Размах крылаў — 28-45 мм. Асноўны фон пярэдніх крылаў зелянява-аліўкавы. Круглая і V-падобная дадатковая плямы абведзеныя бліскуча-белай лініяй, пупышкападобная пляма абведзены часткова белай, часткова буравата-ружовай лініяй. Заднія крылы светла-шэрыя, з жоўтым адценнем, з больш цёмнымі жылкамі і вонкавым краем.
Дае 1 генерацыю у год. Лёт імага доўжыцца з чэрвеня да сярэдзіны жніўня. Актыўны на змярканні і ўначы, сілкуецца нектарам кветак смалёўкі і чартапалоха. Вусень жыве спачатку групамі сярод аплеценага павуцінкай лісця кармавых раслін пасля зімоўкі — у адзіночку. Харчуецца пераважна верхавіннымі лісцем казяльцовых (аканіт, рагулькі, Thalictrum aquilegiifolium, Consolida ajacis). Закукліваецца ў канцы мая ў белым шаўкавістым кокане на кармавых раслінах. Развіццё кукалкі доўжыцца 14-15 сутак.
Пагрозы: празмерны выпас жывёлы, прымяненне пестыцыдаў, наяўнасць паразітычных насякомых.
Меры па ахове не распрацаваны. Трэба захоўваць участкі альпійскіх і субальпійскіх лугоў, абмежаваць выпас жывёлы, выкошванне травы, прымяненне пестыцыдаў у месцах пражывання віду.