Мушмула японская (від раслін)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Eriobotrya japonica)
Мушмула японская
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Eriobotrya japonica


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  502403
NCBI  32224
EOL  628975
IPNI  724793-1
TPL  rjp-1354

Мушмула японская[3] (Eriobotrya japonica) (кіт. (кантон.) lo kwat, дзе -lo- азначае «разнавіднасць дрэва», а -kwêt- «апельсін») — невялікае паўднёвае дрэва або куст, які належыць да сямейства Ружавыя (Rosaceae).

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Радзімай расліны лічаць Кітай. Са старажытных часоў культывуецца ў Японіі, адкуль і паходзіць яе назва. Сустракаецца таксама ў Індыі, Пакістане, Турцыі, Італіі і ў іншых краінах.

Ва Украіне расце і плоданасіць на паўднёвым беразе Крыму.

Прымяненне[правіць | правіць зыходнік]

Мушмула шырока ўжываецца ў народнай медыцыне. У Кітаі традыцыйна выкарыстоўваюць сіроп з садавіны як сродак ад кашлю і ангіны, а настойку з лісця як заспакойлівы. Лічаць, што плады мушмулы багатыя на абалоніну, калій і вітамін А.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 50. — 160 с. — 2 350 экз.