Fairytale
| Fairytale | ||||
|---|---|---|---|---|
| | ||||
| Сінгл Аляксандр Рыбак з альбома Fairytales |
||||
| Выпушчаны | 12 студзеня 2009 | |||
| Мова | англійская | |||
| Фармат | сінгл | |||
| Запісаны | 2008 | |||
| Жанр | поп-рок, фолк | |||
| Кампазітар | ||||
| Працягласць | 3:03 | |||
| Лэйбл | Universal Music Group | |||
| Аўтар песні | Аляксандр Ігаравіч Рыбак | |||
|
|
||||
|
|
||||
| Аляксандр Рыбак, храналогія сінглаў | ||||
|
||||
Fairytale (бел.: казка) — песня Аляксандра Рыбака на конкурсе Еўрабачанне 2009 у Маскве, а таксама і першы сінгл з дэбютнага альбома «Fairytales». У склад песні ўключаная мелодыя старадаўняй ірландскай музыкі.
Поспех на Еўрабачанні 2009
[правіць | правіць зыходнік]
Песня з’яўляецца другім сінглам спевака (першым была песня «Foolin» 2006 года). Песня набрала 387 балаў на конкурсе Еўрабачанне 2009 у Маскве і заняла першае месца. Песня ўстанавіла новы рэкорд у Еўропе з максімальнай колькасцю атрыманых балаў. 16 краін далі гэтай песні найвышэйшую ацэнку ў 12 балаў: Беларусь, Венгрыя, Германія, Данія, Ізраіль, Ісландыя, Іспанія, Латвія, Літва, Нідэрланды, Польшча, Расія, Славенія, Украіна, Швецыя, Эстонія.
Чарты
[правіць | правіць зыходнік]| Чарт (2009) | Найвышэйшая пазіцыя |
|---|---|
| Greek Billboard Singles Chart | 1 |
| Norwegian Singles Chart[1] | 1 |
| Russian Airplay Chart[2] | 1 |
| Swedish Singles Chart[3] | 4 |
Відэакліп
[правіць | правіць зыходнік]Відэакліп для выступлення на «Еўрабачанні» быў зняты на пачатку 2009 года. На відэа Аляксандр Рыбак грае на скрыпцы на белым фоне ў суправаджэнні двух танцораў ірландскіх танцаў. Пад час прыпеву белы фон замяняецца на фон зорнага неба ноччу.
Зноскі
- ↑ Alexander Rybak — Fairytale, norwegiancharts.com
- ↑ Alexander Rybak — Fairytale(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 верасня 2018. Праверана 30 студзеня 2014.
- ↑ ALEXANDER RYBAK — FAIRYTALE. swedishcharts.com. Архівавана з першакрыніцы 31 сакавіка 2012.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Тэкст песні Fairytale з перакладам Архівавана 10 верасня 2011. (англ.) (руск.)