Exadel

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Exadel
Заснаванне 1998
Размяшчэнне Flag of Belarus.svg Беларусь
Flag of the United States.svg ЗША
Flag of Lithuania.svg Літва
Flag of Poland.svg Польшча
Flag of Russia.svg Расія
Flag of Ukraine.svg Украіна
Галіна індустрыя праграмнага забеспячэння[d]
Сайт exadel.com

Exadel — міжнародная ІТ-кампанія, якая займаецца распрацоўкай праграмнага забеспячэння і ІТ-кансалтынгам. Галоўны офіс знаходзіцца ў г. Уолнат Крык, Каліфорнія, ЗША. На дадзены момант кампанія мае выдзеленыя цэнтры распрацоўкі ў шасці краінах і больш за 900 супрацоўнікаў у розных гарадах ЗША (Уолнат Крык, Каліфорнія i Болдэр, Каларада), Беларусі (Мінск, Гродна, Гомель, Віцебск, Брэст), Украіны (Вiннiца, Харкаў), Літвы (Вільнюс, Клайпеда), Расіі (Екацярынбург, Чалябінск) і Польшчы (Беласток, Шчэцiн). У Беларусі кампанія ўваходзіць у дзясятку найбуйнейшых распрацоўшчыкаў праграмнага забеспячэння з ліку кампаній-рэзідэнтаў Парку высокіх тэхналогій Беларусі (ПВТ)[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

  • 1998 г. — Створана кампанія Exadel у г. Канкорд, Каліфорнія, ЗША.
  • 1999 г. — Кампанія засноўвае першы цэнтр распрацоўкі (Расія).
  • 2003 г. — Адкрыццё мiнскага офicа (Беларусь).
  • 2006 г. — Exadel засноўвае трэці цэнтр распрацоўкі (Украіна). Кампанія ўвайшла ў Топ-100 распрацоўшчыкаў праграмнага забеспячэння па версіі часопіса SD Times [2].
  • 2007 г. — Мінскі офіс Exadel становіцца рэзідэнтам Парку высокіх тэхналогій [3]. Exadel заключае пагадненне аб партнёрстве з Redhat (Jboss) [4] [5].
  • 2011 г. — Аддзяленне кампаніі ў Беларусі займае першае месца ў намінацыі «Лепшы замежны цэнтр распрацоўкі ПВТ» у конкурсе «Залаты байт» [6], які праводзіцца Паркам высокіх тэхналогій.
  • 2014 г. — Кампанія адкрывае цэнтр распрацоўкі ў Літве [7] і другі офiс ва Украіне (Вiннiца) [8] [9]. Exadel уваходзіць у рэйтынг «Software 500» уплывовага выдання ў сферы праграмнага забеспячэння і інфармацыйных тэхналогій «Software Magazine» [10] [11]. На міжнароднай канферэнцыі MATE-2016 распрацаваны ў кампаніі прадукт Appery быў прызнаны адной з лепшых платформаў для стварэння мабільных праграм [12].
  • 2015 г. — Кампанія ўвайшла ў дзясятку найбуйнейшых распрацоўшчыкаў праграмнага забеспячэння у Беларусі [1]. Даччыная кампанія Exadel Appery.io[13] з прадуктам Appery увайшла ў Топ-100 кампаній Паўночнай Амерыкі па версіі часопіса Red Herring[14].
  • 2016 г. — Кампанія прайшла сертыфікацыю па стандарту бяспекі ISO/IEC 27001: 2013 [15]. Адбываецца далейшы рост кампаніі — адчыняецца цэнтр распрацоўкі ў Польшчы (Беласток) [16]. Exadel набыў кампанiю Amadeus Consulting[17] (Болдэр, Каларада, ЗША), якая займаецца распрацоўкай праграмнага забеспячэння, а таксама кампанiю AKME Software (Шчэцiн, Польшча).

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

  • Распрацоўка заказнога праграмнага забеспячэння
  • Міграцыя, аптымізацыя і распрацоўка карпаратыўнага праграмнага забеспячэння
  • ІТ-кансалтынг
  • Распрацоўка праграмных прадуктаў
  • Тэставанне і кантроль якасці

Зноскі