Цяцюшнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Euphrasia)
Цяцюшнік
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Euphrasia L., 1753

Сінонімы
Наменклатурны тып

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  33588
NCBI  46053
EOL  38320
GRIN  t:4517
IPNI  30000013-2

Цяцю́шнік[3][4] (Euphrásia) — род кветкавых раслін сямейства Заразіхавыя (Orobanchaceae). Раней адносіўся да сямейства Залознікавыя (Scrophulariaceae). Налічвае каля 200[4] відаў.

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Аднагадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны, зрэдку паўкусты. Сцябло прамастойнае. Лісце простае, супраціўнае. Кветкі маюць 5 пялёсткаў. Плод — сухая каробачка.

Распаўсюджанне і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Расліны распаўсюджаны ва ўмераных і барэальных зонах абодвух паўшар’яў Зямлі. На тэрыторыі Беларусі сустракаецца 7[4] відаў. Расліны з’яўляюцца паўпаразітамі — з дапамогай прысосак (гаўсторыяў) бяруць ваду і мінеральныя рэчывы з каранёў іншых раслін (пераважна злакаў і асок). Некаторыя віды цяцюшніка — пустазелле.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Лекавыя, меданосныя расліны[4].

Некаторыя віды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 52. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б в г Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]