Everything Has Changed (песня Тэйлар Свіфт)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
«Everything Has Changed»
Вокладка сінгла «Everything Has Changed» (Тэйлар Свіфт, Эд Шыран, 2013)
Сінгл выканаўцы Тэйлар Свіфт, Эд Шыран
з альбома Red
Выпушчаны 16 ліпеня 2013
Фармат CD-сінгл, лічбавая дыстрыбуцыя
Жанр фолк-поп
Працягласць 4:04
Лэйбл Big Machine
Прадзюсар Бутч Уокер
Аўтар песні Тэйлар Свіфт, Эд Шыран
Месцы ў чартах
Тэйлар Свіфт, Эд Шыран, храналогія сінглаў
«Red»
(2013)
«Everything Has Changed»
(2013)
«The Last Time»
(2013)

«Everything Has Changed» (бел. «Усё змянілася») — шосты сінгл амерыканскай кантры-поп спявачкі Тэйлар Свіфт з яе чацвёртага студыйнага альбома «Red». Кампазіцыя была запісана ў дуэце з Эдам Шыранам. Артысты самі напісалі песню, а з прадзюсіраваннем ім дапамог Бутч Уокер. Афіцыйны рэліз адбыўся 16 ліпеня 2013 года пад лэйблам Big Machine[1].

Песня атрымала змешаныя водгукі ад музычных крытыкаў, якія крытыкавалі сэнсу песні. Сінгл дэбютаваў з 32 пазіцыі ў Billboard Hot 100 і трапіў у топ-10 чартаў Бельгіі, Ірландыі і Вялікабрытаніі. Акрамя таго, «Everything Has Changed» атрымала некалькі музычных узнагарод і намінацый.

Інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Песня была напісана на батуце ў двары Тэйлар, з яблычным пірагом і джэмам, прыкладна за 20 хвілін. Па словах Эда, пісаць песню было вельмі проста і Тэйлар амаль сама справілася з тэкстам, а ён толькі змяніў некаторыя яго часткі. Калі Свіфт спрачалася з Шырнам наконт таго, які акорд будзе гучаць лепш, у якасці аргументу яна паказала на сваю паліцу з ўзнагародамі, але Эд у выніку ўсё роўна настаяў на сваёй версіі.

Тэйлар Свіфт распявадае пра кампазіцыю:

" Я напісала «Everything Has Changed» з Эдам Шыранам і, трэба сказаць, ён вельмі таленавітычалавек. Ён надзвычайны гітарыст, выканаўца, сонграйтер і артыст. Пісаць з ім было вельмі весела. Мы сядзелі ў мяне на заднім двары, і ў працэсе ён пачаў напяваць гармоніі, таму я спытала, ці не хоча ён запісаць гэтую песню са мной дуэтам. Яна ж апісвае той момант, які перажываюць два чалавекі, калі бачаць адзін аднаго і свет раптам здаецца ім іншым, таму што ўсё змянілася. "

«Everything Has Changed» — гэта кантры-балада з элементамі поп- і фолк-музыкі, у якой спяваецца пра «жаданне ведаць свайго каханага лепш»[2]. Акрамя «Everything Has Changed» Тэйлар і Эд напісалі яшчэ дзве песні, адну з якіх нават запісалі ў студыі. Кліп на песню выйшаў 6 чэрвеня 2013 года[3]. Сюжэт відэа разгортваецца вакол дзяцей, якія пазнаёміліся ў школьным аўтобусе і правялі ўвесь дзень разам. Бацькамі галоўных герояў выступілі Тэйлар і Эд.

Патаемнае пасланне — «Порт Гіаніс».

Крытычныя водгукі[правіць | правіць зыходнік]

«Everything Has Changed» атрымала змешаныя водгукі ад музычных крытыкаў. Billboard апублікаваў строгае меркаванне, раскрытыкаваўшы тэкст і пахваліўшы з'яўленне Шырана ў дадзеным трэку[4]. Digital Spy напісали, што музычны стыль атрымаўся «манерным», а сам трэк «пакінуў іх з цеплынёй і недакладным адчуваннем, што адбываецца досыць рэдка ў наш час»[5]. NME пакінули негатыўны водгук на кампазіцыю, напісаўшы, што «расчараваны цалкам»[6].

Год Прэмія Намінацыя Вынік Спасылка
2014 BMI London Awards Найбольшая колькасць узнагарод Перамога [7]
Much Music Video Awards Міжнароднае відэа года Намінацыя [8]
Radio Disney Music Awards Лепшая музычная калабарацыя Перамога [9]
2015 BMI Awards Найбольшая колькасць узнагарод Перамога [10]
Матэрыял года Перамога

Версіі[правіць | правіць зыходнік]

  • Лічбавая версія
  1. «Everything Has Changed (Remix)» — 4:06

Чарты[правіць | правіць зыходнік]

Штотыднёвыя чарты[правіць | правіць зыходнік]

Чарт (2013) Вышэйшая
пазіцыя
Сцяг Аўстраліі ARIA 28
Сцяг Бельгіі Ultratip Flanders 8
Сцяг Канады Canadian Hot 100 28
Сцяг Канады Canada AC 37
Сцяг Канады CHR/Top 40 42
Сцяг Канады Hot AC 34
Сцяг ЕС Euro Digital Songs 8
Сцяг Ірландыі IRMA 5
Сцяг Новай Зеландыі RIANZ 22
Сцяг Шатландыі Official Charts Company 7
Сцяг Вялікабрытаніі UK Singles Chart 7
Сцяг ЗША Billboard Hot 100 32
Сцяг ЗША US Adult Contemporary 11
Сцяг ЗША US Adult Top 40 8
Сцяг ЗША US Mainstream Top 40 14

Выніковыя гадавыя чарты[правіць | правіць зыходнік]

Чарт (2013) Вышэйшая
пазіцыя
Сцяг Вялікабрытаніі UK Singles Chart 61
Сцяг ЗША US Adult Contemporary 44
Сцяг ЗША US Adult Top 40 29
Чарт (2014) Вышэйшая
пазіцыя
Сцяг ЗША US Adult Contemporary 36

Зноскі

  1. Taylor Swift And Ed Sheeran Duet Leaks
  2. Taylor Swift And Ed Sheeran Duet Leaks
  3. Taylor Swift And Ed Sheeran Debuts «Everything Has Changed» video
  4. Taylor Swift «Red» Track-By-Track Review
  5. «Everything Has Changed» Review
  6. «Everything Has Changed» Review
  7. Stevie Nicks and Top Songwriters Honored at 62nd Annual BMI Pop Awards. Broadcast Music, Inc.. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2015. Праверана 25 студзеня 2015.
  8. 2014 MMVA Nominees. Much Music Video Awards. Архівавана з першакрыніцы 23 чэрвеня 2011. Праверана 5 студзеня 2015.
  9. Radio Disney Music Awards 2014: Full List Of Winners , Forbes (April 27, 2014). Праверана 22 чэрвеня 2015.
  10. P!nk Receives President’s Award at 63rd Annual BMI Pop Awards. Broadcast Music, Inc. (13 мая 2015). Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2016. Праверана 11 мая 2016.