Euro NCAP
Euro NCAP | |
---|---|
![]() | |
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Тып арганізацыі | міжнародная арганізацыя |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 1997 |
euroncap.com (ням.) (англ.) (фр.) | |
![]() |
Euro NCAP (англ.: European New Car Assessment Programme, Еўрапейская праграма ацэнкі новых аўтамабіляў) — еўрапейская арганізацыя, якая займаецца ацэнкай бяспекі аўтамабіляў. Створана ў 1996 годзе, першыя вынікі даследванняў былі апублікаваныя ў 1997 годзе.[2] Лозунг арганізацыі — «За бяспечныя аўтамабілі».
Euro NCAP публікуе справаздачы аб бяспецы новых аўтамабіляў і прысвойвае рэйтынгі па выніках сутыкненняў аўтамабіляў у розных краш-тэстах, уключаючы пярэднія і бакавыя ўдары, сутыкненні з пешаходамі і ўдары аб столб. Тэставанне з’яўляецца добраахвотным, мадэлі аўтамабіляў для тэстаў выбіраюцца Euro NCAP незалежна або фінансуюцца вытворцамі.
Гісторыя і дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Да ўвядзення сістэмы Euro NCAP пакупнікі мелі няшмат інфармацыі аб бяспецы аўтамабіляў. Напрыклад, у Вялікабрытаніі патрабаваўся толькі франтальны краш-тэст на хуткасці 48 км/г.[3] У чэрвені 1994 года Дэпартамент транспарту Вялікабрытаніі зацвердзіў уласную праграму ацэнкі новых аўтамабіляў. У 1995 годзе Еўрапейская камісія правяла абмеркаванне магчымасці развіцця такой праграмы для еўрапейскіх пакупнікоў. У 1996 годзе да праграмы далучыліся Шведская дарожная адміністрацыя, Міжнародная аўтамабільная федэрацыя і Міжнародная арганізацыя спажывецкіх даследаванняў і выпрабаванняў (ICRT). Першае паседжанне Euro NCAP адбылося ў снежні 1996 года.
Першыя рэйтынгі Euro NCAP былі апублікаваны ў лютым 1997 года. Колькасць удзельнікаў арганізацыі паступова павялічвалася, да арганізацыі далучыліся Агульны нямецкі аўтамабільны клуб (ADAC), Федэральнае міністэрства транспарту Германіі, Міністэрства інфраструктуры і воднай гаспадаркі Нідэрландаў і іншыя дзяржаўныя і грамадскія арганізацыі.
Ад пачатку сваёй дзейнасці Euro NCAP пратэставала больш за 1800 новых аўтамабіляў і апублікавала больш за 600 рэйтынгаў.[3] У выніку даследаванняў арганізацыі аўтамабілі еўрапейскіх вытворцаў сталі значна больш бяспечнымі. Вынікі выпрабаванняў публікуюцца ў аўтамабільных часопісах і моцна ўплываюць на спажывецкі попыт. Так, адным з прыкладаў гэтага ўплыву з’яўляецца Rover 100, які пасля атрымання адной зоркі падчас тэстаў у 1997 годзе прадаваўся настолькі дрэнна, што неўзабаве быў зняты з вытворчасці.[4] Капот і фары Mini у 2007 годзе былі зменены ў адпаведнасці з апошнімі патрабаваннямі бяспекі пешаходаў.[5] У 2017 годзе Euro NCAP пратэставала Rover 100 1997 года выпуску і Honda Jazz 2017 года выпуску ў аднолькавых умовах франтальнага ўдару, каб прадэманстраваць, наколькі больш бяспечнымі сталі аўтамабілі ў Еўропе за 20 год дзейнасці арганізацыі.[6]
Рэйтынгі
[правіць | правіць зыходнік]Рэйтынгі Euro NCAP складаюцца з працэнтных балаў у тэстах для дарослых пасажыраў, дзяцей, уразлівых удзельнікаў дарожнага руху і асістэнтаў бяспекі, якія ствараюць агульны рэйтынг у зорках, дзе 5 зорак — лепшы рэйтынг, а 0 — горшы.
- 5 зорак: выдатная абарона падчас аварый, добрыя тэхналогіі прадухілення аварый
- 4 зоркі: добрая абарона падчас аварый, можа прысутнічаць дадатковая тэхналогія прадухілення аварый
- 3 зоркі: сярэдняя абарона пасажыраў падчас аварый, не заўсёды прысутнічаюць тэхналогіі прадухілення аварый
- 2 зоркі: намінальная абарона ад аварый, няма тэхналогій прадухілення аварый
- 1 зорка: мінімальная абарона ад аварый, няма тэхналогій прадухілення аварый
- 0 зорак: аўтамабіль адпавядае тыпавым стандартам, таму можа быць легальна прададзены, аднак не мае сучасных тэхналогій бяспекі
Некаторыя аўтамабілі маюць падвойныя рэйтынгі: ніжэйшы — для аўтамабіля са стандартным абсталяваннем, а вышэйшы — для аўтамабіля, які абсталяваны дадатковымі опцыямі бяспекі.[7]
Удзельнікі
[правіць | правіць зыходнік]Станам на 2025 год арганізацыя мае 16 удзельнікаў:[8]
- Агульны нямецкі аўтамабільны клуб (ADAC)
- Федэральнае міністэрства транспарту і лічбавай інфраструктуры Германіі
- Дэпартамент транспарту Вялікабрытаніі
- Міністэрства інфраструктуры і воднай гаспадаркі Нідэрландаў
- Міністэрства эканомікі Люксембурга
- Урад Каталоніі
- Міжнародная арганізацыя спажывецкіх даследаванняў і выпрабаванняў (ICRT)
- Міжнародная аўтамабільная федэрацыя
- Шведская адміністрацыя транспарту
- Thatcham Research
- Міністэрства экалагічнага пераходу Францыі
- Аўтамабільны клуб Італіі
- DEKRA
- Страхавы інстытут даследавання выпадкаў (UDV)
- Федэральнае міністэрства аховы клімату, навакольнага асяроддзя, энергетыкі, мабільнасці, інавацый і тэхналогій (BMK)
- Адміністрацыя грамадскіх дарог Нарвегіі
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://www.lobbyfacts.eu/datacard/european-new-car-assessment-programme?rid=252817240699-45
- ↑ Timeline | Euro NCAP (англ.)(недаступная спасылка). www.euroncap.com. Архівавана з першакрыніцы 1 June 2020. Праверана 9 October 2019.
- ↑ а б 20 Years Of Euro Ncap | AA . www.theaa.com. Праверана 28 мая 2020.
- ↑ Ten Years of Crashing New Cars(недаступная спасылка). racfoundation.org. Архівавана з першакрыніцы 11 July 2007. Праверана 26 January 2008.
- ↑ Exclusive first drive of the refreshed British small car(недаступная спасылка). edmunds.com. Архівавана з першакрыніцы 21 September 2007. Праверана 26 January 2008.
- ↑ Euro NCAP Timeline - Euro NCAP 20th Anniversary | Euro NCAP (англ.). www.euroncap.com. Праверана 28 мая 2020.
- ↑ How To Read The Stars | Euro NCAP (англ.). www.euroncap.com. Праверана 2 чэрвеня 2020.
- ↑ Euro NCAP - Members and Test Facilities . Euro NCAP. Праверана 6 красавіка 2025.
Знешнія спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- euroncap.com — афіцыйны сайт Euro NCAP
- European New Car Assessment Programme