаты, Памерлыя Грэчаскія салдоты, Паліт, Антыклея
  • "No Longer You" – Тырэсій, Адысей, Ансамбль
  • "Monster" – Адысей, Грэчаскія салдаты

Акт 2

Сага Грома (дэбютавала 4 ліпеня 2024)

  • "Suffering" – Сірэна, Адысей, Сірэны
  • "Different Beast" – Адысей, Сірэна, Сірэны, Грэчаскія салдаты
  • "Scylla" – Адысей, Сцыла, Эўрылох, Грэчаскія салдаты
  • "Mutiny" – Эўрылох, Адысей, Перымед, Грэчаскія салдаты
  • "Thunder Bringer" – Зеўс, Адысей, Пенелопа, Эўрылох, Грэчаскія салдаты

Сага мудрасці (дэбютавала 30 жнівеня 2024)

  • "Legendary" – Тэлемах, Антыной, Жаніхі
  • "Little Wolf" – Антыной, Афіна, Тэлемах, Жаніхі
  • "We’ll Be Fine" – Афіна, Тэлемах
  • "Love in Paradise" – Афіна, Адысей, Эол, Пасейдон, Цырцэя, Тырэсій, Грэчаскія салдаты, Сцыла, Эўрылох, Каліпса, Паліт, Антыклея, Ансамбль
  • "God Games" – Афіна, Зеўс, Апалон, Гефест, Афрадыта, Арэс, Гера

Сага Помсты (дэбютавала 31 кастрычніка 2024)

  • "Not Sorry for Loving You" – Адысей, Каліпса, Ансамбль
  • "Dangerous" – Адысей, Гермес, Віньёны
  • "Charybdis" – Адысей
  • "Get in the Water" – Пасейдон, Адысей, Паліт, Эўрылох, Антыклея, Грэчаскія салдаты, Ансамбль
  • "Six Hundred Strike" – Адысей, Пасейдон, Ансамбль

Сага Ітакі (дэбютавала 25 снежня 2024)

  • "The Challenge" – Пенелопа, Жаніхі
  • "Hold Them Down" – Антыной, Жаніхі
  • "Odysseus" – Адысей, Жаніхі, Эўрымах, Амфіном, Мелантый, Тэлемах, Ансамбль
  • "I Can’t Help but Wonder" – Адысей, Тэлемах, Афіна
  • "Would You Fall in Love with Me Again" – Адысей, Пенелопа