Epic Records

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Epic Records
Epic Logo.jpg
Уладальнік Sony Music Entertainment
Заснаваны 1953
Дыстрыбутар Epic Records (у ЗША)
Жанр Розныя
Краіна Flag of the United States.svg ЗША
Афіцыйны сайт EpicRecords.com

Epic Records — амерыканскі гуказапісны лэйбл, які належыць і кіруемы Sony Music Entertainment.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Epic быў першапачаткова запушчаны як лэйбл джазавай і класічнай музыкі ў 1953 кампаніяй Columbia Records. Ярка-жоўты, чорны і сіні лагатып лэйбла стаў вядомай гандлёвай маркай для шматлікіх джазавых і класічных рэлізаў. Сюды ўвайшлі такія значныя выканаўцы, як Берлінскі філарманічны аркестр, Струнны квартэт Джыліярд, Антал Дораці які дырыжуе ў Філармоніі Хаг'ю, і Джордж Сел, які дырыжуе Кліўлендскі аркестр.

Праз дзесяць гадоў, Epic дасягнулі свайго першага залатога запісу, і сталі працаваць з набіраючай абароты рок-н-рол, R&B і кантры-музыкай. Сярод вялікай колькасці рэлізаў варта адзначыць працы такіх выканаўцаў, як Бобі Вінтан, The Dave Clark Five, The Hollies, Тэмі Вінет, Донаван, The Yardbirds, Лулу і Джэф Бек. Некаторыя з брытанскіх артыстаў, якія ўваходзяць у спіс Epic у 1960-х, з'яўляліся вынікам угоды па распаўсюджванні з EMI, па ўмовах якой запісы Epic выдаваліся EMI на лэйбле Columbia пакуль не мінуў тэрмін дзеяння дагавора, пасля чаго Columbia Records сфарміравала брытанскае аддзяленне Epic Records для распаўсюджвання рэлізаў лэйбла Epic.

У 1970-х поспех лэйбла павялічыўся пасля ўключэння ў спіс Epic такіх выканаўцаў, як ABBA (толькі на тэрыторыі Вялікабрытаніі), Sailor, The Clash, Sly & the Family Stone, Boston, REO Speedwagon, Джоні Нэш, Heart (на даччыным лэйбле Portrait Records), The Isley Brothers, Эдгар Вінтэр і Чарлі Рыч.

Поспехам у 70-х і ранніх 80-х лэйбл быў абавязаны Рону Алексенбургу, Джыму Цірэлу, Брусу Харысу, Джыму Чэйрну, Ірэ Шэрман.

У 1980-х і 1990-х, Epic папрацаваў з такімі зоркамі як Міт Лоўф, The Jacksons, Майкл Джэксан, Culture Club, Dead or Alive, Electric Light Orchestra, Korn, Ozzy Osbourne, Шадэ, Лютэр Вандрас, Глорыя Эстэфан, Джордж Майкл і Сіндзі Лаўпер (праз лэйбл Portrait Records). Іншыя паспяховыя працы ўключалі Джэсіку Сімпсан, Шакіру, Фіёну Эпл, Фінлі Куаі, Джэніфер Лопес (праз лэйбл Work Records) і Мэндзі Мур.

Іншыя артысты, якія заключылі кантракт з Epic уключалі такіх выканаўцаў, як The Fray, Alkaline Trio, Incubus, Modest Mouse, Good Charlotte, Live, AC/DC, Kiss, Duran Duran, Rage Against the Machine, Chevelle, Editors, Prong, Pearl Jam, Suicidal Tendencies, Мэйсі Грэй, B*Witched (сумесна з Glowworm Records), Bone Thugs-N-Harmony (сумесна з Ruthless Records), Торы Амас, Ніколь Бенет, FireHouse, Білі Гілмэн і мультыплатынавая спявачка Селін Дыён (праз лэйбл 550 Music).

Epic Records з'яўляецца часткай кампаніі Sony Music Entertainment. Sony набыла ўсе лэйблы, якія належаць Columbia, у 1988 годзе.

Legacy Recordings працягвае выпускаць класічныя і легендарныя альбомы.

Даччыныя лэйблы[правіць | правіць зыходнік]

Мінулыя і дзеючы даччыныя лэйблы Epic Records:

Выканаўцы Epic Records[правіць | правіць зыходнік]

Для спісу былых і дзеючых выканаўцаў Epic Records гл. Спіс выканаўцаў Epic Records

Кіраўніцтва Epic Records[правіць | правіць зыходнік]

  • Чарлі Уолк — прэзідэнт Epic Record
  • Нік Рафаэль — кіраўнік брытанскага аддзялення Epic
  • Джо Чарынгтан — глава брытанскага аддзялення Epic

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]