Вечназялёны куст, які дасягае 3 м вышынёй. Лісце цёмна-зялёнага колеру, яйцападобна-эліптычнай формы, з зубчастымі бакамі, даўжынёй 10-15 см. Кветкі дробныя, жоўтыя, сабраныя ў разеткападобнае суквецце. Пры цвіценні вакол кветак утвараюцца ярка-чырвоныя прыкветкі. Выведзеныя сарты з жоўтымі, ружовымі, пурпурнымі, двухколернымі прыкветкамі. Цвіце ў снежні-лютым. Расліна атрутная, яе млечны сок здольны выклікаць раздражненне на скуры.