Fazer
| Oy Karl Fazer Ab | |
|---|---|
| | |
| Тып | шакаладная кампанія[d] і бізнес |
| Заснаванне | 1891 |
| Заснавальнікі | Карл Фацэр |
| Краіна | |
| Размяшчэнне |
|
| Адрас | |
| Ключавыя постаці |
Карл Фацэр (заснавальнік) Карстэн Слотэ (прэзідэнт кампаніі) |
| Галіна | вытворчасць харчовых прадуктаў |
| Прадукцыя | сетка рэстаранаў[d], кавярня, bakery chain[d], ежа, кандытарская прадукцыя і пякарня |
| Абарот | ▲ €1575,5 млрд (2011 год) |
| Аперацыйны прыбытак | ▼ €54,2 млн (2011 год) |
| Колькасць супрацоўнікаў | ▲ каля 16,000 чалавек (сакавік 2013 года) |
| Даччыныя кампаніі | Zvyozdny[d] |
| Сайт | fazergroup.com (англ.) |
Oy Karl Fazer Ab (Fazer, па-беларуску правільна вымаўляецца Фацэр) — фінская харчовая група, заснаваная ў 1891 годзе Карлам Фацэрам як французска-руская кандытарская ў Хельсінкі. Штаб-кватэра — у Хельсінкі.

Fazer — прыватная кампанія, уладальнікі яе — члены сям’і Фацэр.[1] Прэзідэнт — Карстэн Слотэ.
Дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўная сфера дзейнасці кампаніі — вытворчасць кандытарскіх і хлебабулачных вырабаў. Таксама кампаніі належыць сетка кафэ Fazer Café. Прадпрыемствы Fazer размешчаны ў 8 краінах: Скандынавіі, краінах Балтыі, Вялікабрытаніі, Расіі.
З 1929 па 1995 гады кампанія вырабляла таксама печыва, а ў 2012 годзе ў сувязі з купляй фінскага падраздзялення Kraft Foods, плануе аднаўленне гэтага віду дзейнасці ў сувязі з чым пад маркай Fazer будуць выходзіць вядомыя віды печыва: Jyväshyvä-, Carneval- і Hangon.[2]
Агульная колькасць персаналу на 31 снежня 2011 года — 13865 чалавек (годам раней — 14294 чал.). Сукупны абарот у 2011 годзе — 1575500000 еўра (у 2010 годзе — 1513600000 еўра), аперацыйная прыбытак — 54,2 млн еўра (58.500.000 еўра).[1]
Зноскі
- 1 2 Годовой отчет Fazer Архівавана 22 мая 2012. // epaper.fi (руск.)
- ↑ На прилавках снова появятся печенья Fazer // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 8 жніўня 2012.(Праверана 12 ліпеня 2026)